Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
CЕМИНАРЫ И КОНФЕРЕНЦИИ В 2002 Г.
    У 2002 г. НББ была арганізатарам і прымала ўдзел у навуковых канферэнцыях, семінарах рэспубліканскага, рэгіянальнага і міжнароднага ўзроўняў. Адным з галоўных навуковых мерапрыемстваў, арганізаваных Бібліятэкай, быў Міжнародны круглы стол "Нацыянальная бібліятэка - сімвал нацыі і дзяржавы", прысвечаны 80-годдзю НББ (Мінск, 16.09. 2002 г.), а таксама Х сесія Бібліятэчнай Асамблеі Еўразіі, прысвечаная юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск, 17.09. 2002 г.). У рамках гэтых мерапрыемстваў адбыліся пасяджэнне Рабочай групы Міжпарламенцкай Ассамблеі дзяржаў-удзельніц СНД, пасяджэнне Каардынацыйнага бюро БАЕ, Трэцяя нарада дырэктараў нацыянальных бібліятэк краін СНД і Балтыі "Развіццё сумесных праектаў па ўкараненню новых тэхналогій і стварэнню сумесных баз даных", рабочая сустрэча дырэктараў абласных навуковых бібліятэк і спецыялістаў па бібліятэках абласных упраўленняў культуры "Стан і перспектывы развіцця доступу да сусветных інфармацыйных рэсурсаў" (Мінск, 18.09. 2002 г.).
    У 2002 г. Бібліятэка імкнулася з мэтай павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў арганізаваць іх удзел у міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, семінарах, у ліку якіх былі:
  • 68-я Генеральная канферэнцыя ІФЛА (Глазга, Шатландыя, 18 -24.08.2002 г.);
  • IХ Міжнародная канферэнцыя "Библиотеки и ассоциации в меняющемся мире: новые технологии и новые формы сотрудничества", "Крым 2002", "Электронные информационные ресурсы и социальная значимость библиотек будущего" (Судак, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Украіна, 8 - 16.06.2002 г.);
  • Навуковая канферэнцыя "Беларусь - Китай: Истоки и перспективы сотрудничества"(Мінск, 17.01.2002 г.);
  • Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Музеі і культурная спадчына як частка глабальнай інфармацыйнай прасторы" (Мінск - Полацк, 8 - 11.04.2002 г.);
  • Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інфармацыйнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу" (Мінск, 11 - 12.04.2002 г.);
  • Міждзяржаўная навукова-практычная канферэнцыя "Гісторыя бібліятэчнай справы і бібліяфільства" (Гомель, 23 - 24.04.2002);
  • Канферэнцыя Расійскай бібліятэчнай асацыяцыі. VIІ штогадовая сесія (Яраслаўль, 12 - 18.05.2002 г.);
  • VIІI Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і друку (Мінск, 22 - 24.05.2002 г.);
  • Міжнародны навукова-адукацыйны форум "Еўропа-2002" (Мінск, 4.06.2002 г.);
  • Міжнародная канферэнцыя "Музей кнігі" (Вільнюс, Літва, 26 - 27.09.2002 г.);
  • "Другія міжнародныя чытанні, прысвечаныя памяці Іосіфа Гашкевіча" (Мінск, 9 - 10.10.2002 г.);
  • VI Міжнародная канферэнцыя "Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі" (Полацк, 23 - 24.10.2002 г.);
  • Міжнародная навуковая канферэнцыя "Люблін і кніга" (Люблін, Польшча, лістап. 2002 г.);
  • VII Міжнародныя Магілянскія чытанні "Музейное дело на Украине на рубеже тысячелетий" (Кіеў, 5 - 6 снеж. 2002 г.);
  • Х Международные Свято-Михайловские православные научно-педагогические чтения (Мінск, 20 - 22.11.2002 г.);
  • Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Современные компьютерные технологии в системах правовой информации (Правовая информатизация-2002)" (Мінск, 21 - 22.11.2002 г.);
  • Міжнародны круглы стол "Библиотечные проекты и программы" (Мінск, 18.09.2002 г.);
  • Міжнародны семінар "Защита авторских прав и лицензирование в области электронных информационных ресурсов" (Мінск, 11 - 12.03.2002 г.);
  • Міжнародны семінар-трэнінг "Управление электронными журналами и электронными ресурсами библиотек"(Мінск, 28 - 31.03.2002 г.);
  • Міжнародны семінар-трэнінг "Введение в пользование Интернетом" (Мінск, 23 - 25.10.2002 г.);
  • ІХ Беларускі кангрэс па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТИБО-2002" "(Мінск, 1 - 5.04.2002 г.);
  • ІІ Беларускі кангрэс "Развитие информации и системы НТИ: Беларусь на пути к информационному обществу" (Мінск, 4 - 5.11.2002 г.);
  • XXVII канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУК (Мінск, 24 - 26.04.2002 г.);
  • Семінар "Библиотечная кооперация и доступ к электронным информационным ресурсам: проблемы и перспективы" (Мінск, 19 - 20.09.2002 г.);
  • Канферэнцыя "Публічныя бібліятэкі: тэндэнцыі развіцця" (Мінск, 25.11.2002 г.);
  • Круглы стол "Современные технологии библиотечного дела" (Мінск, 8.04.2002 г.);
  • Круглы стол "Актуальные вопросы создания электронных библиотек и обеспечения доступа к ним" (Мінск, 21.11.2002 г.);
  • Восьмыя Свята-Еўфрасіннеўскія педагагічныя чытанні "Православие и образование" (Мінск, 4 - 5.12.2002 г.);
  • Канферэнцыя бібліятэчных работнікаў АПК Беларусі "Организация доступа к международным и национальным информационным ресурсам в науке и образовании"(Мінск, 19 - 21.11.2002 г.).
  • Рэспубліканскі семінар бібліятэкараў вайсковых бібліятэк (Мінск, 30.04.2002 г.);
  • Абласны семінар бібліятэк Мінскай вобласці "Краязнаўчая работа дзіцячых бібліятэк" (г. Заслаўе, 25.09.2002 г.);
  • Абласны семінар дырэктараў ЦБС "Інтэрнет-тэхналогіі" (Магілёў, 23 - 24.02.2002 г.);
  • Абласны семінар гарпасялковых бібліятэк "Эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў" (Любань, 21.10.2002 г.);
  • Абласны семінар "Духоўнае і эстэтычнае выхаванне падлеткаў" (Драгічын, 29 - 30.11.2002 г.);
  • Навукова-практычны семінар "Я. Купала і Я. Колас - заснавальнікі сучаснай беларускай літаратуры" (Мінск, 16.05.2002 г.);
  • Міжрэгіянальны семінар "Роля публічнай бібліятэкі ў сучаснай інфармацыйнай прасторы" (Бяроза, Кобрын, 28 - 29.05.2002 г.);
  • Семінар-трэнінг "Активные формы обучения в системе повышения квалификации библиотечных специалистов"(Мінск, 25 - 26.03.2002 г.);
  • Раённы семінар работнікаў ЦБС "З чым мы ўступаем у ХХІ стагоддзе" (Асіповічы, 21.02.2002 г.);
  • Раённы семінар работнікаў ЦБС "Роля дзіцячай бібліятэкі ў фарміраванні інтарэсу дзяцей і падлеткаў да кнігі і чытання" (Барысаў, 6.10.06.2002 г.);
  • Раённы семінар работнікаў ЦБС "Бібліятэка і грамадства" (Мазыр, 9 - 10.06.2002 г.);
  • Раённы семінар работнікаў ЦБС "Даследчая і аналітычная дзейнасць метадычных цэнтраў як фактар удасканалення бібліятэчнай практыкі" (Мар'іна Горка, 25.10.2002 г.).
    Удзел у навуковых форумах дазваляе ўносіць рэальны ўклад у выпрацоўку калектыўных рашэнняў прафесійных праблем, спрыяе абмену вопытам, наладжванню дзелавых кантактаў. Значэнне прафесійных сустрэч даўно атрымала высокую ацэнку спецыялістаў і кіраўнікоў бібліятэк. Супрацоўнікамі НББ на гэтых мерапрыемствах у 2002 г. было прачытана каля 50-ці дакладаў.
    З-за фінансавых цяжкасцей спецыялісты пазбаўлены магчымасці сістэматычных прафесійных кантактаў, іх удзел у рабоце прадстаўнічых міжнародных форумаў і праблемных канферэнцый і семінараў быў вельмі абмежаваны. Выезды супрацоўнікаў з дакладамі на такія мерапрыемствы ажыццяўляліся за кошт прымаючага боку.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Cеминары и конференции в 2002 г.
  Cеминары и конференции в 2001 г.
  Cеминары и конференции в 2000 г.
  Cеминары и конференции в 2003 г.
  Cеминары и конференции в 2004 г.
  Cеминары и конференции в 2005 г.
  Cеминары и конференции в 2006 г.
  Cеминары и конференции в 2007 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007