Мінскі хлебазавод № 5 (1967) - 40 год з пачатку дзейнасці.
1 - Барадулька Леанід Сцяпанавіч (1937, Орша - 2000), дзеяч самадзейнага мастацтва, балетмайстар, заслужаны работнік культуры Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
2 - Якушаў Барыс Іванавіч (1932, Мінск), вучоны ў галіне экалогіі і радыеэкалогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
2 - Ляляўскі Аляксей Анатолевіч (1957, Мінск), рэжысёр тэатра лялек, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992 г.) - 50 год з дня нараджэння.
3 - Губская Надзея Аляксандраўна (1947), артыстка оперы, заслужаная артыстка Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
4 - Шантыр Фабіян Гіляравіч (1887, Слуцк - 1920), пісьменнік, публіцыст, перакладчык, палітычны і грамадскі дзеяч - 120 год з дня нараджэння.
4 - Мінскі метрапалітэн (1977) - 30 год з часу заснавання паводле распараджэння Савета Міністраў СССР (будаўніцтва пачата 03.05.1977 г., пачатак дзейнасці 30.06.1984 г.).
5 - Місурагін Ігнацій Арцёмавіч (1947, Віцебск), ваенны дзеяч, генерал-маёр - 60 год з дня нараджэння.
6 - Саркісьян Віктар Уладзіміравіч (1947), артыст балета, балетмайстар, народны артыст Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
7 - Папоў Васіль Васілевіч (1887 - 1955), вучоны ў галіне геадэзіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі - 120 год з дня нараджэння.
7 - Чыжэўскі Аляксандр Леанідавіч (1897, Гродзен. губ. - 1964), расійскі вучоны-біяфізік, адзін з заснавальнікаў геліябіялогіі - 110 год з дня нараджэння.
7 - Палешка Дзмітрый Віктаравіч (1907 - 1996), вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
8 - Іваноў Іван Іванавіч (1897 - 1968), ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943 г.) - 110 год з дня нараджэння.
8 - Маслакоў Дзмітрый Андрэевіч (1927, Мсцісл. р-н), вучоны-патафізіёлаг, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
8 - Кенька Міхась (Міхаіл Паўлавіч; 1947, Пастаўс. р-н), літаратуразнавец, перакладчык - 60 год з дня нараджэння.
8 - Пятрова Людміла Іванаўна (1947, Магілёўс. р-н), літаратуразнавец, кнігавыдавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998 г.) - 60 год з дня нараджэння.
9 - Радзівіл Крыштоф (мянушка Пярун; 1547, Вільня - 1603), ваенны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ - 460 год з дня нараджэння.
9 ці 16 - Панкратава Ганна Міхайлаўна (1897 - 1957), вучоны-гісторык, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі і АН СССР, ганаровы член Венгерскай АН, член-карэспандэнт Германскай і Румынскай АН, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946 г.) - 110 год з дня нараджэння.
9 - Булыгін Іван Андрэевіч (1907 - 1984), вучоны-фізіёлаг, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972 г.) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1978 г.) - 100 год з дня нараджэння.
9 - Вадалажскі Васіль Аляксандравіч (1937 - 1992), ваенны лётчык, удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Герой Расіі (1995 г.) - 70 год з дня нараджэння.
10 - Пераход Вячаслаў Іванавіч (1887 - 1964), вучоны ў галіне лесаводства, акадэмік НАН Беларусі і Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 120 год з дня нараджэння.
10 - Продан Яўген Аркадзевіч (1932 - 1993), вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, член-карэспандэнт НАН Беларусі - 75 год з дня нараджэння.
11 - Орда Напалеон (1807, Іван. р-н - 1883), кампазітар, піяніст, педагог, музычны пісьменнік, мастак, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Польшчы - 200 год з дня нараджэння.
11 - Наўроцкі Васіль Карнеевіч (1897, Магілёўс. вобл. - 1975), украінскі вучоны ў галіне гігіены, акадэмік АМН СССР, заслужаны дзеяч навукі Украіны - 110 год з дня нараджэння.
12 - Чарныш Аляксандр Іванавіч (1917, Докш. р-н - 1944), удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 90 год з дня нараджэння.
12 - Яшкін Іван Якаўлевіч (1932, Слаўгар. р-н), мовазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000 г.) - 75 год з дня нараджэння.
13 - Дзідзенка Рыгор Васілевіч (1917 - 1972), артыст эстрады, заслужаны артыст Беларусі - 90 год з дня нараджэння.
13 - Запарожац Аляксандр Аляксандравіч (1927), вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі інтэгратыўнай антрапалогіі (Кіеў), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988 г.) - 80 год з дня нараджэння.
13 - Шэхаў Мікалай Кірылавіч (1927 - 1999), артыст балета, народны артыст Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
14 - Звонак Алесь (сапр. Пётр Барысавіч; 1907, Мінск - 1996), паэт, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992 г.) - 100 год з дня нараджэння.
14 - Стральцоў Міхась (Міхаіл Лявонавіч; 1937, Слаўгар. р-н - 1987), пісьменнік, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1988 г.) - 70 год з дня нараджэння.
15 - Мухін Мікалай Дзмітрыевіч (1907 - 1996), вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых раслін, заслужаны дзеяч навукі Беларусі - 100 год з дня нараджэння.
15 - Осіпаў Кірыла Нічыпаравіч (1907, Рагач. р-н - 1975), ваенны дзеяч, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1941 г.) - 100 год з дня нараджэння.
15 - Казлоўскі Ігнат Ігнатавіч (1917, Капыл. р-н - 1962), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945 г.) - 90 год з дня нараджэння.
15 - Семянюк Іван Іванавіч (1917, Мінск - 1973), ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 90 год з дня нараджэння.
17 - Віленская рымска-каталіцкая епархія, царкоўна-адміністрацыйная адзінка рымска-каталіцкай царквы, найстарэйшая на тэрыторыі Літвы і Беларусі (1387) - 620 год з часу стварэння (у 1991 г. пераведзена ў юрысдыкцыю Літоўскай каталіцкай царквы і атрымала статус мітраполіі).
17 - Ельскі Канстанцін Міхайлавіч (1837, Чэрв. р-н - 1896), вучоны-біёлаг, географ, геолаг, падарожнік, які працаваў за межамі Беларусі - 170 год з дня нараджэння.
17 - Карніенка Аляксей Аляксандравіч (1947), беларускі вучоны-фізік, член Нью-Йоркскай АН - 60 год з дня нараджэння.
18 - Гай Гая Дзмітрыевіч (сапр. Бжышкян Гайк; 1887 - 1937), ваенны дзеяч, камкор, дзейнасць якога звязана з Беларуссю, герой Грамадзянскай вайны - 120 год з дня нараджэння.
18 - Бялоў Павел Аляксеевіч (1897 - 1962), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944 г.) - 110 год з дня нараджэння.
18 - Каптур Анатоль Аляксандравіч (1947, Мін. р-н), спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), заслужаны трэнер СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа - 60 год з дня нараджэння.
19 - Пешка Юзаф (1767 - 1831), польскі жывапісец, творчасць якога звязана з мастацкім жыццём Беларусі і Расіі - 240 год з дня нараджэння.
20 - Прывілей 1387 г., першы агульназемскі заканадаўчы акт ВКЛ - 620 год з часу выдання.
20 - Мазынскі Валерый Яўгенавіч (1947, Барыс. р-н), рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986 г.) - 60 год з дня нараджэння.
20 - Шульга Іван Васілевіч (1947, Нясвіж. р-н), спартсмен і трэнер (пажарна-ратавальны спорт), майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі - 60 год з дня нараджэння.
21 - Цягака Лідзія Іванаўна (1937), вучоны-антраполаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998 г.) - 70 год з дня нараджэння.
21 - Фінберг Міхаіл Якаўлевіч (1947, Мазыр), дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990 г.) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996 г.) - 60 год з дня нараджэння.
21 - Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1987) - 20 год з часу стварэння.
22 - Міско Іван Якімавіч (1932, Слонім. р-н), скульптар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ганаровы акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій і Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1977 г.) - 75 год з дня нараджэння.
22 - Мічуліс Эдмунд Францавіч (1937), вучоны-юрыст, педагог, генерал-маёр, заслужаны юрыст Беларусі - 70 год з дня нараджэння.
23 - Бярэзінская водная сістэма, былы штучны водны шлях у Беларусі (Лепел. і Докш. р-ны; 1797 - канец ХІХ ст.) - 210 год з часу зацвярджэння праекта будаўніцтва.
23 - Валенцік Дзмітрый Данілавіч (1907, Полац. р-н - 1969), удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 - 1940 гг., Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1940 г.) - 100 год з дня нараджэння.
23 - Карнавухаў Яўген Аляксандравіч (1917 - 1984), акцёр, народны артыст Беларусі - 90 год з дня нараджэння.
23 - Тырманд Эта (Эдзі) Майсееўна (1917), кампазітар, піяністка, педагог, канцэртмайстар - 90 год з дня нараджэння.
23 - Аўдзеенка Ганна Васілеўна (1927, Хойн. р-н), спявачка, заслужаная артыстка Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
23 - Кучынскі Валерый Аляксандравіч (1947), спявак, заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972 г.) - 60 год з дня нараджэння.
25 - Раманенка Пракоп (Пётр) Логвінавіч (1897 - 1949), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну - 110 год з дня нараджэння.
25 - Пісьмянкоў Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч; 1957, Касцюк. р-н - 2004), паэт, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988 г.), Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1998 г.) - 50 год з дня нараджэння.
26 - "Літаратура і Мастацтва", штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурна-мастацкая газета творчай інтэлігенцыі Беларусі (Мінск; 1932) - 75 год з пачатку выдання.
27 - Радзівіл Людвіка Караліна (1667 - 1695), асветніца, мецэнатка, рэлігійная дзяячка - 340 год з дня нараджэння.
27 - Ціханаў Павел Ільіч (1877 - 1944), расійскі артыст оперы, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі - 130 год з дня нараджэння.
27 - Альсмік Пётр Іванавіч (1907, Лёзн. р-н - 1992), селекцыянер-бульбавод, акадэмік НАН Беларусі і УАСГНІЛ, член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1951 і 1974 гг.) - 100 год з дня нараджэння.
28 - Патапаў Макар (Макарый) Васілевіч (1887 - 1949), вучоны-гідратэхнік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952 г.) - 120 год з дня нараджэння.
28 - Юшкевіч Васіль Аляксандравіч (1897, Вільня - 1951), ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік, удзельнік абароны Мінска ў Вялікую Айчынную вайну - 110 год з дня нараджэння.
28 - Смагаровіч Марка (Марк) Станіслававіч (1927, Акцябр. р-н), паэт - 80 год з дня нараджэння.
28 - Шашкоў Анатоль Герасімавіч (1927, Гомель), вучоны ў галіне цеплафізікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі - 80 год з дня нараджэння.
28 - Галенчанка Георгій Якаўлевіч (1937), гісторык-медыявіст, кнігазнавец, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994 г.) - 70 год з дня нараджэння.
28 - Залеская Галіна Адамаўна (1937, Сеннен. р-н), беларускі вучоны-фізік, член Нью-Йоркскай АН - 70 год з дня нараджэння.
|