Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
АБ’ЕКТЫ

    Аб’екты (звесткі аб творчых калектывах, культурных, навуковых і навучальных установах, арганізацыях, прадпрыемствах, збудаваннях, перыядычных выданнях, помніках гісторыі, культуры, прыроды рэспубліканскага значэння).
    Прадстаўлены даты, у якіх дакладна не вызначаны дзень і месяц.

Аброва, вадасховiшча (Iвац. р-н; 1985) — 20 год з часу стварэння.
Агiнскi канал (Пiн., Iвац. i Ляхав. р-ны; 1765 цi 1767) — 240 год з пачатку будаўнiцтва (пачатак сплаву абвешчаны ў 1775 г.).
Азарыцкi мемарыяльны комплекс (1965) — 40 год з часу стварэння.
Археалагiчны музей Гомельскага дзяржаўнага унiверсiтэта (1980) — 25 год з часу заснавання (адкрыты 15.10.1980 г.).
Арэхаўскi канал (Кобр.р-н), мелiярацыйны канал (1905) — 100 год з пачатку будаўнiцтва.
Астрамечаўская бiблiятэка iмя Ф.Ф.Паўленкава, адна з першых на Беларусi бясплатных народных бiблiятэк (в.Астрамечава Брэсц. р-на; 1905) — 100 год з часу заснавання.
Аўцюкi, вадасховiшча (Калiнкав. р-н; 1980) — 25 год з часу стварэння.
Бабруйскi гарбарны камбiнат (1965) — 40 год з часу заснавання.
Бабруйскi дзяржаўны аўтатранспартны каледж (1930) — 75 год з часу заснавання.
Бабруйскi дзяржаўны лесатэхнiчны тэхнiкум (1930) — 75 год з часу заснавання.
Барысаўскiя  музычныя iнструменты, ААТ (раней Барысаўская фабрыка пiянiна; 1935) — 70 год з часу ўтварэння.
Беларускi гусарскi полк, вайсковая часць у расiйскай армii (1775 — 1918) — 230 год з часу стварэння.
"Белаўтамаз", аб'яднанне па вытворчасцi велiкагрузных аўтамабiляў (1975) — 30 год з часу стварэння.
Беларускi дзяржаўны iнстытут па праектаваннi прадпрыемстваў гандлю i грамадскага харчавання (Белдзiпрагандаль; Мiнск; 1965) — 40 год з часу заснавання.
Беларускiдзяржаўны навукова-вытворчы канцэрнпарашковай металургii (1985) — 20 год з часу стварэння.
Беларускi дзяржаўны праектна-тэхналагiчны i эксперыментальны iнстытут (Беларгстанкiнпрам; Мiнск; 1965) — 40 год з часу заснавання.
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры (Мiнск; 1975) — 30 год з часу заснавання.
Беларускi навуковы цэнтр iнфармацыi i маркетынгу аграпрамысловага комплексу (БелНЦIМАПК; Мiнск; 1995) — 10 год з часу заснавання.
Беларускi НДI мелiярацыi i лугаводства (Мiнск; 1930) — 75 год з часу заснавання.
Беларускi праектны iнстытут (Белпрамбудпраект; Мiнск; 1945) — 60 год з часу заснавання.
Беларускiсаюз архiтэктараў, добраахвотная грамадская творчая арганiзацыя архiтэктараў Беларусi (1935) — 70 год з часу стварэння.
Беларускi тэхналагiчны унiверсiтэтiнск; 1930) — 75 год з часу заснавання.
Беларускi хаўрус у Францыi, культурна-асветная арганiзацыя беларускай эмiграцыi (Парыж; 1930) — 75 год з часу заснавання.
Беларускае (крывiцкае) культурнае таварыства iмя Ф.Скарыны ў Празе, грамадская арганiзацыя беларускай эмiгранцкай iнтэлiгенцыi (1925 — ?) — 80 год з часу стварэння.
Беларуска-Лiтоўскi летапiс 1446 г., першы агульнадзяржаўны летапiсны звод ВКЛ (каля 1430 — 1446) — 575 год з пачатку стварэння.
Беларуская акадэмiя мастацтваў, вышэйшая спецыяльная навучальная ўстанова (Мiнск; 1945) — 60 год з часу заснавання.
Беларуская гiмназiя iмя Янкi Купалы ў Германii (1945 — 1950) — 60 год з пачатку iснавання.
Беларуская энергетычная сiстэма, адзiная сетка цеплавых электрастанцый (ДРЭС i ЦЭЦ), трансфарматарных падстанцый i лiнiй электраперадач, размешчаных на тэрыторыi Беларусi (1930) — 75 год з пачатку фармiравання.
Браслаўскiя азёры, дзяржаўны нацыянальны парк Беларусi (Брасл. р-н; 1995) — 10 год з часу стварэння.
Брэсцкi панчошны камбiнат, ААТ (1965) — 40 год з пачатку стварэння.
Брэсцкая крэпасць, комплекс абарончых збудаванняў XIX—пач.XX ст. (1830) — 175 год з часу зацвярджэння праекта будаўнiцтва iмператарам Мiкалаем I.
Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк (Докш., Лепел. i Барыс. р-ны; 1925) — 80 год з часу заснавання.
Вiленская акадэмiчная друкарня (Вiленская друкарня езуiцкай акадэмii; 1575 цi 1576 — 1805) — 430 год з пачатку iснавання.
Вiленская археалагiчная камiсiя, навукова-асветная ўстанова, якая займалася зборам i даследаваннем помнiкаў старажытнасцi на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы (1855 — 1865) — 150 год з часу стварэння.
Вiцебскi камбiнат шаўковых тканiн (1955) — 50 год з часу стварэння.
Вiцебскi фiлiял Вышэйшага каледжа сувязi (1945) — 60 год з часу заснавання.
"Вiцебскi сшытак", гiстарычны навукова-папулярны часопiс (1995) — 10 год з пачатку выдання.
Вiць, вадасховiшча (Хойн. р-н; 1980) — 25 год з часу стварэння.
Вiшнеўскi металургiчны завод, на якiм упершыню на Беларусi пабудавана доменная печ (в.Вiшнева Валож. р-на; 1780 — 1870) — 225 год з пачатку дзейнасцi.
Ваўкавыскi дзяржаўны ваенна-гiстарычны музей iмя П.I.Баграцiёна (1935) — 70 год з часу заснавання.
Вопаўскае вадасховiшча (Ваўкавыс. р-н; 1955) — 50 год з часу стварэння.
Вяслярны спорт, адзiн з водных вiдаў спорту (1930-я гг.) — 75 год з пачатку развiцця на Беларусi.
Гарадоцкi дзяржаўны аграрна-тэхнiчны каледж (1930) — 75 год з часу заснавання.
"Геаграфiя: праблемы выкладання", навукова-метадычны часопiс (Мінск; 1995) — 10 год з пачатку выдання.
Гематалогiя, навука пра кроў i крывятворныя органы (1930-я гг.) — 75 год з пачатку даследаванняў на Беларусi.
Гiдраметэаралагiчная служба, дзяржаўная арганiзацыя (1930) — 75 год з часу стварэння на Беларусi.
"Голас царквы", рэлiгiйна-грамадскi часопiс праваслаўных беларусаў (Нью-Йорк; 1955) — 50 год з пачатку выдання.
Гомельскi дзяржаўны машынабудаўнiчы тэхнiкум (1955) — 50 год з часу заснавання.
Гомельскi дзяржаўны унiверсiтэт iмя Ф.Скарыны (1930) — 75 год з часу заснавання.
Гомельскi калгасна-саўгасны тэатр (Першы беларускi калгасна-саўгасны тэатр; 1935 — 1937) — 70 год з часу стварэння.
Гомельскi лёгкаатлетычны манеж (1980) — 25 год з часу пабудовы.
Гомельскi трам (Гомельскi тэатр рабочай моладзi; 1930 — 1935) — 75 год з пачатку iснавання.
Гомельскi хiмiчны завод (1965) — 40 год з часу ўтварэння.
"Гранiт",мiкашэвiцкае прадпрыемства (пас.Мiкашэвiчы Лунiн. р-на; 1975) — 30 год з часу пабудовы.
Гродзенскi абласны тэатр лялек (1980) — 25 год з часу стварэння (адкрыўся 25.05.1981 г.).
Гродзенскi батанiчны сад, якi не саступаў лепшым садам Еўропы (цяпер гарадскi парк культуры i адпачынку; 1775 — 1781) — 230 год з часу заснавання.
Гродзенскi езуiцкi калегiум, сярэдняя навучальная ўстанова (1625 — 1773) — 380 год з пачатку iснавання.
Гродзенская друкарня (Гродзенская каралеўская друкарня), адно з найбуйнейшых выдавецтваў на Беларусi ў канцы XVIII ст. (1775 — 1796(?)) — 230 год з пачатку iснавання.
Гродзенская капэла Тызенгаўза, прыдворны аркестр раннекласiчнага складу, якi належаў да найбольшых i найлепшых па прафесiянальным узроўнi калектываў падобнага роду ў ВКЛ i славiўся за яго межамi (1765 — 1780) — 240 год з пачатку iснавання.
Гродзенская медыцынская акадэмiя (Гродзенская медыцынская школа), першая ў Беларусi вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы медыцынскага персаналу (1775 — 1781) — 230 год з пачатку iснавання.
Гудзевiцкi дзяржаўны лiтаратурна-краязнаўчы музей (в. Гудзевiчы Мастоўс. р-на; 1965) — 40 год з часу заснавання (адкрыты 02.02.1968 г.).
Дакументальнае кiно, вiд кiнамастацтва (1925) — 80 год з часу выхаду першых кiнавыпускаў i дакументальнага фiльма "У здаровым целе—здаровы дух".
"Дзiпрасельбуд" (да 1995 г. "БелНДIдзiпрасельбуд"), дзяржаўнае навукова-даследчае прадпрыемства (Мiнск; 1945) — 60 год з часу заснавання.
Дзiцячая чыгунка, Малая Беларуская чыгунка iмя К.С.Заслонава, пазашкольная ўстанова (Мiнск; 1955) — 50 год з часу адкрыцця.
"Дифференциальные уравнения", штомесячны матэматычны навуковы часопiс (Мiнск; 1965) — 40 год з часу заснавання.
Дняпроўска-Бугскi канал (Брэсц., Жабiн., Кобр., Драгiч., Iван. i Пiн. р-ны; 1775) — 230 год з пачатку будаўнiцтва.
Дом шлюбу (Палац шлюбу), установа для ўрачыстай рэгiстрацыi шлюбу (1965) — 40 год з часу стварэння першага на Беларусi.
"Евангелле напрастольнае", помнiк старажытнабеларускага кнiгадрукавання, выдадзены П.Мсцiслаўцам (Вiльня; 1575) — 430 год з часу выдання.
Жодзiнскi дом-музей А.Ф.Купрыянавай (1980) — 25 год з часу заснавання.
Жыдча, вадасховiшча (Пiн. р-н; 1980) — 25 год з часу стварэння.
Жылiцкi сельскагаспадарчы каледж (в.Жылiчы Кiраўс. р-на; 1930 цi 1948) — 75 год з часу заснавання.
Жыровiцкi сельскагаспадарчы тэхнiкум (в.Жыровiчы Слонiм. р-на; 1945) — 60 год з часу заснавання.
"Загароддзе" (Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства "Загароддзе"), рэспублiканскае навукова-культурнае таварыства (1995) — 10 год з часу заснавання.
Згуртаванне беларускiх жанчын Канады, беларуская арганiзацыя ў эмiграцыi (1965) — 40 год з часу заснавання.
Iнстытут бiяхiмii НАН Беларусi, навукова-даследчая ўстанова (Гродна; 1985) — 20 год з часу заснавання.
Iнстытут заалогii НАН Беларусi, навукова-даследчая ўстанова (Мiнск; 1980) — 25 год з часу заснавання.
Iнстытут лесу НАН Беларусi, навукова-даследчая ўстанова (Гомель; 1930) — 75 год з часу заснавання.
Iнстытут мiкрабiялогii НАН Беларусi, навукова-даследчая ўстанова (Мiнск; 1975) — 30 год з часу заснавання.
Iнстытут прыкладной фiзiкi НАН Беларусi, навукова-даследчая ўстанова (Мiнск; 1980) — 25 год з часу заснавання.
Iнстытут тэхнiчнай кiбернетыкi НАН Беларусi, навукова-даследчая ўстанова (Мiнск; 1965) — 40 год з часу заснавання.
Iнстытут фiзiкi iмя Б.I.Сцяпанава НАН Беларусi, навукова-даследчая ўстанова (Мiнск; 1955) — 50 год з часу заснавання.
"Кавлiцмаш",пiнскае дзяржаўнае прадпрыемства (1985) — 20 год з часу стварэння.
"Калоссе", заходнебеларускi лiтаратурна-навуковы часопiс (Вiльня; 1935 — 1939) — 70 год з пачатку выдання.
“Камунарка”, мiнская кандытарская фабрыка (1930) — 75 год з пачатку будаўнiцтва (першая прадукцыя выпушчана ў 1931 г.).
Канстытуцыйна-каталiцкая партыя Лiтвы i Беларусi, адна з першых легальных палiтычных партый Беларусi ў пач. XX ст. (канец 1905 — пач. 1906 — 1907) — 100 год з часу стварэння.
Клiмавiцкi завод масла i сухога абястлушчанага малака (1945) — 60 год з часу заснавання.
Крынiца, вадасховiшча (1975) — 30 год з часу стварэння.
"Крынiца",мiнскае арэнднае прадпрыемства па вырабе пiва i безалкагольных напiткаў (1975) — 30 год з часу заснавання.
Куцеiнская друкарня (пры Аршанскiм Куцеiнскiм Богаяўленскiм манастыры), цэнтр беларускага кiрылiчнага кнiгадрукавання (1630 — 1654) — 375 год з пачатку iснавання.
Лепельскi гiдрамелiярацыйны тэхнiкум (1975) — 30 год з часу заснавання.
"Лiст да Абуховiча", помнiк беларускай лiтаратуры (1655) — 350 год з часу напiсання.
"Лесавiк", iлюстраваны лiтаратурна-мастацкi часопiс для дзяцей (Мiнск; 1995) — 10 год з пачатку выдання.
"Летапiс перыядычных выданняў i выданняў, якiя прадаўжаюцца", дзяржаўны штогадовы бiблiяграфiчны паказальнiк (Мiнск; 1925) — 80 год з пачатку выдання.
Лоеўскi музей бiтвы за Дняпро (1985) — 20 год з часу адкрыцця.
Лукаўскае вадасховiшча (Лукава; Маларыц. р-н; 1980) — 25 год з часу стварэння.
"Люд" ("Народ"), польскi этнаграфiчны часопiс, частка матэрыялаў якога прысвечана этнаграфii Беларусi (1895) — 110 год з часу заснавання.
Магiлёўскi абласны тэатр музычнай камедыi (Бабруйск; 1965 — 1970) — 40 год з пачатку iснавання.
Магiлёўскi будаўнiчы каледж (1945) — 60 год з часу заснавання.
Магiлёўскi гарбарны завод1997 г.—ААТ "Гарбар"; 1930) — 75 год з пачатку дзейнасцi.
Магiлёўскi камбiнат сiнтэтычнага валакна iмя У.I.Ленiна, галоўнае прадпрыемства Магiлёўскага ВА "Хiмвалакно" (1965) — 40 год з часу пабудовы.
Магiлёўскi пiваварны завод (1865) — 140 год з часу заснавання.
Мазырскi дрэваапрацоўчы камбiнат1997 г. ААТ "Мазырдрэў"; 1915) — 90 год з часу пабудовы.
Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод (1975) — 30 год з пачатку дзейнасцi.
Мазырскае вытворчае мэблевае аб'яднанне (1975) — 30 год з часу стварэння.
Манумент у гонар мацi-патрыёткi, мемарыяльны комплекс (Жодзiна; 1975) — 30 год з часу адкрыцця.
Мiкашэвiцкi каменеапрацоўчы завод (Лунiн. р-н; 1980) — 25 год з часу пабудовы.
Мiнiчы, вадасховiшча (Ляхав. р-н; 1985) — 20 год з часу стварэння.
Мiнскi iнструментальны завод, ЗАТ (1945) — 60 год з часу стварэння.
Мiнскi гарадскi малочны завод №2, ААТ (1965) — 40 год з часу заснавання.
Мiнскi дзяржаўны аўтамеханiчны каледж (1945) — 60 год з часу заснавання.
Мiнскi дзяржаўны каледж-прадпрыемства лёгкай прамысловасцi (1945) — 60 год з часу заснавання.
Мiнскi лакафарбавы завод, ААТ (1935) — 70 год з часу заснавання.
Мiнскi мясаперапрацоўчы завод, УП (1975) — 30 год з часу заснавання.
Мiнскае вучылiшча мастацтваў (1975) — 30 год з часу заснавання.
Мiнская птушкафабрыка iмя Н.К.Крупскай, ААТ (1945) — 60 год з часу стварэння.
“Мотавела”, ААТ (Мiнск; 1945) — 60 год з часу заснавання.
Мсцiслаўскi царкоўна-археалагiчны музей (1915 — 1940-я гг.(?)) — 90 год з часу адкрыцця.
Музей гiсторыi НАН Беларусi (Мiнск; 1980) — 25 год з часу заснавання (адкрыты 30.03.1989 г.).
Навукова-педагагiчная бiблiятэка навукова-метадычнай установы "Нацыянальны iнстытут адукацыi" (раней Рэспублiканская навукова-педагагiчная бiблiятэка; Мiнск; 1965) — 40 год з часу заснавання.
Нацыянальны акадэмiчны народны аркестр Рэспублiкi Беларусь iмя I.I.Жыновiча (Мiнск; 1930) — 75 год з пачатку дзейнасцi.
"Неруш", народны фальклорна-этнаграфiчны ансамбль БДУ, лаўрэат i дыпламант рэспублiканскiх i мiжнародных фальклорных фестываляў i конкурсаў (1980) — 25 год з часу стварэння.
"Нёман", лiтаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопiс (Мiнск; 1945) — 60 год з пачатку выдання.
"Палiмiр",наваполацкае вытворчае аб'яднанне (1975) — 30 год з часу заснавання.
"Палессе",пiнскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне, ААТ (1965) — 40 год з пачатку будаўнiцтва.
"Палессеэлектрамаш", лунiнецкi завод (1975) — 30 год з пачатку будаўнiцтва.
Парк камянёў (Эксперыментальная база ледавiковых валуноў пры Iнстытуце геалагiчных навук НАН Беларусi), геалагiчны музей пад адкрытым небам, помнiк прыроды рэспублiканскага значэння (Мiнск; 1975) — 30 год з часу заснавання (адкрыты ў 1985 г.).
Пiнская апостальская адмiнiстрацыя, епархiя ў рымска-каталiцкай царкве (1925) — 80 год з часу заснавання.
Пiнскi дзяржаўны каледж мясной i малочнай прамысловасцi> (1945) — 60 год з часу заснавання.
Полацкi езуiцкi калегiум, першая сярэдняя навучальная ўстанова ордэна езуiтаў на Беларусi (лета 1580 — 1812) — 425 год з часу адкрыцця.
Рагачоўскае педагагiчнае вучылiшча (1980) — 25 год з часу заснавання.
Робататэхнiка, галiна навукi i тэхнiкi (1975) — 30 год з часу развiцця на Беларусi.
Ружанскi тэатр Сапегаў, прыватна-ўласнiцкi тэатр (1765 — 1791) — 240 год з пачатку iснавання.
"Рух", тэатр пантамiмы (Мiнск; 1980 — 2001) — 25 год з часу стварэння.
"Слова аб палку Iгаравым" ("Слова пра паход Iгаравы"), помнiк лiтаратуры Кiеўскай Русi XII ст. (канец 1185—1186(?)) — 820 год з часу стварэння.
"Слодыч", дзяржаўнае прадпрыемства кандытарская фабрыка (да 1993 г. Мiнская бiсквiтная фабрыка; 1930) — 75 год з часу заснавання.
Слонiмская капэла Агiнскага, прыдворны аркестр (1765(?) — 1793) — 240 год з пачатку iснавання.
Слуцкi кансервавы завод (1930) — 75 год з часу заснавання.
Слуцкi цукрова-рафiнадны камбiнат, ААТ (1965) — 40 год з пачатку дзейнасцi.
"Спецаўтаматыка",мiнскi завод, ААТ (1975) — 30 год з часу заснавання.
Спецыялiзаванае навукова-рэстаўрацыйнае аб'яднанне "Белрэстаўрацыя" (1985) — 20 год з часу стварэння.
Студзёнкаўскае вадасховiшча (Бых. р-н; 1980) — 25 год з часу стварэння.
"Стромаўталiнiя",гомельскi завод (1895) — 110 год з часу заснавання.
Сялец, вадасховiшча (Бяроз. р-н; 1985) — 20 год з часу стварэння.
Тураўская праваслаўная епархiя (1005) — 1000 год з часу заснавання (адноўлена ў 1992 г.).
Тэлебачанне (1955) — 50 год з пачатку развiцця на Беларусi (першая перадача адбылася ў 1956 г.).
Урэцкi спiртавы завод (г.п.Урэчча; 1830) — 175 год з часу заснавання (з 2001 г. у складзе вытворча-гандлёвага рэспублiканскага УП "Мiнск Крышталь" на правах фiлiяла).
"Хiмвалакно",магiлёўскае вытворчае аб'яднанне iмя У.I.Ленiна (1975) — 30 год з часу стварэння.
"Хозяин", штомесячны вытворчы часопiс (Мiнск; 1925) — 80 год з пачатку выдання.
Цiмкавiцкае вадасховiшча (Капыл. р-н; 1975) — 30 год з часу стварэння.
Цэнтр радыяцыйнага кантролю i манiторынгу навакольнага асяроддзя (Мiнск; 1980) — 25 год з часу стварэння.
Цяцерынскае вадасховiшча (Кругл.р-н; 1955) — 50 год з часу стварэння.
"Экран", вытворчае аб'яднанне (Барысаў; 1975) — 30 год з часу стварэння.
"Эмальпосуд", гомельскi завод (1925) — 80 год з часу стварэння.
"Энеiда навыварат", парадыйна-сатырычная паэма, адзiн з першых буйных твораў беларускай лiтаратуры новага часу (не пазней пач. 1830-х гг.) — 175 год з часу напiсання.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Беларускі каляндар, 2005 г.
  Персаналіі
  Аб’екты
  Падзеі
  Рэгіёны
  Студзень
  Люты
  Сакавiк
  Красавік
  Май
  Чэрвень
  Ліпень
  Жнівень
  Верасень
  Кастрычнік
  Лістапад
  Снежань
  2006 г.
  2007 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007