|
|
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАР, 2007 Г.
|
Ад складальнікаў
Дзяржаўныя святы:
15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі.
2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.
9 мая - Дзень Перамогі.
13 мая (другая нядзеля мая) - Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).
Агульнарэспубліканскія святы:
1 студзеня - Новы год.
23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
8 сакавіка - Дзень жанчын.
1 мая - Свята працы.
7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Рэлігійныя святы:
7 студзеня - Ражство Хрыстовае (праваслаўнае Ражство).
8 красавіка - Вялікдзень па календары праваслаўнай канфесіі.
8 красавіка - Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі.
17 красавіка - Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесii).
2 лістапада - Дзень памяці.
25 снежня - Ражство Хрыстовае (каталіцкае Ражство).
У Рэспубліцы Беларусь таксама адзначаюцца:
28 студзеня (апошняя нядзеля студзеня) - Дзень беларускай навукi.
4 сакавіка - Дзень міліцыі.
5 мая - Дзень друку.
7 мая - Дзень работнiкаў радыё, тэлебачання i сувязi.
15 мая - Дзень сям'і.
19 мая (трэцяя субота мая) - Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту.
24 чэрвеня (апошняя нядзеля чэрвеня) - Дзень моладзі.
1 верасня - Дзень ведаў.
2 верасня (першая нядзеля верасня) - Дзень беларускага пісьменства.
15 верасня - Дзень бiблiятэк.
18 верасня (трэцi аўторак верасня) - Дзень міру.
1 кастрычніка - Дзень пажылых людзей.
6 кастрычніка - Дзень архівіста.
7 кастрычнiка (першая нядзеля кастрычнiка) - Дзень настаўнiка.
14 кастрычнiка (другая нядзеля кастрычнiка) - Дзень работнiкаў культуры.
14 кастрычніка - Дзень маці.
3 снежня - Дзень iнвалiдаў.
10 снежня - Дзень правоў чалавека.
17 снежня - Дзень беларускага кіно.
Памятныя даты:
15 лютага - Дзень памяцi воiнаў-iнтэрнацыяналiстаў.
26 красавiка - Дзень чарнобыльскай трагедыi.
22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны.
У 2007 годзе спаўняецца:
Мінск, г. (пад 1067) - 940 год з часу першага ўпамінання ў "Аповесці мінулых гадоў".
Орша, г. (пад 1067) - 940 год з часу першага ўпамінання ў "Аповесці мінулых гадоў".
Пінск, г. (пад 1097) - 910 год з часу першага ўпамінання ў "Аповесці мінулых гадоў".
Клецк, г. (1127) - 880 год з часу першага ўпамінання ў летапісах.
Брагін, г.п. (пад 1147) - 860 год з часу першага ўпамінання.
Магілёў, г. (1577) - 430 год з часу атрымання граматы на магдэбургскае права і герба.
Кобрын, г. (1287) - 720 год з часу першых летапісных звестак.
Бабруйск, г. (да 1387) - 620 год з часу першага пісьмовага ўпамінання.
Радунь, г.п. (1387) - 620 год з часу першага ўпамінання ў грамаце Ягайлы.
Чэрвень, г. (1387) - 620 год з часу першых звестак.
Докшыцы, г. (1407) - 600 год з часу першага ўпамінання.
Бешанковічы, г.п. (пад 1447) - 560 год з часу першага летапіснага ўпамінання.
Радашковічы, г.п. (1447) - 560 год з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
Бяроза, г. (1477) - 530 год з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.
Пружаны, г. (1487) - 520 год з часу першага ўпамінання.
Астрожскі Канстанцін Васіль (1527, Тураў - 1608), дзяржаўны, ваенны і культурны дзеяч ВКЛ - 480 год з часу нараджэння.
Магілёў, г. (1577) - 430 год з часу атрымання граматы на магдэбургскае права і герба.
Сматрыцкі Мялецій (свецкае імя Максім Герасімавіч; 1577 ці каля 1578 - 1633), беларускі і ўкраінскі пісьменнік-палеміст, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, мысліцель, вучоны - 430 год з часу нараджэння.
Ула, г.п. (1577) - 430 год з часу атрымання магдэбургскага права і герба.
Бягомль, г.п. (1582) - 425 год з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.
Самахвалавічы, пас. (Мін. р-н; 1582) - 425 год з часу першых звестак.
Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр (Слонім. р-н; 1587) - 420 год з часу першага дакументальнага пацверджання існавання манастыра.
Кульчынскі Ігнат (Ігнацій; 1707, Гродзеншчына ці Гродна ці Уладзімір-Валынскі - 1747), гісторык, уніяцкі царкоўны дзеяч - 300 год з часу нараджэння.
Грынцэвіч Людвік (1717 (?) - 1783), архітэктар, творчасць якога звязана з Беларуссю і Літвой - 290 год з часу нараджэння.
Налібоцкая шкляная мануфактура, адна з буйнейшых шкляных мануфактур XVІІІ - XІX ст. у Беларусі, заснаваная Радзівіламі (Стаўбц. р-н; 1717 - 1866) - 290 год з пачатку існавання.
Урэцкая шкляная мануфактура, адна з першых мануфактур на Беларусі (г.п. Урэчча; 1737 - 1846) - 270 год з пачатку існавання.
Казлоўскі Восіп (Юзаф, Язэп) Антонавіч (1757, Слаўгар. р-н - 1831), кампазітар, адзін з пачынальнікаў рускага раманса - 250 год з часу нараджэння.
Кажынскі Мацей (1767 - 1823), польскі спявак, акцёр, рэжысёр і антрэпрэнёр, стваральнік першага пастаяннага тэатра ў Мінску (на польскай мове) - 240 год з часу нараджэння.
Глушневіч Міхал (1797, Мінск - 1862), астраном - 210 год з часу нараджэння.
Нямцэвіч Кароль Урсын (1797 - 1867), адзін з кіраўнікоў паўстання 1830 - 1831 гг. - 210 год з часу нараджэння.
Гаўсман Міхаіл Антонавіч (1817, Мінск - 1889), гісторык, краязнавец, збіральнік беларускіх старажытнасцей, археолаг - 190 год з часу нараджэння.
Трутнеў Іван Пятровіч (1827 - 1912), расійскі і беларускі жывапісец, графік, педагог і асветнік, акадэмік Пецярбургскай АМ, арганізатар і загадчык Віленскай рысавальнай школы (1866 - 1912) - 180 год з часу нараджэння.
Дзмітрыеў Міхаіл Аляксеевіч (1832 - 1873), расійскі і беларускі этнограф, фалькларыст, педагог - 175 год з часу нараджэння.
Іаан Кармянскі (1837 ці 1839, Добруш. р-н - 1917), іераманах, беларускі праваслаўны святы - 170 год з часу нараджэння.
Каверскі Эдуард Аўрэліянавіч (1837, Ігумен. пав. - 1916), расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, картограф, пад кіраўніцтвам якога ўпершыню складзены шэраг карт Азіяцкай часткі Расійскай імперыі, Прыбалтыкі і інш., папячыцель Аляксееўскага касцёла ў г.п. Івянец - 170 год з часу нараджэння.
Козел (Казела, Козел-Паклеўскі) Іван (Ян) Іванавіч (1837, Вілейс. р-н - 1896), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 - 1864 гг. - 170 год з часу нараджэння.
Міладоўскі Вітольд Феафілавіч (1837 (?), Навагруд. пав. - ?), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 - 1864 гг. - 170 год з часу нараджэння.
Марцінкевіч (па мужу Асіповіч) Каміла Вінцэнтаўна (1837 (?), Мінск (?) - пасля 1890), піяністка, спявачка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага руху на Беларусі ў 1860-я гг., дачка В. Дуніна-Марцінкевіча - 170 год з часу нараджэння.
Стравінскі Густаў (1837, Ваўкавыс. пав. - 1905), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі - 170 год з часу нараджэння.
Тшашчкоўская (Трашчкоўская, дзявочае Манькоўская) Зоф'я Адамаўна (1847, Капыл. р-н - 1911), польская і беларуская паэтэса, перакладчыца - 160 год з часу нараджэння.
Глінскі Давыд Львовіч (1857, Гродна - пасля 1916), ваенны ўрач, падарожнік, удзельнік італа-эфіопскай вайны 1895 - 1896 гг. - 150 год з часу нараджэння.
Далгоў Іван Іванавіч (1857 - 1911), гісторык, археолаг, краязнавец - 150 год з часу нараджэння.
Хлябцэвіч Іван Андрэевіч (1857, Ваўкавыс. р-н - 1919), царкоўны гісторык - 150 год з часу нараджэння.
Віцебскі станкабудаўнічы завод імя Камінтэрна (1877) - 130 год з часу заснавання (з 2002 г. у складзе РУП <<Віцебскі станкабудаўнічы завод "Вістан">>).
Ашмарын (Ахрамовіч) Вітольд Францавіч (1882 - 1930), рэвалюцыянер, савецкі і партыйны дзеяч, журналіст, арганізатар і першы кіраўнік Беларускага аддзялення Расійскага тэлеграфнага агенцтва (БелТА) - 125 год з часу нараджэння.
Пінская тытунёвая фабрыка (1882) - 125 год з пачатку дзейнасці.
Выдавецтва "Нашай Нівы" (Вільня; 1907 - 1913) - 100 год з часу заснавання.
Кажухоў Васіль Мікалаевіч (1907, Мін. губ. - 1939), удзельнік баёў на р. Халкін-Гол у 1939 г., Герой Савецкага Саюза (1939 г.) - 100 год з часу нараджэння.
Мінскі прыборабудаўнічы завод, ААТ (1907) - 100 год з часу заснавання.
Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, прафесійны беларускі тэатр (Глыб. р-н; 1907 - 1913) - 100 год з часу стварэння.
Рапейка Максім Восіпавіч (1907, Полацк - 1940), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 - 1940 гг., Герой Савецкага Саюза (1940 г.) - 100 год з часу нараджэння.
Ялейнікаў Стафан Яфімавіч (1907, Мінск - 1940), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 - 1940 гг., Герой Савецкага Саюза (1940 г.) - 100 год з часу нараджэння.
Амельянюк Уладзімір Сцяпанавіч (1917 - 1942), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1965 г.) - 90 год з часу нараджэння.
Біялогія, сістэма навук пра жывую прыроду (пасля 1917) - 90 год з пачатку развіцця на Беларусі.
Волах Анатоль Аляксандравіч (1917, Мінск - 1943), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943 г.) - 90 год з часу нараджэння.
Воўк Барыс Васілевіч (1917, Віцеб. вобл. - 1939), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 - 1940 гг., Герой Савецкага Саюза (1940 г.) - 90 год з часу нараджэння.
Жудро Васіль Сцяпанавіч (1917, Светлагор. р-н - 1942), адзін з кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вялікую Айчынную вайну - 90 год з часу нараджэння.
Лышчэня Захар Рыгоравіч (1917, Любан. р-н - 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 90 год з часу нараджэння.
"Альбярцін", слонімскі кардонна-папяровы завод, ААТ (1927) - 80 год з часу заснавання.
"Амкадор", ААТ (1927) - 80 год з часу заснавання.
Бібліятэка імя Янкі Купалы ў в. Вялікая Кракотка (Слонім. р-н; 1927) - 80 год з часу заснавання.
Гродзенскі заалагічны парк, старэйшы на Беларусі (1927) - 80 год з часу заснавання.
Інстытут земляробства і селекцыі НАН Беларусі, навукова-даследчае унітарнае прадпрыемства (Мінск; 1927) - 80 год з часу заснавання.
Лідскі завод электравырабаў (1927) - 80 год з часу пабудовы.
Мінскі хлебазавод № 1 (1927) - 80 год з пачатку дзейнасці.
"Мінскмэбля", ААТ (1927) - 80 год з часу заснавання.
Сітніца Віктар Васілевіч (1927 ці 1926, Петрык. р-н - 1944), удзельнік партызанскага руху ў Палескай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну - 80 год з часу нараджэння.
Стральба стэндавая, від стралковага спорту (1927) - 80 год з часу правядзення першага чэмпіянату Беларусі (развіваецца з пачатку 1920-х гг.).
Тураўскі краязнаўчы музей (1927) - 80 год з часу заснавання.
"Тэхналіт Полацк", ААТ (раней Полацкі завод сельгасабсталявання; 1927) - 80 год з часу заснавання.
"Узвышша", літаратурна-мастацкі часопіс (Мінск; 1927 - 1930) - 80 год з пачатку выдання.
"Белдзіпрадар", дзяржаўнае праектнае прадпрыемства (Мінск; 1932) - 75 год з часу заснавання.
Гомельскі тлушчавы камбінат, ААТ (1932) - 75 год з часу стварэння.
Інстытут праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі НАН Беларусі (да 1990 г. Інстытут торфу АН Беларусі), навукова-даследчая ўстанова (Мінск; 1932) - 75 год з часу заснавання.
Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж (1932) - 75 год з часу заснавання.
Магілёўскі металургічны завод, ААТ (1932) - 75 год з пачатку дзейнасці.
Мінская аўтаматычная тэлефонная станцыя, першая на Беларусі АТС машыннай сістэмы (1932) - 75 год з часу здачы ў эксплуатацыю.
"Ольса", рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства (раней Магілёўскі завод металічных вырабаў; 1932) - 75 год з часу стварэння.
Паветраны транспарт (1932) - 75 год з часу адкрыцця першай транспартнай лініі па маршруце Мінск - Мазыр.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр гематалогіі і трансфузіялогіі (да 2004 г. НДІ гематалогіі і пералівання крыві; Мінск; 1932) - 75 год з дня заснавання.
Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі (Мінск; 1932) - 75 год з часу заснавання.
Ансамбль беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі, першы на Беларусі прафесійны калектыў падобнага тыпу (Мінск; 1937 - 1941) - 70 год з часу стварэння.
Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў (1937) - 70 год з часу стварэння.
Беларуская дзяржаўная філармонія (Мінск; 1937) - 70 год з часу стварэння.
Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры, вышэйшая навучальная ўстанова (Мінск; 1937) - 70 год з часу заснавання.
"Летапіс газетных артыкулаў", дзяржаўны штомесячны бібліяграфічны паказальнік Беларусі (Мінск; 1937) - 70 год з пачатку выдання.
Магілёўскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.А. Рымскага-Корсакава (1937) - 70 год з часу заснавання.
Магілёўскі жэлацінавы завод, ААТ (1937) - 70 год з часу пабудовы.
"Белгеадэзія", картографа-геадэзічнае аб'яднанне (1947) - 60 год з часу заснавання.
Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі (Мінск; 1947) - 60 год з часу заснавання.
Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж (1947) - 60 год з часу заснавання.
Маладзечанскі станкабудаўнічы завод (1947) - 60 год з часу стварэння.
Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А.К. Глебава (1947) - 60 год з часу заснавання.
Мінскі індустрыяльна-педагагічны каледж (1947) - 60 год з часу заснавання.
Пажарна-выратавальны спорт (1947) - 60 год з пачатку развіцця на Беларусі (першыя рэспубліканскія спаборніцтвы праведзены ў 1948 г.).
Пінскі сельскагаспадарчы каледж (з 2005 г. ў складзе Пінскага дзяржаўнага аграрнага тэхналагічнага каледжа; 1947) - 60 год з часу заснавання.
"Стайкі", алімпійскі спартыўны комплекс (магістраль Мінск - Магілёў; 1947) - 60 год з часу заснавання.
Хакей з шайбай на лёдзе (1947) - 60 год з пачатку развіцця на Беларусі.
Беларускі камітэт славістаў, навуковая арганізацыя, прызначаная развіваць і каардынаваць даследаванні ў галіне славяназнаўства (Мінск; 1957) - 50 год з часу заснавання.
Беларускі НДІ па будаўніцтву (Мінск; 1957) - 50 год з часу заснавання.
Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж (Вілейс. р-н; 1957) - 50 год з часу заснавання.
Ляхавіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум (1957) - 50 год з часу заснавання.
Мінскі гандлёвы каледж Белкаапсаюза (1957) - 50 год з часу заснавання.
Мінскі дзяржаўны гандлёвы каледж (1957) - 50 год з часу заснавання.
"Алімпійскі", спартыўна-аздараўленчы комплекс (Мінск; 1967) - 40 год з пачатку дзеяння.
"Аўтагідраўзмацняльнік", барысаўскі завод (1967) - 40 год з пачатку будаўніцтва.
"Белспецпраект", ААТ (Мінск; 1967) - 40 год з часу заснавання.
Гомельская абласная філармонія (1967) - 40 год з часу стварэння.
Гродзенскі гісторыка-археалагічны запаведнік (1967) - 40 год з часу стварэння.
Магілёўскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны тэхнікум (1967) - 40 год з часу заснавання.
Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання (1967) - 40 год з часу стварэння.
Мінскі завод спецыяльнага інструменту і тэхналагічнай аснасткі (1967) - 40 год з пачатку дзейнасці.
Навуковая бібліятэка па фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры (Мінск; 1967) - 40 год з часу заснавання.
Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын (1977) - 30 год з пачатку будаўніцтва (пачаў дзейнічаць у 1982 г.).
"Гомсельмаш", вытворчае аб'яднанне па выпуску машын сельскагаспадарчага прызначэння (1977) - 30 год з часу стварэння.
"Кардыялогія", рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр (Мінск; 1977) - 30 год з часу заснавання.
Міжазёрны, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Брасл. р-н; 1977) - 30 год з часу стварэння.
"Мінскметрапраект", праектны інстытут (1977) - 30 год з часу заснавання.
Прылуцкі, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Мін. р-н; 1977) - 30 год з часу стварэння.
Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (Мінск; 1977) - 30 год з часу заснавання.
Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт (да 2004 г. - Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж; 1982) - 25 год з часу заснавання.
Дастоеўскі літаратурна-краязнаўчы музей (Іван. р-н; 1982) - 25 год з часу адкрыцця.
Жыткавіцкі торфабрыкетны завод (п. Чырвонае Жытк. р-на; 1982) - 25 год з часу пабудовы.
"Крупіцкія музыкі", крупіцкі заслужаны аматарскі фальклорны ансамбль, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990 г.), лаўрэат і дыпламант многіх міжнародных фальклорных фестываляў (Мін. р-н; 1982) - 25 год з часу стварэння.
"Магілёўтрансмаш", магілёўскі завод транспартнага машынабудавання (1982) - 25 год з часу заснавання.
"Мазырсоль", ААТ (1982) - 25 год з пачатку дзейнасці.
Мінскі НДІ радыёматэрыялаў (1982) - 25 год з часу заснавання.
Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў, добраахвотная грамадская арганізацыя (Мінск; 1987) - 20 год з часу стварэння.
Беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці (БелНДКТІММП) Акадэміі аграрных навук Беларусі (Мінск; 1987) - 20 год з часу заснавання.
Беларускі саюз дызайнераў, добраахвотная грамадская творчая арганізацыя спецыялістаў у галіне дызайну (1987) - 20 год з часу заснавання.
"Белдзіпрабуд", ААТ (Мінск; 1987) - 20 год з часу заснавання.
"Белыя росы", ансамбль песні, музыкі і танца Гродзенскай абласной філармоніі (Гродна; 1987) - 20 год з часу стварэння.
Гродзенская абласная філармонія (1987) - 20 год з часу стварэння.
Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі (Гомель; 1987) - 20 год з часу заснавання.
"Квадрат", беларускае мастацкае аб'яднанне (Віцебск; 1987 - 1994) - 20 год з часу стварэння.
Мінскі завод эфектыўных прамысловых канструкцый (1987) - 20 год з часу стварэння.
Новы драматычны тэатр г. Мінска (да 2004 г. Мінскі драматычны тэатр "Дзе-Я?"; 1987) - 20 год з часу заснавання.
Фрыстайл, від гарналыжнага спорту (1987) - 20 год з пачатку развіцця на Беларусі.
"Хрыстафор" (Мінскі тэатр сатыры і гумару "Хрыстафор"; 1987) - 20 год з часу стварэння.
Лунінскі, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Лунін. р-н; 1997) - 10 год з часу заснавання.
Нацыянальны фестываль беларускіх фільмаў (Брэст; 1997) - 10 год з пачатку правядзення.
Старыца, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Бых. р-н; 1997) - 10 год з часу заснавання.
Сэрвач, гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Докш. і Глыб. р-ны; 1997) - 10 год з часу заснавання.
Чырвоны Бор, ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння (Расон. і Верхнядзв. р-ны; 1997) - 10 год з часу заснавання.
|
|
|
|
|
|