Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИНФОРМАЦИОННАЯ РАБОТА В 2003 Г.
Асноўнымі напрамкамі інфармацыйнай дзейнасці Бібліятэкі ў 2003 г. былі навукова-інфармацыйнае забеспячэнне культурнай палітыкі, навуковых даследаванняў і праектаў у галіне культуры і мастацтва; інфармацыйнае абслугоўванне кіруючых работнікаў дзяржаўных органаў, вучоных і спецыялістаў, арганізацый і ўстаноў культуры і мастацтва; даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў; стварэнне крыніц бібліяграфічнай інфармацыі; выставачная работа; прапаганда бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў. У рамках аператыўнага інфармавання кіруючых работнікаў апарату Міністэрства культуры падрыхтавана 80 выпускаў рэфератыўна-бібліяграфічных аглядаў (у 3-х экз.), зроблена 5 800 стар. копій найбольш праблемных матэрыялаў, запатрабаваных Міністрам культуры і іншымі спецыялістамі, падрыхтавана 17 аналітычных даведак, у тым ліку і па пытаннях, якія выносіліся на разгляд калегій Міністэрства культуры. Для аналітычнай апрацоўкі дакументаў рэгулярна ажыццяўляўся прагляд навуковых зборнікаў, перыядычных выданняў (каля 100 газет і 65 часопісаў). Пры выкананні запытаў актыўна выкарыстоўваліся інтэрнет-рэсурсы, БД уласнай генерацыі, у тым ліку бібліяграфічная БД "Культура і мастацтва Беларусі", а таксама БД РДБ, РКП і інш.

У 2003 г. у рэжыме ДАК абслугоўвалася 77 абанентаў. Ажжыццяўляліся работы па інфармацыйнаму напаўненню Web-сайта Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у раздзеле "Хроніка культурнага жыцця Беларусі". БД неапублікаваных дакументаў па культуры і мастацтву на 01.01.2004 г. налічвала каля 2,5 тыс. запісаў.

Аказанне даведачна-інфармацыйных паслуг ажыццяўлялася ў аўтаматызаваным і традыцыйным рэжымах з выкарыстаннем разгалінаванай сеткі каталогаў і картатэк, якая дапамагае раскрыццю фондаў у розных аспектах. Эфектыўнасці пошуку рэлевантнай інфармацыі спрыяла магчымасць выкарыстання ЭК БД па беларускаму і расійскаму заканадаўствах, бібліяграфічных баз ІНІГН РАН, РКП, РДБ, РНБ, нацыянальных бібліяграфій замежных краін і інш. У 2003 г. карыстальнікі маглі атрымліваць тэксты неабходных артыкулаў з БД EBSCO і Pro Quest, а таксама праз службу дастаўкі Subito. Dokumente aus Bibliotheken e.V. (ФРГ) у рамках праграмы па паляпшэнні доступу да навуковай інфармацыі (PERI), ініцыіраванай Міжнароднай сеткай па даступнасці навуковых публікацый (INASP), і ў межах выдзеленага праграмай фінансавання. Магчымасць выкарыстання бібліяграфічных і даведачных БД на CD-ROM а таксама бібліяграфічных і даведачных рэсурсаў Інтэрнет з'яўлялася станоўчым фактарам у павышэнні якасці абслугоўвання. Найбольш прывабным для карыстальнікаў заставалася атрыманне інфармацыі ў пакетным рэжыме. З верасня 2003 г. у Бібліятэцы быў адкрыты Цэнтр прававой інфармацыі, дзе абслугоўванне карыстальнікаў носіць комплексны характар і дазваляе атрымліваць актуалізаваную інфармацыю пры дапамозе паўнатэкставых БД "Эталон", "Кансультант Плюс", а таксама сфарміраванага фонду дакументаў прававой тэматыкі.

У цэлым бібліяграфічнымі службамі Бібліятэкі ў 2003 г было выканана 105,5 тыс. запытаў, у т.л. 68 тыс. бібліяграфічных даведак, 21,8 тыс. кансультацый па пошуку літаратуры ў ЭК і заказу яе праз камп'ютэр.

Складаныя тэматычныя даведкі рыхтаваліся па запытах Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, праўлення Беларусбанка, Інстытута імя Гётэ, а таксама для Беларускага тэлебачання, Белвідэацэнтра, кінастудыі "Беларусьфільм" (да мастацкага мнагасерыйнага кінафільма "Каменская", рэж. Ю. Мароз) і інш. устаноў. У справаздачным годзе павялічылася колькасць і пашырылася наменклатура платных паслуг. Па разавых запытах карыстальнікаў было падрыхтавана каля 70-ці бібліяграфічных спісаў, аформлена звыш 50-ці бібліяграфічных спісаў да навуковых работ, выканана каля 800 заказаў па запісу інфармацыі на дыскету і амаль столькі ж - па раздрукоўцы вынікаў пошука інфармацыі ў электронным асяроддзі. На дагаворнай аснове Бібліятэкай абслугоўваліся юрыдычная фірма "Траст", сумеснае прадпрыемства "ФИДМАШ", рэдакцыйна-выдавецкая дырэкцыя "ЛіМ".

Стварэнне бібліяграфічных крыніц (у асноўным беларусазнаўчых) вялося як у традыцыйнай форме, так і ў выглядзе БД. Працягвалася стварэнне рэспубліканскай БД па культуры і мастацтву, на аснове якой выдаваўся бібліяграфічны паказальнік "Новая літаратура па культуры і мастацтву Беларусі". Агульны аб'ём БД па культуры і мастацтву ў 2003 г. павялічыўся на 12 тыс. запісаў і складаў на 01.01.2004 г. 66,3 тыс. запісаў, БД "Гісторыя Беларусі" - на 2,4 тыс. запісаў (агульны аб'ём - 35,7 тыс. запісаў), "Чарнобыль" - на 2,5 тыс. (агульны аб'ём -25,5 тыс. запісаў), "Беларусь у падзеях і асобах " - на 1,5 тыс. (агульны аб'ём - 14,8 тыс. запісаў).

У бібліяграфічным бюлетэні "Новыя кнігі" раздзелы "Навінкі беларускага друку" і "У полі зроку рэцэнзента" ўключана інфармацыя аб 3,3 тыс. дакументах. На старонках бюлетэня было апублікавана 6 тэматычных дадаткаў, бібліяграфічныя матэрыялы да 45-ці памятных дат беларускага календара. Тэмамі дадаткаў былі: "Блакітныя стужкі Беларусі", "Шаг в бездну…О проблемах алкоголизма, наркомании и СПИДа", "Каб жыла культура продкаў: (Народныя святы, абрады, традыцыі)", "За страницами школьного учебника: Белорусские издательства - детям", "В помощь абитуриенту", "Пісьменнікі-лаўрэаты" і інш. У 2003 г. вялася падрыхтоўка бягучых паказальнікаў: "Грамадскія навукі", "Зводны каталог новых замежных кніг, якія паступілі ў бібліятэкі Рэспублікі Беларусь", "Беларуская мова, літаратура, мастацтва, 2001", "Сводный указатель литературы, предлагаемый для перераспределения".

Усебаковае раскрыццё сваіх багатых фондаў у інтарэсах развіцця навукі, культуры, адукацыі Нацыянальная бібліятэка Беларусі ажыццяўляла з дапамогай разнастайных форм выставачнай работы. Прыярытэт быў аддадзены грунтоўным тэматычным выстаўкам, якія рыхтаваліся сумесна з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі. Сярод найбольш значных былі: "Жыватворныя крыніцы" - да Сусветнага дня водных рэсурсаў і Міжнароднага года прэснай вады (выстаўка арганізавана сумесна з Прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь); тэматычная выстаўка да Сусветнага дня кніг і аўтарскага права (сумесна з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі), "Сучасная Германія" (сумесна з бібліятэкай Інстытута нямецкіх даследаванняў пры ЕГУ). У рамках дагавора аб супрацоўніцтве паміж бібліятэкамі праходзіла выстаўка Нацыянальнай бібліятэкі Літвы імя М. Мажвідаса "Литва - почетный гость на Международной книжной ярмарке во Франкфурте 2002 г.". Па выніках 43-га рэспубліканскага конкурсу "Мастацтва кнігі-2003" у Бібліятэцы была арганізавана тэматычная выстаўка "Лепшыя кнігі Беларусі", на якой былі прадстаўлены кнігі-намінанты і прызёры конкурсу (усяго каля 300 адзінак). Цікавасць наведвальнікаў выклікалі выстаўкі: "Нацыянальная сістэма адукацыі: традыцыі і рэформы" (да Дня ведаў), "Сучасная бібліятэчная справа: навука і практыка" (да Дня бібліятэк), "Кітайская кніга ў фондах НББ", " Блистательный Санкт-Петербург. Путешествие во времени и пространстве. К 300-летию основания города", прадстаўнічая выстаўка кніжных падарункаў, атрыманых Бібліятэкай з нагоды 80-годдзя з дня заснавання, і інш.

Пры правядзенні культурных акцый перавага надавалася комплексным мерапрыемствам, якія ўключалі не толькі ўрачыстае адкрыццё выставак, але і літаратурную, музычную ці іншыя часткі. Такім быў, напрыклад, цыкл мерапрыемстваў, праведзеных з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы: урачыстае адкрыццё выстаўкі "Матчына мова" (рыхтавалася сумесна з Інстытутам мовазнаўства НАН Беларусі і грамадскім аб'яднаннем "Беларускі фонд культуры") з літаратурнай часткай, прэзентацыя паэтычнага зборніка Л. Дранько-Майсюка "Паэтаграфічны раман" і прэзентацыя кнігі У. Дубоўкі "О, Беларусь, мая шыпшына". Культурныя акцыі праводзіліся з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іншых міністэрстваў, прафесійных аб'яднанняў, Беларускага фонду культуры, пасольстваў замежных краін, навукоўцаў, пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў з мэтай прыцягнуць увагу грамадства да Бібліятэкі. У цэлым за справаздачны перыяд былі арганізаваны: 351 выстаўка (тэматычныя, юбілейныя, новых паступленняў, выстаўкі-прагляды), на якіх экспанавалася каля 75-ці тыс. дакументаў, праведзена 29 комплексных мерапрыемстваў (вечары, творчыя сустрэчы, прэзентацыі, вернісажы і інш.). Штомесячна ў эфіры СТБ у праграме "Арт-экспрэс" выходзіла рубрыка "Наш каляндар" з інфармацыяй аб новых дакументах па культуры і мастацтву, якія паступілі ў фонд НББ або экспануюцца на яе выставачных пляцоўках у азнаменаванне значных падзей у культурным жыцці краіны і замежжа, праводзіліся агляды новых паступленняў у фанатэку. Аб праводзімых мерапрыемствах было падрыхтавана 287 паведамленняў (для радыё, тэлебачання, у друк і г.д.).

Значная ўвага надавалася фарміраванню інфармацыйнай культуры карыстальнікаў. Акрамя паўсядзённай работы па аказанню кваліфікаванай кансультацыйнай дапамогі карыстальнікам Бібліятэкі ў пошуку неабходнай інфармацыі спецыялістамі даведачна-інфармацыйнага аддзела было арганізавана і праведзена 286 мерапрыемстваў, у т.л. 186 лекцый і кансультацый па афармленню спісаў да навуковых работ, 100 заняткаў па методыцы паглыбленага пошуку ў ЭК і аўтаматызаваным заказе дакументаў. Для аспірантаў Акадэміі мастацтва і БДУК праведзены лекцыі па тэме "ДБА Бібліятэкі і методыка бібліяграфічнага пошуку", для слухачоў курсаў РІВШ - па тэме "Інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" і інш. Пастаянна дзейнічалі выстаўкі бібліяграфічных дапаможнікаў. Праведзена 23 экскурсіі па Бібліятэцы.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-информационная работа в 2002 г.
  Научно-информационная работа в 2001 г.
  Научно-информационная работа в 2000 г.
  Научно-информационная работа в 2003 г.
  Научно-информационная работа в 2004 г.
  Научно-информационная работа в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007