|
|
УСТАВ
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
20.02.2003 № 285
(у рэдакцыі пастановы
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
19.08.2006 № 1063)
СТАТУТ
дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"
ГЛАВА 1 Агульныя палажэнні
- Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" (далей - бібліятэка) - галоўная універсальная навуковая бібліятэка дзяржавы, носьбіт агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці, рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр.
- Бібліятэка з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае адасобленую маёмасць, самастойны баланс, рахункі ў банках, у тым ліку валютныя, круглую пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваім найменнем, штампы, бланкі, уласную сімволіку.
- Бібліятэка з'яўляецца дзяржаўнай, нацыянальнай, універсальнай, публічнай бібліятэкай.
- У сваёй дзейнасці бібліятэка кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рэкамендацыямі ЮНЕСКА для нацыянальных бібліятэк, міжнароднымі дагаворамі, заключанымі Рэспублікай Беларусь, дадзеным Статутам.
- Бібліятэка падпарадкоўваецца Міністэрству культуры.
- Поўнае найменне бібліятэкі:
- на беларускай мове - дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бібліятэка Беларусі";
- на рускай мове - государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси";
скарочанае найменне бібліятэкі:
- на беларускай мове - Нацыянальная бібліятэка Беларусі;
- на рускай мове - Национальная библиотека Беларуси.
- Бібліятэка з'яўляецца:
- агульнадзяржаўным сховішчам нацыянальнага дакумента і беларусікі, а таксама замежных дакументаў, якія маюць навуковую, культурную і мастацкую каштоўнасць;
- дэпазітарыем матэрыялаў ААН і ЮНЕСКА;
- міжгаліновым дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь;
- цэнтрам рэспубліканскага дакументаабмену;
- каардынацыйным і метадычным цэнтрам рэспубліканскага значэння;
- нацыянальным цэнтрам міжбібліятэчнага абанемента;
- цэнтрам карпаратыўнай каталагізацыі;
- рэспубліканскім цэнтрам аўтаматызаванай інфармацыйна-бібліятэчнай сістэмы;
- навукова-даследчай установай па бібліятэказнаўству, бібліяграфазнаўству, кнігазнаўству.
- Бібліятэка мае права:
- самастойна вызначаць змест і формы сваёй дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам, мэтамі, задачамі і функцыямі, зацверджанымі дадзеным Статутам;
- ажыццяўляць у адпаведнасці з заканадаўствам і дадзеным Статутам прадпрымальніцкую дзейнасць, у тым ліку аказваць платныя паслугі, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам культуры;
- адкрываць у парадку, устаноўленым заканадаўствам, рахункі ў банках, у тым ліку валютныя;
- вызначаць крыніцы камплектавання інфармацыйных рэсурсаў і бібліятэчных фондаў;
- фарміраваць абменныя бібліятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспубліканскага і міжнароднага дакументаабмену;
- выключаць і рэалізоўваць дакументы з бібліятэчных фондаў у адпаведнасці з заканадаўствам;
- вызначаць умовы ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі;
- зацвярджаць па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Правілы карыстання бібліятэкай;
- прымаць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага карыстальнікамі бібліятэкі, у адпаведнасці з заканадаўствам;
- вызначаць умовы выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў на аснове дагавораў з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі;
- часова вывозіць дакументы з бібліятэчных фондаў за межы краіны ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- удзельнічаць на конкурснай ці іншай аснове ў рэалізацыі дзяржаўных праграм развіцця бібліятэчнай справы;
- узаемадзейнічаць з бібліятэкамі і іншымі ўстановамі замежных краін, у тым ліку заключаць дагаворы аб супрацоўніцтве, уваходзіць ва ўстаноўленым парадку ў міжнародныя бібліятэчна-інфармацыйныя арганізацыі, удзельнічаць у рэалізацыі міжнародных і іншых праграм у галіне бібліятэчнай справы;
- выкарыстоўваць у рэкламных ці іншых мэтах уласнае найменне, сімволіку, выявы свайго будынка, рэпрадукцыі культурных каштоўнасцей, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі, а таксама даваць такое права іншым юрыдычным і фізічным асобам у адпаведнасці з заканадаўствам;
- страхаваць сваю маёмасць;
- засноўваць сродкі масавай інфармацыі.
- Бібліятэка можа ад свайго імя набываць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, у тым ліку на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, і несці абавязацельствы, быць істцом ці адказчыкам у судзе.
- Бібліятэка нясе адказнасць па сваіх абавязацельствах у адпаведнасці з заканадаўствам.
- Бібліятэка забяспечвае грамадзянам раўнапраўны доступ да інфармацыйных рэсурсаў.
- Карыстанне бібліятэкай бясплатнае, апрача дадатковых відаў паслуг, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
- Фонд бібліятэкі як асабліва каштоўны аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны знаходзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам на асобым рэжыме аховы.
- Дзейнасць бібліятэкі накіравана на садзейнічанне духоўнаму, культурнаму, сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю народа краіны.
- Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі з'яўляюцца агульнадаступнымі. Абмежаванні па іх выкарыстанню вызначаюцца толькі ў мэтах аховы асабліва рэдкіх і каштоўных дакументаў, а таксама ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. Інфармацыя аб наяўнасці ў бібліятэцы дакументаў абмежаванага карыстання з'яўляецца агульнадаступнай.
- Месцазнаходжанне бібліятэкі: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 116.
ГЛАВА 2
МЭТА, ЗАДАЧЫ, ФУНКЦЫІ І ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ БІБЛІЯТЭКІ
- Асноўнай мэтай дзейнасці бібліятэкі з'яўляецца задавальненне універсальных інфармацыйных і сацыякультурных патрэбнасцей грамадства.
- Асноўныя задачы бібліятэкі:
- фарміраванне грамадска значных інфармацыйных рэсурсаў;
- забеспячэнне доступу ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь да нацыянальных і сусветных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама доступу грамадзян іншых краін да інфармацыі аб Беларусі, яе дасягненнях у розных галінах дзейнасці;
- інфармацыйнае забеспячэнне інавацыйнай дзейнасці, папулярызацыя дасягненняў у галіне інавацыйнай дзейнасці рэспублікі;
- навукова-даследчая дзейнаць у галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства;
- каардынацыя дзейнасці бібліятэк і інфармацыйных арганізацый па фарміраванню адзінай інфармацыйнай прасторы.
- У адпаведнасці з асноўнымі задачамі бібліятэка як галоўная універсальная навуковая бібліятэка краіны, рэспубліканскі інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр выконвае наступныя функцыі:
- фарміруе, зберагае, пастаянна захоўвае і прадастаўляе карыстальнікам найбольш поўны збор айчынных дакументаў і беларусікі, навукова значных замежных дакументаў;
- набывае ў першачарговым парадку бібліятэчныя зборы ў вядомых пісьменнікаў, дзеячаў культуры і навукі, а таксама ў букіністычных кнігарнях і на аўкцыёнах;
- фарміруе фонды на ўсіх відах носьбітаў інфармацыі шляхам атрымання абавязковых бясплатных экзэмпляраў дакументаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь, закупкі дакументаў, дакументаабмену (у тым ліку міжнароднага) і іншых паступленняў дакументаў у адпаведнасці з заканадаўствам;
- стварае спецыялізаваныя калекцыі (інкунабулы, кірыліца, беларускія старадрукі, рускі грамадзянскі друк, заходнееўрапейскія выданні XVI стагоддзя, беларусіка, выяўленчыя і аўдыёвізуальныя дакументы і іншыя);
- ажыццяўляе навуковую апрацоўку дакументаў, стварае даведачна-бібліяграфічны апарат на фонды бібліятэкі, раскрывае іх з дапамогай электроннага каталога і сістэмы каталогаў на розных носьбітах, баз і банкаў даных;
- забяспечвае ў каардынацыі з іншымі бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь функцыяніраванне сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі, вядзенне нацыянальнага зводнага электроннага каталога;
- генерыруе ўласныя інфармацыйныя рэсурсы;
- фарміруе банк даных рэспубліканскіх і сусветных электронных інфармацыйных рэсурсаў;
- забяспечвае інфармацыйную і праграмную падтрымку карпаратыўнага інтэрнет-партала;
- забяспечвае каардынацыю дзейнасці бібліятэк і інфармацыйных арганізацый рэспублікі па фарміраванню і выкарыстанню нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў;
- арганізоўвае бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў праз сістэму чытальных залаў, міжбібліятэчны і міжнародны абанементы ў адпаведнасці з Правіламі карыстання бібліятэкай;
- арганізоўвае доступ карыстальнікаў да айчынных і замежных інфармацыйных рэсурсаў з дапамогай сродкаў тэлекамунікацыйнай сувязі;
- арганізоўвае інфармацыйнае забеспячэнне дзяржаўных органаў, навуковых і іншых арганізацый;
- арганізоўвае інфармацыйнае забеспячэнне інавацыйнай дзейнасці вядучых галін прамысловасці Рэспублікі Беларусь;
- задавальняе і фарміруе сацыякультурныя патрэбнасці розных катэгорый карыстальнікаў;
- забяспечвае правядзенне выставачных, культурна-асветніцкіх і адукацыйных мерапрыемстваў;
- арганізоўвае правядзенне навуковых даследаванняў у галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства, інфармацыйных тэхналогій;
- удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне бібліятэчнай справы;
- распрацоўвае і рэалізуе навуковыя і культурныя праекты, у тым ліку па стварэнню адзіных інфармацыйных сетак, стандартызацыі ў галіне бібліятэчнай справы і іншых сумежных галінах;
- ажыццяўляе выдавецкую і паліграфічную дзейнасць у галіне бібліятэчнай справы, бібліяграфіі, кнігазнаўства і сумежных навук;
- ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне дзейнасці бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў краіны па ўкараненню новых інфармацыйных тэхналогій;
- супрацоўнічае з Беларускай бібліятэчнай асацыяцыяй, прымае ўдзел у рабоце міжнародных бібліятэчных арганізацый;
- супрацоўнічае з бібліятэкамі і іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і замежных краін у арганізацыі дакументаабмену, міжбібліятэчнага абанемента, міжнароднага міжбібліятэчнага абанемента, кніжных выставак, сумесных даследаванняў, двухбаковых семінараў, нарад экспертаў, стажыровак спецыялістаў і іншых;
- ажыццяўляе ўзаемадзеянне з ААН, ЮНЕСКА, іншымі міжнароднымі арганізацыямі;
- выконвае іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.
- У адпаведнасці з вызначанымі функцыямі бібліятэка ажыццяўляе наступные віды дзейнасці згодна з Агульнадзяржаўным класіфікатарам відаў эканамічнай дзейнасці:
- выдавецкая дзейнасць (код 221);
- выданне кніг (код 2211);
- выданне часопісаў і перыядычных публікацый (код 2213);
- выданне гуказапісаў (код 2214);
- паліграфічная дзейнасць і прадастаўленне паслуг у гэтай галіне (код 222);
- брашуровачна-пераплётная і аддзелачная дзейнасць (код 2223);
- выраб друкарскіх форм (код 2224);
- іншая паліграфічная дзейнасць (код 2225);
- капіраванне запісаных матэрыялаў (код 223);
- капіраванне гуказапісаў (код 22310);
- капіраванне відэазапісаў (код 2232);
- капіраванне праграмных сродкаў (код 2233);
- устаноўка і наладка электронна-вылічальных машын і іншага абсталявання для апрацоўкі інфармацыі (код 30029);
- неспецыялізаваны аптовы гандаль непрадуктовымі таварамі (код 51709);
- рознічны гандаль кнігамі, газетамі, пісьмовымі прыладамі (код 52470);
- турысцкая дзейнасць (код 6330);
- здача ў наём асабістай нерухомай маёмасці (код 70200);
- пракат спартыўнага інвентару (код 7140);
- дзейнасць, якая звязана з вылічальнай тэхнікай (код 72);
- кансультаванне па апаратных сродках і вылічальнай тэхніцы (код 721);
- распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансультаванне ў гэтай галіне (код 722);
- апрацоўка даных (код 723);
- дзейнасць, якая звязана з базамі даных (код 724);
- даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук (код 732);
- рэкламная дзейнасць (код 74400);
- дзейнасць у галіне статыстыкі і сацыялогіі (код 75117);
- міжнародная дзейнасць (код 7521);
- іншая дзейнасць для дарослых і іншая дзейнасць, якая не ўключана ў іншыя групоўкі (код 80424);
- дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў, культуры і спорту (код 92);
- дзейнасць канцэртных і тэатральных залаў і іншых устаноў культуры (код 9232);
- дзейнасць іншых аб'ектаў культуры (код 92322);
- іншая дзейнасць у галіне культуры (код 925);
- дзейнасць бібліятэк і архіваў (код 9251);
- дзейнасць музеяў (92521);
- паслугі фільма- і фанатэк (код 92511);
- іншая дзейнасць па арганізацыі адпачынку і забаў, не ўключаная ў іншыя групоўкі (92720);
- дзейнасць бібліятэк (код 92512);
- дзейнасць архіваў (код 92513);
- фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць (код 93040).
- У выпадку, калі асобныя віды дзейнасці падлягаюць ліцэнзаванню ў адпаведнасці з заканадаўствам, бібліятэка мае права ажыццяўляць такую дзейнасць пасля атрымання адпаведных ліцэнзій.
ГЛАВА 3 МАЁМАСЦЬ БІБЛІЯТЭКІ
- Маёмасць бібліятэкі складаюць асноўныя сродкі, у тым ліку будынак і збудаванні, абсталяванне і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, кошт якіх утрымліваецца ў самастойным балансе бібліятэкі.
Маёмасць з'яўляецца рэспубліканскай уласнасцю і належыць бібліятэцы на правах аператыўнага кіравання.
- Бібліятэка фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Дадатковае фінансаванне бібліятэкі можа ажыццяўляцца за кошт грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку замежных, а таксама грашовых сродкаў, атрыманых ад бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, аказання платных паслуг і іншай прадпрымальніцкай дзейнасці, якая неабходна для выканання мэт, прадугледжаных дадзеным Статутам, адпавядае гэтым мэтам і прадмету дзейнасці некамерцыйных арганізацый, і з іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Памер грашовых сродкаў, што паступаюць з дадатковых крыніц фінансавання, не абмяжоўваецца. Дадзеныя грашовыя сродкі не могуць быць зняты з выкарыстання на канец бюджэтнага года, не ўлічваюцца пры вызначэнні аб'ёмаў бюджэтнага фінансавання на наступны год і павінны накіроўвацца на ажыццяўленне статутнай дзейнасці бібліятэкі.
- Бібліятэка можа ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход. Атрыманыя ад такой дзейнасці даходы і набытая за іх кошт маёмасць паступаюць у самастойнае распараджэнне бібліятэкі і выкарыстоўваюцца ва ўстаноўленым парадку.
- Бібліятэка можа адчужаць ці іншым чынам распараджацца замацаванай за ёй маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых ёй па каштарысу, у адпаведнасці з заканадаўствам.
- Бібліятэка не выступае гарантам або паручыцелем перад банкамі - крэдыторамі юрыдычных асоб недзяржаўных форм уласнасці і фізічных асоб па выкананню гэтымі асобамі сваіх абавязацельстваў па вяртанню атрыманых сродкаў, акрамя крэдытаў, што выдаюцца на будаўніцтва жылых памяшканняў у памеры, прадугледжаным заканадаўствам.
ГЛАВА 4 КІРАЎНІЦТВА БІБЛІЯТЭКАЙ
- Кіраўніцтва дзейнасцю бібліятэкі ажыццяўляе дырэктар. Дырэктар назначаецца на пасаду і вызваляецца ад яе Міністрам культуры. З дырэктарам бібліятэкі заключаецца кантракт.
- Дырэктар бібліятэкі:
- арганізуе работу бібліятэкі і нясе поўную адказнасць за выкананне пастаўленых перад ёю задач і планавых заданняў, узначальвае вучоны савет бібліятэкі;
- забяспечвае стварэнне ўмоў для зберажэння маёмасці, эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў бібліятэкі для вырашэння вытворчых задач і сацыяльнага развіцця калектыву;
- прымае на работу і звальняе з работы работнікаў у адпаведнасці з заканадаўствам;
- вызначае колькасць, зацвярджае структуру і штатны расклад работнікаў бібліятэкі ў межах фонду аплаты працы;
- зацвярджае склад вучонага савета бібліятэкі, саветаў і камісій пры намесніках дырэктара, вызначае парадак і напрамкі іх дзейнасці;
- выдае загады і распараджэнні, абавязковыя для ўсіх работнікаў бібліятэкі;
- распараджаецца фінансавымі і матэрыяльнымі сродкамі бібліятэкі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- забяспечвае падачу справаздачы органам дзяржаўнай статыстыкі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- дзейнічае ад імя бібліятэкі, прадстаўляе яе ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь і за яе межамі;
- заключае дагаворы ад імя бібліятэкі;
- адкрывае ў банках разліковы, валютны і іншыя рахункі;
- прымяняе да работнікаў бібліятэкі меры заахвочвання і накладае дысцыплінарныя спагнанні ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- прымае меры, накіраваныя на развіццё і ўдасканальванне матэрыяльна-тэхнічнай базы бібліятэкі, комплексу інфармацыйна-тэхналагічных сістэм, выкананне правілаў тэхнікі бяспекі і супрацьпажарных мерапрыемстваў;
- рэгулярна (не менш чым адзін раз у год) трымае справаздачу перад Міністэрствам культуры, а таксама прадстаўляе яму неабходную інфармацыю аб дзейнасці бібліятэкі;
- нясе адказнасць за вынікі работы бібліятэкі, выкананне патрабаванняў дадзенага Статута, абавязацельстваў перад Міністэрствам культуры і працоўным калектывам;
- хадайнічае аб прыёме бібліятэкі і ўдзеле яе ў рабоце міжнародных бібліятэчных арганізацый;
- размяркоўвае абавязкі паміж намеснікамі дырэктара.
- Калегіяльныя органы кіравання:
- дырэкцыя, якая дзейнічае пры дырэктары для аператыўнага кіравання бібліятэкай і арганізацыі яе работы;
- вучоны савет, які дзейнічае пры дырэктары для вызначэння і каардынацыі асноўных напрамкаў навуковай дзейнасці бібліятэкі;
- саветы і камісіі пры намесніках дырэктара бібліятэкі па асноўных напрамках дзейнасці, якія яны курыруюць.
ГЛАВА 5 РАБОТНІКІ БІБЛІЯТЭКІ
- Працоўныя адносіны з работнікамі бібліятэкі, уключаючы пытанні найму і звальнення, рэжыму працы і адпачынку, умоў працы, гарантый і кампенсацый, рэгулююцца праз працоўныя дагаворы (кантракты) у адпаведнасці з заканадаўствам.
- Работнікі бібліятэкі вырашаюць:
- пытанні заключэння з наймальнікам калектыўнага дагавора, разглядаюць яго праект і ўпаўнаважваюць свайго прадстаўніка падпісаць яго ад імя работнікаў бібліятэкі;
- іншыя пытанні самакіравання работнікаў бібліятэкі ў межах сваёй кампетэнцыі, устаноўленай заканадаўствам і дадзеным Статутам.
ГЛАВА 6 РЭАРГАНІЗАЦЫЯ I ЛІКВІДАЦЫЯ БІБЛІЯТЭКІ
- Бібліятэка не можа быць перапрафілявана.
- Рэарганізацыя і ліквідацыя бібліятэкі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
|
|
|
|
|
|