Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
ВЕРАСЕНЬ
Гродзенскі абласны драматычны тэатр (1947) - 60 год з часу стварэння (адкрыты 20.10.1947 г.).
Інстытут аграрнай эканомікі НАН Беларусі (Мінск; 1957) - 50 год з часу заснавання.
1 - Бажанаў Аляксандр Васілевіч (1917 - 1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 90 год з дня нараджэння.
3 - Адамовіч Алесь (Аляксандр Міхайлавіч; 1927, Капыл. р-н - 1994), пісьменнік, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976 г.), прэміі Міністэрства абароны СССР (1974 г.) - 80 год з дня нараджэння.
3 - Сульянаў Анатоль Канстанцінавіч (1927), пісьменнік, ваенны дзеяч, генерал-маёр авіяцыі, заслужаны работнік культуры Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
3 - Войцік Віктар Антонавіч (1947, Гродна), кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995 г.) - 60 год з дня нараджэння.
4 - Яўсеева Святлана Георгіеўна (1932), паэтэса, перакладчыца, крытык - 75 год з дня нараджэння.
5 - Хлопікаў Герман Сяргеевіч (1932), трэнер (веласіпедны спорт), заслужаны трэнер Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
6 - Рахленка Леанід Рыгоравіч (Гдальевіч; 1907, г.п. Церахоўка - 1986), акцёр, рэжысёр, народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970 г.) - 100 год з дня нараджэння.
6 - Смірноў Ігар Глебавіч (1927), беларускі і ўкраінскі дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, заслужаны работнік культуры Украіны - 80 год з дня нараджэння.
7 - Нарбут Людвік Тэадоравіч (1832, Воран. р-н - 1863), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі і ў Літве - 175 год з дня нараджэння.
8 - Балоцін Ісідар Міхайлавіч (сапр. Балотны Ізраіль Рувімавіч; 1907, Бабруйск - 1961), артыст оперы, народны артыст Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
10 - Пальмбах Аляксандр Адольфавіч (1897, Верхнядзвінск - 1963), вучоны-цюрколаг, заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Рэспублікі Тыва - 110 год з дня нараджэння.
10 - Сплашноў Сяргей Іванавіч (1907 - 1979), кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
11 - Дзяржынскі Фелікс Эдмундавіч (1877, Стаўбц. р-н - 1926), дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з кіраўнікоў польскага і расійскага рэвалюцыйнага руху - 130 год з дня нараджэння.
11 - Сікорскі Сяргей Іванавіч (1907, Бабруйск - 1960), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай і Брэсцкай абласцей у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 100 год з дня нараджэння.
11 - Макаранка Сяргей Лаўрэнцьевіч (1937), спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Беларусі, чэмпіён XVІІ Алімпійскіх гульняў (1960 г.) - 70 год з дня нараджэння.
13 - Содаль Уладзімір Ільіч (1937, Жлоб. р-н), літаратуразнавец, краязнавец - 70 год з дня нараджэння.
15 - Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск; 1922) - 85 год з часу стварэння.
15 - Масумян Бэла Амікаўна (1937), актрыса, народная артыстка Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
15 - Пятруль Людміла Іванаўна (1947, Ваўкавыс. р-н), мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, батык), графік - 60 год з дня нараджэння.
16 - Вепрык Уладзімір Іванавіч (1927), спявак, заслужаны артыст Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
16 - Луцэнка Барыс Іванавіч (1937), рэжысёр, педагог, акадэмік Міжнароднай акадэміі тэатра, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне" (1997 г.) - 70 год з дня нараджэння.
16 - Мядзведзь Аляксандр Васілевіч (1937), спартсмен і трэнер (вольная барацьба), чэмпіён XVІІІ, ХІХ і ХХ Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972 гг.), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі, заслужаны трэнер Беларусі і СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998 г.) - 70 год з дня нараджэння.
17 - Дзяргай Сяргей Сцяпанавіч (1907, Мінск - 1980), паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1964 г.) - 100 год з дня нараджэння.
17 - Голад Дзмітрый Сцяпанавіч (1932, Жытк. р-н), вучоны-геабатанік, акадэмік Лясной акадэміі навук Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972 г.) - 75 год з дня нараджэння.
17 - Краснадубскі Іван Аляксандравіч (1947, Глыб. р-н), спявак, заслужаны артыст Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
18 - Рабчыкаў Анатоль Васілевіч (1937), трэнер (скачкі ў ваду), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
19 - Сухадольскі Януар Іванавіч (1797, Гродна - 1875), жывапісец-баталіст, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Польшчы і Расіі - 210 год з дня нараджэння.
19 - Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік (1967) - 40 год з часу заснавання.
20 - Каўка Аляксей Канстанцінавіч (1937, Чэрв. р-н), вучоны-гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч - 70 год з дня нараджэння.
20 - Мдывані Таццяна Герасімаўна (1947, Полацк), музыказнавец, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998 г.) - 60 год з дня нараджэння.
21 - Слаўковіч Даір Фёдаравіч (1932, Мінск), пісьменнік, выдатнік культуры СССР - 75 год з дня нараджэння.
22 - Варанцоў Аляксандр Нічыпаравіч (1907, Касцюк. р-н - 1973), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 100 год з дня нараджэння.
24 - Роман Сяргей Дзям'янавіч (1917 - 1944), удзельнік вызвалення Гомельскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 90 год з дня нараджэння.
24 - Літаратурны музей Аркадзя Куляшова (в. Саматэвічы Касцюк. р-на; 1982) - 25 год з часу заснавання (адкрыты 04.02.1984 г.).
25 - Слюсар Мікалай Міхайлавіч (1947), вучоны ў галіне радыёлакацыі, член Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989 г.) - 60 год з дня нараджэння.
26 - Жуковіч Платон Мікалаевіч (1857, Пружаны - 1919), беларускі вучоны-гісторык, педагог, член-карэспандэнт Расійскай АН - 150 год з дня нараджэння.
26 - Семянцоў Міхаіл Іванавіч (1917, Гомел. р-н - 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943 г.) - 90 год з дня нараджэння.
26 - Галуза Анатоль Пятровіч (1957, Бабруйск), спартсмен (гандбол), заслужаны майстар спорту СССР - 50 год з дня нараджэння.
27 - Прыляжаеў Мікалай Аляксандравіч (1877 - 1944), расійскі і беларускі вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт Расійскай АН, лаўрэат прэміі імя А.М. Бутлерава Пецярбургскай АН (1912 г.) - 130 год з дня нараджэння.
27 - Яўнзем Ірма Пятроўна (1897, Мінск - 1975), беларуская і расійская спявачка, збіральніца народных песень, педагог, заслужаная артыстка Беларусі, народная артыстка Расіі - 110 год з дня нараджэння.
27 - Міхнюк Уладзімір Мікалаевіч (1947, Свісл. р-н - 2004), вучоны-гісторык - 60 год з дня нараджэння.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Беларускі каляндар, 2007 г.
  Студзень
  Люты
  Сакавiк
  Красавік
  Май
  Чэрвень
  Ліпень
  Жнівень
  Верасень
  Кастрычнік
  Лістапад
  Снежань
  2005 г.
  2006 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007