Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
СТУДЗЕНЬ
Мацурэвіч Іпаліт Купрыянавіч (1882, г.п. Глуск - 1939), украінскі вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік АН Украіны - 125 год з дня нараджэння.
1 - Жыгімонт І Стары (у ВКЛ - Жыгімонт ІІ; 1467 - 1548), вялікі князь ВКЛ і кароль польскі - 540 год з дня нараджэння.
1 - Каршукоў Яўген Іванавіч (1932, Калінкав. р-н), пісьменнік, перакладчык - 75 год з дня нараджэння.
1 - Баркоўскі Віталь Міхайлавіч (1947, Мін. р-н), рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
1 - Кудраўцаў Анатоль Іванавіч (1947 - 2002), пісьменнік, драматург - 60 год з дня нараджэння.
1 - Марчук Георгій Васілевіч (1947, Давыд-Гарадок), пісьменнік, драматург, кінасцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996 г.) - 60 год з дня нараджэння.
1 - Хвалей Яўген Іванавіч (1947, Стаўбц. р-н), пісьменнік, крытык, публіцыст - 60 год з дня нараджэння.
1 - "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", выдавецтва (Мінск; 1967) - 40 год з часу заснавання.
2 - Арловіч Валянцін Антонавіч (1947, Маладзеч. р-н), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978 г.) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000 г.) - 60 год з дня нараджэння.
2 - Шарый Валерый Пятровіч (1947, Чэрвень), спартсмен (цяжкая атлетыка), заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён XXІ Алімпійскіх гульняў (1976 г.) - 60 год з дня нараджэння.
2 - Ятусевіч Антон Іванавіч (1947, Пін. р-н), вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
3 - Смяян Мікалай Іванавіч (1932, Рэчыц. р-н), вучоны ў галіне аграглебазнаўства, акадэмік НАН Беларусі і Акадэміі аграрных навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976 г.) - 75 год з дня нараджэння.
3 - Гігевіч Васіль Сямёнавіч (1947, Барыс. р-н), пісьменнік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982 г.) - 60 год з дня нараджэння.
5 - Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч; 1907, Чавус. р-н - 1987), драматург, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972 г.), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968 г.) - 100 год з дня нараджэння.
5 - Лапацін Пётр Рыгоравіч (1907 - 1974), адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Віцебскай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 100 год з дня нараджэння.
5 - Вількін Якаў Раманавіч (1932, Віцебск - 1997), вучоны ў галіне спартыўнай педагогікі, заслужаны трэнер Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
7 - Карпінскі Аляксандр Пятровіч (1847 - 1936), расійскі вучоны-геолаг, заснавальнік рускай геалагічнай навуковай школы, грамадскі дзеяч, акадэмік АН СССР, НАН Беларусі, шматлікіх замежных АН - 160 год з дня нараджэння.
7 - Адамовіч Язэп (Іосіф) Аляксандравіч (1897, Барысаў - 1937), дзяржаўны дзеяч БССР - 110 год з дня нараджэння.
7 - Друкер Соф'я Юр'еўна (1907, г.п. Копысь - 1984), артыстка оперы, народная артыстка Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
7 - Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч (1907, Бых. р-н - 1987), вучоны ў галіне геалогіі і геахіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972 г.) - 100 год з дня нараджэння.
7 - Рыўкін Міхаіл Іонавіч (1907 - 1993), беларускі і расійскі скрыпач, адзін з першых прафесійных дырыжораў Беларусі, педагог, заслужаны дзеяч культуры Расіі - 100 год з дня нараджэння.
7 - Чубукоў Сямён Ісакавіч (1907, Чавус. р-н - 1983), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 100 год з дня нараджэння.
7 - Мараш Якаў Навумавіч (1917, Гродна - 1990), вучоны-гісторык, педагог - 90 год з дня нараджэння.
7 - Юневіч Васіль Іосіфавіч (1917 - 1977), спявак, заслужаны артыст Беларусі - 90 год з дня нараджэння.
7 - Беларускі навукова-даследчы і канструктарска-тэхналагічны інстытут ліцейнай вытворчасці, навукова-вытворчае прадпрыемства (Мінск; 1957) - 50 год з часу заснавання.
8 - Башметаў Валерый Сцяпанавіч (1947, Гарадоц. р-н), вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі і Міжнароднай АН вышэйшай школы - 60 год з дня нараджэння.
9 - Шашалевіч Васіль Антонавіч (1897, Краснапол. р-н - 1941), драматург - 110 год з дня нараджэння.
9 - Пагодзін Павел Паўлавіч (1917 - 1983), жывапісец, графік - 90 год з дня нараджэння.
9 - Майер Мікалай Арцёмавіч (1932), вучоны ў галіне арганічнай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
9 - "Белдзіпрагаз", рэспубліканскае унітарнае праектнае прадпрыемства (Мінск; 1987) - 20 год з часу заснавання.
10 - Магіла Пётр Сімяонавіч (1597 - 1647), праваслаўны царкоўны і культурны дзеяч Рэчы Паспалітай - 410 год з дня нараджэння.
10 - Пашкевіч Васіль Васілевіч (1857, Уздз. р-н - 1939), беларускі і расійскі вучоны у галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навуковага садоўніцтва на Беларусі, акадэмік УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі Расіі - 150 год з дня нараджэння.
10 - Бібіла Юлія Іосіфаўна (1897, г.п. Поразава - 1974), бібліёграф - 110 год з дня нараджэння.
11 - Кляро Ігнат Вікенцьевіч (1897, Віцебск - 1944), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну - 110 год з дня нараджэння.
11 - Гусеў Васіль Фёдаравіч (1927 - 1991), расійскі і беларускі акцёр, заслужаны артыст Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
11 - Кухта Віктар Кліменцьевіч (1937, Вілейс. р-н), вучоны ў галіне біяхіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
12 - Калачынскі Міхась (Міхаіл Іванавіч; 1917, Крупкі - 1990), паэт, перакладчык, кінасцэнарыст, заслужаны работнік культуры Беларусі - 90 год з дня нараджэння.
12 - Спірыдзенка Мікалай Кузьміч (1917, Шуміл. р-н - 1980), ваенны дзеяч, генерал-маёр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 90 год з дня нараджэння.
12 - Веліксонаў Аляксандр Пятровіч (1937, Бых. р-н), скульптар, аўтар шэрага помнікаў ахвярам фашызму - 70 год з дня нараджэння.
12 - Каралевіч Валянцін Васілевіч (1937, Орша), трэнер (веласіпедны спорт), заслужаны трэнер Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
13 - Лебедзеў Віктар Цімафеевіч (1932 - 2001), акцёр, народны артыст Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
13 - Няхаенка Уладзімір Мікалаевіч (1957, Мінск), піяніст, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 50 год з дня нараджэння.
14 - Касмінскі Генадзь Іванавіч (1937), вучоны ў галіне тэхналогіі харчовых вытворчасцей, член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі - 70 год з дня нараджэння.
15 - Васілеўская Галіна Ануфрыеўна (1927, Клічаў), пісьменніца, публіцыст - 80 год з дня нараджэння.
16 - Зацэпін Мікалай Мікалаевіч (1917), вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976 г.) - 90 год з дня нараджэння.
16 - Ліневіч Яраслаў Львовіч (1932, Лід. р-н), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1985 г.) - 75 год з дня нараджэння.
16 - Захлеўны Леанід Канстанцінавіч (1947, Гродна), кампазітар, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980 г.) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994 г.) - 60 год з дня нараджэння.
17 - Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732, Камян. р-н - 1798), апошні кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі, асветнік, мецэнат - 275 год з дня нараджэння.
17 - Бархаткоў Антон Стафанавіч (1917, Касцюк. р-н - 2001), жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 90 год з дня нараджэння.
17 - Гойшык Мікалай Васілевіч (1927, Івац. р-н - 1944), удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну - 80 год з дня нараджэння.
17 - Тарноўскі Уладзімір Мікалаевіч (1947), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998 г.) - 60 год з дня нараджэння.
18 - Гардзін Уладзімір Расціслававіч (1877 - 1965), расійскі акцёр і рэжысёр кіно, сцэнарыст, адзін з пачынальнікаў беларускага кіно, народны артыст СССР - 130 год з дня нараджэння.
18 - Лангбард Іосіф Рыгоравіч (1882 - 1951), архітэктар, педагог, адзін з заснавальнікаў савецкай архітэктуры Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 125 год з дня нараджэння.
18 - Лапацін Антон Іванавіч (1897, Брэсц. р-н - 1965), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 110 год з дня нараджэння.
18 - Караткевіч Нэлі Васілеўна (1937), актрыса, заслужаная артыстка Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
18 - Назарава Таццяна Аляксандраўна (1957, Мінск), спартсменка (скарасное падводнае плаванне), майстар спорту СССР міжнароднага класа - 50 год з дня нараджэння.
20 - Лушчыцкі Іван Мікалаевіч (1907, Капыл. р-н - 1973), вучоны ў галіне філасофіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
21 - Яхімовіч Фёдар Аляксеевіч (1887, Мядзел. ці Вілейс. р-н - 1959), вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 120 год з дня нараджэння.
21 - Садковіч Мікола (Мікалай Фёдаравіч; 1907, Аршан. р-н - 1968), беларускі і расійскі кінарэжысёр, кінадраматург, пісьменнік, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.) - 100 год з дня нараджэння.
21 - Кабякоў Іван Рыгоравіч (1917 - 1994), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-маёр танкавых войск, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 90 год з дня нараджэння.
22 - Ворвулеў Мікалай Дзмітрыевіч (1917 - 1967), беларускі і ўкраінскі артыст оперы, народны артыст Беларусі і СССР - 90 год з дня нараджэння.
23 - Чэмберг Валянціна Ільінічна (1917 - 1990), беларуская і расійская актрыса, заслужаная артыстка Беларусі, народная артыстка Расіі - 90 год з дня нараджэння.
23 - Асвяцінскі Геральд Баляслававіч (1932, Асіпов. р-н), дзеяч тэатральнага мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
23 - Кулагін Анатоль Мікалаевіч (1947, Барысаў), мастацтвазнавец, гісторык архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990 г.), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" (2002 г.) - 60 год з дня нараджэння.
24 - Купрэвіч Васіль Феафілавіч (1897, Смаляв. р-н - 1969), вучоны-батанік, заснавальнік глебавай энзімалогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, член-карэспандэнт АН СССР, дзяржаўны дзеяч БССР - 110 год з дня нараджэння.
24 - Радзько Усевалад Пятровіч (1937, Шклоў), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984 г.) - 70 год з дня нараджэння.
24 - Зелянкоў Анатоль Ізотавіч (1947, Добруш. р-н), вучоны-філосаф, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
25 - Прыгожын Ілья Раманавіч (1917 - 2003), бельгійскі вучоны-фізік і фізікахімік, член Бельгійскай Каралеўскай АН, замежны член НАН Беларусі і многіх іншых краін свету, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1977 г.) - 90 год з дня нараджэння.
26 - Акружная Святлана Арцёмаўна (1947), актрыса, народная артыстка Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" (2005 г.) - 60 год з дня нараджэння.
27 - Бялькевіч Пётр Іларыёнавіч (1907, Мінск - 1992), вучоны ў галіне хіміі торфу, фізічнай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
27 - Руцкі Аляксандр Уладзіміравіч (1932, Баранав. р-н), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992 г.) - 75 год з дня нараджэння.
28 - Мазыр, г. (1577) - 430 год з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.
29 - Разаронаў Уладзімір Аляксандравіч (1937 - 1993), трэнер і вынаходнік (стралковы спорт, стральба кулявая), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі і СССР - 70 год з дня нараджэння.
29 - Пракапцова Вера Паўлаўна (1947, Мінск), музыказнавец, педагог - 60 год з дня нараджэння.
30 - Жыбуль Іван Якаўлевіч (1932, Стаўбц. р-н - 1997), вучоны-філосаф і эколаг, адзін з заснавальнікаў філасофскіх даследаванняў на Беларусі ў галіне сацыяльнай экалогіі - 75 год з дня нараджэння.
30 - Івашка Віктар Сяргеевіч (1947, Маладзеч. р-н), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі і Міжнароднай інжынернай акадэміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000 г.) - 60 год з дня нараджэння.
31 - Сцяпанаў Барыс Міхайлавіч (1927 - 1992), кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальнік прызоў на Міжнародным кінафестывалі (Дэлі; 1968 г.) і на Усесаюзным кінафестывалі (Тбілісі; 1972 г.) - 80 год з дня нараджэння.
31 - Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі (Мінск; 1957) - 50 год з часу заснавання (адкрыты ў 1967 г.).
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Беларускі каляндар, 2007 г.
  Студзень
  Люты
  Сакавiк
  Красавік
  Май
  Чэрвень
  Ліпень
  Жнівень
  Верасень
  Кастрычнік
  Лістапад
  Снежань
  2005 г.
  2006 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007