1 - Борыс Васiль Iванавiч (1935, Баранав. р-н - 1998), вучоны-гiсторык - 70 год з дня нараджэння.
1 - Iсаеў Аляксей Мiкалаевiч (1955), спявак, заслужаны артыст Беларусi - 50 год з дня нараджэння.
2 - Фрунзе Мiхаiл Васiлевiч (1885 - 1925), рэвалюцыянер, савецкi партыйны, дзяржаўны i ваенны дзеяч, дзейнасць якога звязана таксама з Беларуссю - 120 год з дня нараджэння.
2 - Пранько Уладзiмiр Аляксандравiч (1935, Ляхав. р-н), кiнааператар, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1966 г.) - 70 год з дня нараджэння.
2 - Варановiч Васiль Васiлевiч (1945, Лельчыцы), танцоўшчык, балетмайстар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi - 60 год з дня нараджэння.
2 - Шаўкоў Вiктар Анатолевiч (1955, Мiнск), спартсмен (скораснае падводнае плаванне), майстар спорту СССР мiжнароднага класа - 50 год з дня нараджэння.
3 - Латушка Мiхаiл Якаўлевiч (1945, Дзяржын. р-н), жывапiсец, графiк, мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва - 60 год з дня нараджэння.
3 - Ранцанц Арнольд Аляксандравiч (1945), артыст аперэты, спявак, заслужаны артыст Беларусi i Украiны, лаўрэат прэмii iмя Л.Александроўскай (1994 г.) - 60 год з дня нараджэння.
4 - Радзiвiл Мiкалай (мянушка Чорны; 1515, Нясвiж - 1565), дзяржаўны i ваенны дзеяч ВКЛ - 490 год з дня нараджэння.
5 - Бенек Казiмiр Францавiч (1895 - 1938), дзяржаўны дзеяч БССР - 110 год з дня нараджэння.
5 - Маўрышчаў Вiктар Сямёнавiч (1925 - 1989), вучоны-эканамiст, заслужаны эканамiст Беларусi - 80 год з дня нараджэння.
5 -
Янкоўскi Расцiслаў Iванавiч (1930), акцёр, народны артыст Беларусi i СССР, акадэмiк Мiжнароднай акадэмii тэатра, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1998 г.) i прэмii iмя I.Буйнiцкага (1992 г.) - 75 год з дня нараджэння.
5 - Палiтыка Апанас (Панас) Паўлавiч (1935, Крыч. р-н), пiсьменнiк - 70 год з дня нараджэння.
5 - Карвякова Таццяна Станiславаўна (1955), мастак тэатра - 50 год з дня нараджэння.
6 - Радзiвiл Станiслаў Вiльгельм (1880 - 1920), палiтычны дзеяч, удзельнiк руска-японскай вайны 1904-1905 гг., Першай сусветнай вайны - 125 год з дня нараджэння.
6 - Норман Барыс Юсцiнавiч (1945), мовазнавец - 60 год з дня нараджэння.
7 - Сторажава Людмiла Iванаўна (1925), актрыса, заслужаная артыстка Беларусi - 80 год з дня нараджэння.
7 - Марцынюк Аляксандр Iванавiч (1945, Гродна), акцёр, заслужаны артыст Беларусi - 60 год з дня нараджэння.
8 - Гласко Iван Антонавiч (1855, Полац. пав. - 1881), дзеяч рэвалюцыйнага руху, публiцыст - 150 год з дня нараджэння.
9 - Кiпрыяновiч Мiкалай Якаўлевiч (1855, Лагойс. р-н - пасля 1917), вучоны-гiсторык, педагог - 150 год з дня нараджэння.
9 -
Тарас Валянцiн Яфiмавiч (1930, Мiнск), пiсьменнiк - 75 год з дня нараджэння.
10 - Кучар Фелiкс Айзiкавiч (1935, Мiнск), аператар, рэжысёр дакументальнага кiно - 70 год з дня нараджэння.
11 - Качалаў (сапр. Шверубовiч) Васiль Iванавiч (1875, Вiльня - 1948), расiйскi акцёр, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1943 г.), беларус па паходжаннi - 130 год з дня нараджэння.
11 -
Кусянкоў Мiкола (Мiкалай Сяргеевiч; 1935, Добруш. р-н - 2004), пiсьменнiк, лаўрэат Лiтаратурнай прэмii iмя А.Куляшова (1991 г.) i Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Я.Коласа (2000 г.) - 70 год з дня нараджэння.
12 - Трайнiн Павел Аляксеевiч (1895, Пiнск - 1956), расiйскi ваенны дзеяч, контр-адмiрал - 110 год з дня нараджэння.
12 - Аладаў Вальмен Мiкалаевiч (1930, Мiнск), заслужаны архiтэктар Беларусi - 75 год з дня нараджэння.
12 - Кiраўскi раён (1935) - 70 год з часу ўтварэння.
13 -
Радзiвiл Францiшка Уршуля (1705 - 1753), пiсьменнiца, драматург, кiраўнiца Нясвiжскага тэатра - 300 год з дня нараджэння.
13 - Васiлевiч Рыгор Аляксеевiч (1955, Мiнск), вучоны-прававед, заслужаны юрыст Беларусi - 50 год з дня нараджэння.
14 -
Дзядзюшка Уладзiмiр Iосiфавiч (1905, Мiнск - 1973), акцёр, народны артыст Беларусi i СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1952 г.) - 100 год з дня нараджэння.
14 - Наржымскi Уладзiмiр Аляксандравiч (1915, Капыл. р-н - 1988), удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 90 год з дня нараджэння.
14 - Грамыка Эма Мiкалаеўна (1935), мастацтвазнавец, жывапiсец - 70 год з дня нараджэння.
15 - Кабушкiн Iван Канстанцiнавiч (1915, Баранав. р-н - 1943), удзельнiк Мiнскага патрыятычнага падполля ў Вялiкую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965 г.) - 90 год з дня нараджэння.
15 - Наганаў Аляксей Фёдаравiч (1915 - 1941), удзельнiк абароны Брэсцкай крэпасцi 1941 г. - 90 год з дня нараджэння.
15 - Сахута Яўген Мiхайлавiч (1945, Стаўбц. р-н), мастацтвазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1996 г.) i прэмii Мiнiстэрства культуры Беларусi (1997 г.) - 60 год з дня нараджэння.
15 - Дрыбiнскi гiсторыка-этнаграфiчны музей (1995) - 10 год з часу заснавання.
16 - Муснiцкi Нiкодым (Нiкодам; 1765 - 1805), польскi паэт, драматург, гiсторык, педагог, якi жыў i працаваў на Беларусi, выступаў за пашырэнне асветы, зблiжэнне Беларусi з Расiяй - 240 год з дня нараджэння.
16 - Дэмбоўская (па мужу Ромер) Зоф'я (1885 - 1972), беларуска-польская мастачка (з 1943 г. працавала ў Егiпце, Англii, Канадзе, ЗША) - 120 год з дня нараджэння.
16 - Панкевiч Павел Якаўлевiч (1895 - 1938), вучоны ў галiне педагогiкi, акадэмiк НАН Беларусi - 110 год з дня нараджэння.
16 -
Навуменка Iван Якаўлевiч (1925, Васiлевiчы), народны пiсьменнiк Беларусi, лiтаратуразнавец, грамадскi дзеяч, акадэмiк НАН Беларусi, заслужаны дзеяч навукi Беларусi, лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi (1967 г.) i Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Я.Коласа (1972 г.) - 80 год з дня нараджэння.
16 -
Цэнтральная навуковая бiблiятэка iмя Я.Коласа НАН Беларусi (Мiнск; 1925) - 80 год з часу заснавання.
17 - Тварановiч-Сеўрук Галiна Паўлаўна (1955, Асiпов. р-н), лiтаратуразнавец, крытык, паэтэса - 50 год з дня нараджэння.
18 - Магiлеўчык Захар Кузьмiч (1895, Бялын. р-н - 1975), вучоны ў галiне гiгiены i санiтарыi, член-карэспандэнт АМН СССР, заслужаны дзеяч навукi Беларусi - 110 год з дня нараджэння.
18 - Цiмашэнка Сямён Канстанцiнавiч (1895 - 1970), ваенны дзеяч, Маршал Савецкага Саюза, двойчы Герой Савецкага Саюза (1940, 1965 гг.) - 110 год з дня нараджэння.
18 - Бельскi Яўграф Iосiфавiч (1925, Мiнск), вучоны ў галiне матэрыялазнаўства, заслужаны дзеяч навукi i тэхнiкi Беларусi - 80 год з дня нараджэння.
18 -
Картэс Сяргей Альбертавiч (1935), кампазiтар, народны артыст Беларусi, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1982 г.) - 70 год з дня нараджэння.
19 - Высоцкi Георгiй Мiкалаевiч (1865 - 1940), глебазнавец, лесавод i геабатанiк, адзiн з заснавальнiкаў навуковага стэпавага лесаразвядзення i лесамелiярацыi, заснавальнiк лясной доследнай справы на Беларусi, акадэмiк УАСГНIЛ i АН УССР - 140 год з дня нараджэння.
19 - Савiч Усевалад Паўлавiч (1885, Бабруйск - 1972), беларусi i расiйскi вучоны ў галiне лiхеналогii, зслужаны дзеяч навукi Расii - 120 год з дня нараджэння.
19 - Бярозка Анатоль (сапр. Смаршчок (Смаршчок-Рэпка) Мацвей (Мiтрафан; 1915, Ляхав. р-н), паэт у эмiграцыi (ЗША), заслужаны доктар медыцыны - 90 год з дня нараджэння.
19 -
Аўсяннiкаў Генадзь Сцяпанавiч (1935, Магiлёў), акцёр, народны артыст Беларусi i СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1988 г.) - 70 год з дня нараджэння.
19 - Антонаў Юрый Мiхайлавiч (1945), расiйскi спявак, кампазiтар, творчая дзейнасць якога пачыналася на Беларусi, заслужаны дзеяч мастацтваў Расii - 60 год з дня нараджэння.
19 - Быкаў Вiктар Мiкалаевiч (1945), спартсмен (веласiпедны спорт), заслужаны майстар спорту - 60 год з дня нараджэння.
20 - Жылко Уладзiмiр Васiлевiч (1925, Мiн. р-н), вучоны ў галiне глебазнаўства - 80 год з дня нараджэння.
20 -
Бондар Таiса Мiкалаеўна (1945, г.п. Рудзенск), пiсьменнiца, перакладчыца - 60 год з дня нараджэння.
20 - Шруб Павел Мiхайлавiч (1955, Жытк. р-н), паэт, лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi (1988 г.) - 50 год з дня нараджэння.
21 - Мiкешын Мiхаiл Восiпавiч (1835, Мсцiсл. пав. - 1896), расiйскi мастак-рысавальшчык, скульптар, творчасць якога звязана з мастацкiм жыццём Расii i Беларусi - 170 год з дня нараджэння.
21 - Шымко Уладзiмiр Сцяпанавiч (1905, р.п. Касцюкоўка - 1990), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант авiяцыi, удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны i вайны з Японiяй 1945 г. - 100 год з дня нараджэння.
21 - Саладкоў Цiмафей Ерафеевiч (1915, Магiлёўс. р-н - 1995), вучоны-гiсторык, заслужаны работнiк вышэйшай школы Беларусi - 90 год з дня нараджэння.
22 - Аляхновiч Мсцiслаў Антонавiч (1905, Гродна - 1982), польскi вучоны-лiнгвiст, якi даследаваў рускую i беларускую мовы, беларускi фальклор, руска-беларуска-польска-лiтоўскiя фальклорныя i моўныя сувязi - 100 год з дня нараджэння.
22 - Глiнiк Зоя Iванаўна (1955, Круп. р-н), майстар мастацкага ткацтва, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1980 г.) - 50 год з дня нараджэння.
23 - Староў Iван Ягоравiч (1745 - 1808), расiйскi архiтэктар, адзiн з заснавальнiкаў рускага класiцызму, якi пэўны час працаваў на Беларусi, акадэмiк Пецярбургскай АМ - 260 год з дня нараджэння.
23 - Бажко Васiль Васiлевiч (1935), архiтэктар, аўтар шматлiкiх работ ў Гродне i Гродзенскай вобласцi - 70 год з дня нараджэння.
24 - Сарбеўскi Мацей Казiмiр (1595 - 1640), новалацiнскi паэт, тэарэтык лiтаратуры i красамоўства, фiлосаф, тэолаг, даследаваннi якога знаходзiлiся на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх прац таго часу i зрабiлi ўплыў на выкладанне гэтых навук на Беларусi i ў Лiтве - 410 год з дня нараджэння.
24 - Кутарга Сцяпан Сямёнавiч (1805, Мсцiслаў - 1861), вучоны-прыродазнавец, педагог i папулярызатар навукi - 200 год з дня нараджэння.
24 - Цiшчанка Мiкалай Апанасавiч (1925 - 1996), вучоны ў галiне анкалогii - 80 год з дня нараджэння.
24 -
Барадулiн Рыгор Iванавiч (1935, Ушац. р-н), народны паэт Беларусi, перакладчык, лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi (1976 г.) i Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Я.Купалы (1976 г.) - 70 год з дня нараджэння.
25 - Кляшчоў Аляксей Яўхiмавiч (1905, Калiнкав. р-н - 1968), партыйны i дзяржаўны дзеяч БССР, адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў партызанскага руху ў Пiнскай вобласцi ў Вялiкую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 100 год з дня нараджэння.
25 - Лыч Генадзь Мiхайлавiч (1935, Уздз. р-н), вучоны ў галiне эканомiкi, акадэмiк НАН Беларусi, заслужаны дзеяч навукi Беларусi - 70 год з дня нараджэння.
25 - Шыбнёў Яўген Анатолевiч (1935), жывапiсец - 70 год з дня нараджэння.
25 - Клебановiч (па мужу Дзянiсава) Вольга Мiхайлаўна (1945), актрыса, народная артыстка Беларусi, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi (1986 г.) - 60 год з дня нараджэння.
25 - Чыгрын Аляксандр Iванавiч (1955, Мiнск), скульптар - 50 год з дня нараджэння.
26 - Здановiч Аляксандр (26.02.1805 цi 1808, Пухав. р-н - 1868), вучоны-гiсторык, пiсьменнiк, педагог, член Вiленскай Археалагiчнай камiсii - 200 год з дня нараджэння.
27 - Сiмончык Фёдар Васiлевiч (1885, Жлоб. р-н - 1966), рэвалюцыянер, адзiн з заснавальнiкаў Бабруйскай арганiзацыi РСДРП, удзельнiк устанаўлення савецкай улады на Бабруйшчыне - 120 год з дня нараджэння.
27 - Лешчанка Мiхаiл Iсакавiч (1930, Добруш. р-н), мовазнавец - 75 год з дня нараджэння.
27 - Перацяцька Уладзiмiр Сяргеевiч (1935), дзеяч самадзейнага мастацтва, музыкант, педагог, заслужаны работнiк культуры Беларусi, лаўрэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi (1982 г.) - 70 год з дня нараджэння.
28 - Даўбэ Вальдэмар Пятровiч (1895 - 1950), палiтычны i ваенны дзеяч, удзельнiк Кастрычнiцкай рэвалюцыi i Грамадзянскай вайны на Беларусi - 110 год з дня нараджэння.
28 - Бабаедаў Iван Цiмафеевiч (1925, Бешанков. р-н), жывапiсец - 80 год з дня нараджэння.
28 - Калодзежны Леанiд Трафiмавiч (1935, Аршан. р-н - 2003 цi 2004), пiсьменнiк - 70 год з дня нараджэння.
|