"Вячэрні Мінск", грамадска-палітычная, эканамічная, культурная і інфармацыйна-рэкламная газета (Мінск; 1967) - 40 год з пачатку выдання.
1 - Магілёўская праваслаўная епархія (1632) - 375 год з часу ўтварэння.
1 - Верамейчык Уладзімір Міхайлавіч (1937, Брагін. р-н - 1999), паэт, публіцыст, педагог - 70 год з дня нараджэння.
2 - Абаеў Генрых Мікалаевіч (1932), вучоны ў галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі - 75 год з дня нараджэння.
2 - Матусевіч Валерый Георгіевіч (1947, Бабр. р-н), трэнер (веласіпедны спорт), заслужаны трэнер Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
3 - Колас Якуб (сапр. Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч; 1882, в. Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) - 1956), народны паэт Беларусі, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, грамадскі дзеяч, вучоны, педагог, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949 гг.) - 125 год з дня нараджэння.
3 - Шастакоў Міхаіл Дзянісавіч (1907, Круп. р-н - 1942), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1942 г.) - 100 год з дня нараджэння.
3 - Іткіна Марыя Лявонаўна (1932), спартсменка, трэнер (лёгкая атлетыка), заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
3 - Ліштван Іван Іванавіч (1932, Валож. р-н), вучоны ў галіне фізікахіміі торфу і калоіднай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, замежны член Польскай АН, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002 г.) - 75 год з дня нараджэння.
4 - Гартны Цішка (сапр. Жылуновіч Зміцер Хведаравіч; 1887, Капыль - 1937), пісьменнік, грамадскі і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, публіцыст, акадэмік НАН Беларусі - 120 год з дня нараджэння.
4 - Паўлаў Дзмітрый Рыгоравіч (1897 - 1941), ваенны дзеяч, генерал арміі, удзельнік вайны ў Іспаніі 1936 - 1939 гг., абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1937 г.) - 110 год з дня нараджэння.
4 - Волкаў Альберт Іванавіч (1937), трэнер (барацьба грэка-рымская), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
5 - Скірмунт Гелена (Алена; 1827, Столін. р-н - 1874), мастак, скульптар - 180 год з дня нараджэння.
5 - Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гігіены (раней НДІ санітарыі і гігіены; Мінск; 1927) - 80 год з часу заснавання.
6 - Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Мінск; 1987) - 20 год з часу заснавання.
7 - Кастрычніцкая рэвалюцыя, узброенае звяржэнне ў Расіі Часовага ўрада, у выніку якога была ўстаноўлена савецкая ўлада, пачаліся ліквідацыя капіталізму і пераход да сацыялізму (1917) - 90 год.
7 - Сабашнікаў Ананій Васілевіч (1917 - ?), удзельнік вызвалення Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 90 год з дня нараджэння.
7 - Левіна Эла Пятроўна (1927), заслужаны архітэктар Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
7 - Чараднічэнка Ніна Данілаўна (1947, Нараўл. р-н), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
8 - Мядзведзеў Андрэй Рыгоравіч (1897 - 1985), вучоны ў галіне глебазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976 г.) - 110 год з дня нараджэння.
8 - Мармулёў Міхаіл Глебавіч (1917 - 1985), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 90 год з дня нараджэння.
8 - Савва Уладзімір Іванавіч (1947, Ельск), спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
9 - Белаенка Яўген Дзмітрыевіч (1947), хірург, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
10 - Бранштэйн Якаў Анатолевіч (1897 - 1937), беларускі і яўрэйскі крытык, літаратуразнавец, член-карэспандэнт НАН Беларусі - 110 год з дня нараджэння.
10 - Абакумоўская Тамара Аляксееўна (1932), дзеяч тэатральнага мастацтва, журналіст, заслужаны работнік культуры Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
11 - Собалеў Іван Паўлавіч (1907, Віцеб. р-н - 1989), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943 г.) - 100 год з дня нараджэння.
11 - "Віцебскі рабочы", газета (1917) - 90 год з пачатку выдання.
12 - "Гомельская праўда", газета (1917) - 90 год з пачатку выдання.
13 - Нікольскі Мікалай Міхайлавіч (1877 - 1959), вучоны-гісторык, усходазнавец, даследчык гісторыі рэлігіі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 130 год з дня нараджэння.
13 - Аркадзьеў (сапр. Цівунчык) Аркадзь Станіслававіч (1897, Навагруд. р-н - 1969), акцёр, рэжысёр, заслужаны артыст Беларусі - 110 год з дня нараджэння.
13 - Данілаў Павел Аўрамавіч (1897, Круп. р-н - 1975), рэжысёр, драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 110 год з дня нараджэння.
13 - Казачок Уладзімір Георгіевіч(1947, Мінск), вучоны ў галіне прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры - 60 год з дня нараджэння.
14 - Ларчанка Міхась (Міхаіл Рыгоравіч; 1907, Слаўгар. р-н - 1981), літаратуразнавец, крытык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
15 - Магілёўскі абласны краязнаўчы музей (1867) - 140 год з часу заснавання.
15 - Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, вышэйшая музычная навучальная ўстанова (Мінск; 1932) - 75 год з часу стварэння.
15 - Ярмоленка Анатоль Іванавіч (1947), эстрадны спявак, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч Рэспублікі Крым, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984 г.) - 60 год з дня нараджэння.
16 - Лукша Валянцін Антонавіч (1937, Полацк), пісьменнік, перакладчык, публіцыст, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі (1994 г.), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996 г.) - 70 год з дня нараджэння.
16 - Матусевіч Эдуард Антонавіч (1937, Мінск), спартсмен (канькабежны спорт), майстар спорту СССР міжнароднага класа - 70 год з дня нараджэння.
17 - Каралькоў Уладзімір Сцяпанавіч (1932, Мінск), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, педагог, адзін з пачынальнікаў даследаванняў па шматфатоннай спектраскапіі на Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
18 - Капусцін Міхаіл Дзянісавіч (1907, Бабр. р-н - 1968), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 100 год з дня нараджэння.
19 - Скорыкаў Мікалай Мікалаевіч (1957, Гомель), эстрадны спявак, заслужаны артыст Беларусі - 50 год з дня нараджэння.
20 - Каніскі Георгій (свецкае Рыгор; 1717 - 1795), украінскі і беларускі царкоўны і грамадскі дзеяч, беларускі праваслаўны святы, пісьменнік - 290 год з дня нараджэння.
20 - Касач Павел Мікалаевіч (1887, Маладзеч. р-н - 1977), дзеяч самадзейнага мастацтва, кампазітар, заслужаны дзеяч культуры Беларусі - 120 год з дня нараджэння.
20 - Камяк Анатоль Іванавіч (1932, Салігор. р-н), вучоны-фізік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
21 - Кеневіч Баляслаў Альбінавіч (1907, Лунін. р-н - 1969), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны - 100 год з дня нараджэння.
22 - Маслаў Аляксандр Спірыдонавіч (1907 - 1941), ваенны дзеяч, удзельнік абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Расійскай Федэрацыі (1996 г.) - 100 год з дня нараджэння.
22 - Златава Людміла Іванаўна (1937), артыстка оперы, народная артыстка Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
22 - Кіраў Мікалай Іванавіч (1957, г.п. Стрэшын), спартсмен (лёгкая атлетыка), майстар спорту СССР міжнароднага класа, бронзавы прызёр ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980 г.) - 50 год з дня нараджэння.
23 - Усачоў Аляксандр Фёдаравіч (1907 - 1949), харавы дырыжор, заслужаны артыст Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
24 - Ніканчыкава (дзявочае Ясюкевіч) Дзіяна Іванаўна (1937, Мінск), спартсменка (фехтаванне на рапірах), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны трэнер Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
24 - Данілік Аляксандр Мікалаевіч (1957, Гродна), спартсмен (інваспорт, веласпорт), заслужаны майстар спорту Беларусі, чэмпіён ХІ Параалімпійскіх гульняў (2000 г.) - 50 год з дня нараджэння.
25 - Тарановіч Уладзімір Эраставіч (1897, Мінск - 1983), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік артылерыі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны - 110 год з дня нараджэння.
25 - Альбер Марсель (1917), французскі лётчык, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.), заслужаны лётчык Францыі - 90 год з дня нараджэння.
26 - Скрыпка Міхась (Міхаіл Аляксандравіч; 1907, Бярэзін. р-н - 1991), пісьменнік-сатырык, драматург - 100 год з дня нараджэння.
26 - Дарожкін Ніл Мікалаевіч (1927), вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Прэміі Савета Міністраў СССР (1984 г.), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000 г.) - 80 год з дня нараджэння.
27 - Жалтоўскі Іван Уладзіслававіч (1867, Пінск - 1959), беларускі і расійскі архітэктар, тэарэтык, педагог, ганаровы член НАН Беларусі, акадэмік Акадэміі архітэктуры СССР, Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, заслужаны дзеяч навукі і мастацтваў Расіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950 г.) - 140 год з дня нараджэння.
27 - Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут (Мінск; 1927) - 80 год з часу стварэння.
29 - Жыркевіч Аляксандр Уладзіміравіч (1857, Віцеб. губ. - 1927), пісьменнік, ваенны юрыст, калекцыянер, генерал-маёр - 150 год з дня нараджэння.
29 - Юрцін Барыс Алегавіч (1932), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989 г.) - 75 год з дня нараджэння.
29 - Шах Соф'я Мікалаеўна (1947, Калінкав. р-н), паэтэса - 60 год з дня нараджэння.
30 - Казімір ІV Ягелончык (1427 - 1492), вялікі князь ВКЛ, кароль польскі - 580 год з дня нараджэння.
|