Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага (Мінск; 1932) - 75 год з часу стварэння.
Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі (Мінск; 1957) - 50 год з часу заснавання.
1 - Філаматы, тайнае патрыятычнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце (1817 - 1823) - 190 год з часу заснавання.
1 - Грыгаровіч Міхаіл Фролавіч (1897, Гродзен. р-н - 1946), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 110 год з дня нараджэння.
1 - Вашкевіч Іван Іванавіч (1937, Мін. р-н), акцёр, тэатральны дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
1 -
Мдзівані (Мдывані) Андрэй Юр'евіч (1937), кампазітар, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988, 1996 гг.) - 70 год з дня нараджэння.
2 - Бруй Фёдар Піліпавіч (1907, Слуц. р-н - 1982), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943 г.) - 100 год з дня нараджэння.
2 - Антонава Валянціна Васілеўна (1932, Мінск), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
3 - Наздрын-Платніцкі Міхаіл Іванавіч (1932, Столін. р-н), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік культуры Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
3 - Радкевіч Яўген Рыгоравіч (1937, Сянно - 1999), пісьменнік - 70 год з дня нараджэння.
5 - Іода Ірына Антонаўна (1932, Мінск), архітэктар, адзін з аўтараў праектаў планіроўкі і забудовы гарадоў Беларусі, акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2001 г.) - 75 год з дня нараджэння.
7 - Пташнікаў Іван Мікалаевіч (1932, Лагойс. р-н), пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1978 г.) - 75 год з дня нараджэння.
7 - Пятліцкая Валянціна Сяргееўна (1947), артыстка аперэты, заслужаная артыстка Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
8 -
Анісімаў Аляксандр Міхайлавіч (1947), дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990 г.) - 60 год з дня нараджэння.
9 - "Белбыттэхпраект", дзяржаўнае праектна-канструктарскае вытворча-тэхналагічнае прадпрыемства (Мінск; 1967) - 40 год з часу заснавання.
10 - Шангін Барыс Аляксандравіч (1927), гукааператар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
10 - Барадуля Валянцін Аляксеевіч (1937, г.п. Копысь), вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002 г.) - 70 год з дня нараджэння.
10 -
Дранько-Майсюк Леанід Васілевіч (1957, Давыд-Гарадок), паэт - 50 год з дня нараджэння.
11 - Баранкевіч Анатоль Ігнатавіч (1932, Бых. р-н - 2000), ваенны дзеяч, генерал-маёр авіяцыі, заслужаны ваенны лётчык СССР - 75 год з дня нараджэння.
12 - Папова Алена Георгіеўна (1947), пісьменнік, драматург, лаўрэат тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1999 г.) - 60 год з дня нараджэння.
13 - Вайніловіч Эдвард Адам (1847, Мінск - 1928), гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі, фундатар будаўніцтва Мінскага Чырвонага касцёла Сымона і Алены - 160 год з дня нараджэння.
13 - Кобец-Філімонава Алена Рыгораўна (1932, Мінск), пісьменніца - 75 год з дня нараджэння.
15 - Пігулеўскі Мікалай Мікалаевіч (1897, Ляхав. р-н - 1967), артыст оперы, музычны дзеяч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 110 год з дня нараджэння.
15 - Сабаленка Раман Карпавіч (1907, Брагін. р-н - 1975), пісьменнік, публіцыст - 100 год з дня нараджэння.
17 - Бумагін Іосіф Раманавіч (1907, Віцебск - 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 100 год з дня нараджэння.
17 -
Чаргінец Мікалай Іванавіч (1937, Мінск), пісьменнік, журналіст, публіцыст, дзяржаўны дзеяч Беларусі, генерал-лейтэнант унутранай службы, заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1990 г.) - 70 год з дня нараджэння.
17 - Пархута Анатоль Сяргеевіч (1947, Івац. р-н), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998 г.) - 60 год з дня нараджэння.
18 - Стральчонак Алег Анатолевіч (1947, Кобрын), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988 г.) - 60 год з дня нараджэння.
20 - Станіслаў Ляшчынскі (1677 - 1766), вялікі князь ВКЛ і кароль польскі - 330 год з дня нараджэння.
20 - Голуб Юрка (Юрый Уладзіміравіч; 1947, Зэльв. р-н), паэт - 60 год з дня нараджэння.
21 - Афанасьеў Якаў Мікітавіч (1877 -1937 ці 1938), вучоны-глебазнавец, які кіраваў складаннем першай карты глебаў Беларусі і адной з першых глебазнаўчых картаў свету, акадэмік НАН Беларусі - 130 год з дня нараджэння.
23 - Логінаў Яўген Фёдаравіч (1907 - 1970), ваенны дзеяч, маршал авіяцыі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну - 100 год з дня нараджэння.
24 - Галіцкі Кузьма Мікітавіч (1897 - 1973), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 110 год з дня нараджэння.
24 - Акуліч Аляксандр Васілевіч (1957, Кліч. р-н), вучоны ў галіне машынабудавання харчовай прамысловасці, член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі, заслужаны вынаходнік Беларусі - 50 год з дня нараджэння.
25 - Сідзельнікава Галіна Феліксаўна (1927, Мінск), дыктар радыё, заслужаная артыстка Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
27 - Марціновіч Ізабела Іванаўна (1927, г.п. Багушэўск), заслужаны юрыст Беларусі, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
27 - Шкадарэвіч Аляксей Пятровіч (1947, Капыль), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000 г.) - 60 год з дня нараджэння.
28 - Весніна (сапр. Ядзіткіна-Весніна) Лізавета Саламонаўна (28.01.1917 ці 28.10.1917), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі - 90 год з дня нараджэння.
29 - Аляксеева Ларыса Філалогаўна (1907), артыстка оперы, народная артыстка Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
30 - Самсон Андрэй Міхайлавіч (1932, Давыд-Гарадок - 1997), вучоны-фізік, пачынальнік тэарэтычных даследаванняў дынамікі лазернай генерацыі святла ў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976 г.) - 75 год з дня нараджэння.
30 -
Елізар'еў Валянцін Мікалаевіч (1947), балетмайстар, народны артыст Беларусі і СССР, акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі, Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996 г.), тэатральнай прэміі імя Е. Міровіча (1996 г.), прэміі "Чалавек года" ў галіне музычнага мастацтва з уручэннем прыза "Залатая Неферціці" (1996 г.), вышэйшай узнагароды міжнароднай асацыяцыі танца пад эгідай ЮНЕСКА "Бенуа дэ ла данс" (Парыж, 1996 г.) - 60 год з дня нараджэння.
31 - Новік Арцём Іванавіч (1897, Слуц. р-н - 1984), вучоны ў галіне фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 110 год з дня нараджэння.
31 - Бахмецьеў Іван Андрыянавіч (1917 - ?), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (1943 г.) - 90 год з дня нараджэння.
31 - Кулік Яўген Сяргеевіч (1937, Мінск - 2002), графік - 70 год з дня нараджэння.
|