Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИНФОРМАЦИОННАЯ РАБОТА В 2004 Г.
    Асноўнымі напрамкамі навукова-інфармацыйнай дзейнасці Бібліятэкі ў 2004 г. заставаліся навукова-інфармацыйнае забеспячэнне культурнай палітыкі, навуковых даследаванняў і праектаў у галіне культуры і мастацтва; інфармацыйнае абслугоўванне кіруючых работнікаў дзяржаўных органаў, вучоных і спецыялістаў, арганізацый і ўстаноў культуры і мастацтва; даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў; стварэнне крыніц бібліяграфічнай інфармацыі; выставачная работа; прапаганда бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў.
    Пытанням аптымізацыі інфармацыйнай дзейнасці ў галіне культуры і мастацтва ў 2004 г. надавалася асаблівая ўвага. Праблемы стварэння і выкарыстання аналітычных рэсурсаў НББ у сацыякультурнай сферы разглядаліся на пашыраным пасяджэнні дырэкцыі. У лютым 2004 г. быў распрацаваны пакет дакументаў (праект загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб удасканаленні інфармацыйнага забеспячэння апарату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і рэгіянальных органаў улады па праблемах культуры і мастацтва", праект Палажэння аб сістэме інфармавання апарату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і рэгіянальных органаў улады па праблемах культуры і мастацтва) і абмеркаваны на семінары, які адбыўся на базе АНІКМ НББ 2 - 3 чэрвеня 2004 г. з удзелам работнікаў інфармацыйных службаў па культуры і мастацтву абласных бібліятэк, а таксама бібліятэк вядучых устаноў культуры г. Мінска. З мэтай развіцця інфармацыйнай дзейнасці ў галіне нацыянальнай культуры і мастацтва 29 снежня 2004 г. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад № 209 "Аб удасканаленні галіновай сістэмы інфармацыі".
    У рамках аператыўнага інфармавання кіруючых работнікаў апарату Міністэрства культуры падрыхтавана 155 выпускаў штодзённага электроннага дайджэста (пазапланавая работа) і 49 выпускаў штотыднёвых рэфератыўна-бібліяграфічных аглядаў ("Сігнальная інфармацыя") у колькасці 4 экз. (1 - міністру і 3 - намеснікам) асноўных публікацый па культуры і мастацтву з перыядычных выданняў і па новых паступленнях часопісаў і кніг (навуковых манаграфій і зборнікаў, матэрыялаў канферэнцый і інш.). Падключэнне НББ да каналу ўрадавай электроннай сувязі дазволіла выкарыстоўваць для падрыхтоўкі штодзённага агляду прэсы інтэрнет-версію дзяржаўных і недзяржаўных газет і аптымізаваць рэгламент інфармавання аб асноўных публікацыях перыядычнага друку па праблемах культуры і мастацтва. З лістапада 2004 г. 1 экз. сігнальнай інфармацыі накіроўваецца таксама ў галоўнае ідэалагічнае ўпраўленне Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, кожны месяц для Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь рыхтуецца пакет копій артыкулаў, якія змяшчаюць цікавы вопыт і інавацыйныя ідэі па арганізацыі культурнай дзейнасці ў краінах СНД і інш. Падрыхтаваны да друку: 12 выпускаў "Хронікі культурнага жыцця; 12 выпускаў "Новай літаратура па культуры і мастацтву"; 2 выпускі "Асноўных службовых дакументаў"; 6 выпускаў зборніка "Актуальныя праблемы культуры і мастацтва", у які ўвайшлі 20 інфармацыйных паведамленняў (план года - 24). У рэжыме "запыт-адказ" выканана взыш 530 даведак, у т. л. 15 аналітычных, зроблена звыш 7,6 тыс. стар. копій найбольш праблемных матэрыялаў, запатрабаваных міністрам культуры Рэспублікі Беларусь і іншымі спецыялістамі.
    Аказанне даведачна-інфармацыйных паслуг карыстальнікам ажыццяўлялася ў аўтаматызаваным і традыцыйным рэжымах з выкарыстаннем разгалінаванай сеткі каталогаў і картатэк, якая дапамагае раскрыццю фондаў у розных аспектах. У ліку найбольш запатрабаваных электронных рэсурсаў заставаліся ЭК НББ, БД па беларускаму і расійскаму заканадаўствах, бібліяграфічных баз ІНІГН РАН, РКП, РДБ, РНБ, нацыянальных бібліяграфій замежных краін і інш. Павышэнню якасці абслугоўвання карыстальнікаў спрыяла ўсталяванне на чытацкіх АРМах даведачна-інфармацыйнага аддзела БД "Грамадскія навукі", "Чарнобыль", "Гісторыя Беларусі", арганізацыя тэставага доступу да БД Статкамітэта СНД, выдавецтва Springer, Emerald, Elsevir, БД EastVeiw, да Электроннай бібліятэкі дысертацый РДБ і інш., арганізацыя тэставага доступу да паўнатэкставай БД "Светоч-Инфо" і потым яе набыццё. Актуалізаваную інфармацыю карыстальнікі мелі магчымасць атрымаць пры дапамозе новай версіі БД "Кансультант Плюс", дапоўненай раздзеламі "Бухгалтер: Белорусский выпуск", "Деловые бумаги: Белорусский выпуск", "Документы СССР" і "Международные договоры", БД "Эталон", дапоўненай раздзеламі "Судовая практыка" і "Заканадаўства РФ". Найбольш прываблівала карыстальнікаў магчымасць атрымання рэлевантнай інфармацыі ў пакетным рэжыме. Акрамя прававой інфармацыі ў такім рэжыме карыстальнікі мелі магчымасць атрымліваць тэксты неабходных артыкулаў з БД EBSCO і ProQuest, з Інтэрнет, а таксама праз службу дастаўкі Subito. Dokumente aus Bibliotheken e.V. (ФРГ) у рамках Праграмы па паляпшэнні доступу да навуковай інфармацыі (Progamme for the enhancement of research information PERI), ініцыіраванай Міжнароднай сеткай па даступнасці навуковых публікацый (International network for the availability of scientific publications INASP).
    У цэлым бібліяграфічнымі службамі Бібліятэкі ў 2004 г было выканана 97,7 тыс. запытаў, у т.л. 65 тыс. бібліяграфічных даведак, значная частка якіх выконвалася з выкарыстаннем БД на электронных носьбітах і Iнтэрнет.
    Складаныя тэматычныя даведкі рыхтаваліся па запытах Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, Мінскай рэгіянальнай мытні, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Пасольства Малдовы ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама для пастаянных творчых партнёраў НББ: кінастудыі "Беларусьфільм" (да тэлесерыяла "Менты"), Белвідэацэнтра ("Горад Тураў"), Нацыянальнага мастацкага музея і інш. устаноў.
    Маніторынг платных паслуг дапамагае ўдасканальваць і пашыраць іх наменклатуру. З мэтай аптымізацыі паслуг было перапрацавана "Положение о платных услугах НББ", адкарэкціраваны тэхналагічныя карты на асноўныя паслугі, праведзены разлікі кошту новых паслуг. Па разавых запытах карыстальнікаў было падрыхтавана каля 70-ці і аформлена 60 бібліяграфічных спісаў да навуковых работ, ажыццяўлялася сканіраванне тэкставай інфармацыі і адпраўка яе па электроннай пошце, праводзіліся пошук інфармацыі ў электронным асяроддзі, раздрукоўка і запіс інфармацыі на дыскету. На дагаворнай аснове Бібліятэкай абслугоўваліся юрыдычныя асобы, у тым ліку па доўгатэрміновых дагаворах юрыдычная фірма "Траст", сумеснае прадпрыемства "ФИДМАШ", рэдакцыйна-выдавецкая дырэкцыя "ЛіМ", УП "Нефтехимпроект".
    Стварэнне бібліяграфічных крыніц (у асноўным беларусазнаўчых) вялося як у традыцыйнай форме, так і ў выглядзе БД. Працягвалася стварэнне рэспубліканскай БД па культуры і мастацтву, аб'ём якой у 2004 г. павялічыўся на 12,4 тыс. запісаў і складаў на 01.01.2005 г. 78,3 тыс. запісаў, БД "Гісторыя Беларусі" - на 4,3 тыс. запісаў (агульны аб'ём - 40 тыс. запісаў), "Чарнобыль" - на 1 тыс. (агульны аб'ём - 25,5 тыс. запісаў), "Беларусь у падзеях і асобах " - на 4 тыс. (агульны аб'ём - 18,7 тыс. запісаў).
    У бібліяграфічным бюлетэні "Новыя кнігі" раздзелы "Навінкі беларускага друку" і "У полі зроку рэцэнзента" ўключалі інфармацыю аб 3-х тыс. дакументах. На старонках бюлетэня было апублікавана 7 тэматычных дадаткаў, бібліяграфічныя матэрыялы да 37-ці памятных дат беларускага календара. Тэмамі дадаткаў былі: "Па гістарычных мясцінах Беларусі", "Нацыянальныя супольнасці ў Беларусі", "Да 60-годдзя вызвалення Беларусі", "Идеология белорусского государства: сущность, назначение, возможности", "Маніторынг якасці адукацыі ў рэфармаванні школы", "Беларускае мастацтва на старонках выданняў ХХІ стагоддзя" і інш. У 2004 г. выйшаў з друку чарговы выпуск "Зводнага каталога новых замежных кніг, якія паступілі ў бібліятэкі Рэспублікі Беларусь", падрыхтоўка бібліяграфічнага паказальніка "Грамадскія навукі" пачала ажыццяўляцца штоквартальна і толькі ў электронным выглядзе, вялася рэдпадрыхтоўка біліяграфічнага паказальніка "Дзіцячая літаратура, 1996 - 2000 гг.", пачалася работа над электронным выданнем "Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941 - 1945): Бібліягр. паказ.".
    Працягваўся пошук новых форм выставачнай работы, якая была накіравана на ўсебаковае раскрыццё каштоўных фондаў Бібліятэкі ў інтарэсах развіцця навукі, культуры, мастацтва, на пашырэнне культурных сувязей НББ. Выстаўкамі суправаджаліся і разнастайныя мерапрыемствы, якія рыхтаваліся сумесна з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі, пасольствамі замежных краін, міжнароднымі грамадскімі арганізацыямі. Сярод мерапрыемстваў, арганізаваных Бібліятэкай за справаздачны перыяд, было праведзена 330 выставак, на якіх экспанавалася больш за 90,6 тыс. дакументаў, 42 культурна-асветніцкія акцыі (план года - 30), у ліку якіх было 22 тэматычных і літаратурных вечара, 5 прэзентацый, 11 мастацкіх і фотавыставак (вернісажаў), 5 дабрачынных акцый. У ліку найбольш значных мерапрыемстваў былі: тэматычны вечар "Япония далёкая и близкая", арганізаваны сумесна з Пасольствам Японіі ў Рэспубліцы Беларусь, на ўрачыстым адкрыцці якой прысутнічаў Часовы Павераны ў справах Японіі сп. Татэяма Акіра; удзел у 8-й Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі", дзе Бібліятэка атрымала магчымасць пазнаёміць самыя шырокія колы грамадскасці з інфармацыйнымі рэсурсамі, якія яна захоўвае і стварае. Бібліятэкай былі арганізаваны 2 выязныя выстаўкі: у Нацыянальную бібліятэку Малдовы - "Лепшыя кнігі Беларусі", дзе экспанавалася каля 200 лепшых выданняў беларускіх выдавецтваў, якія прымалі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе "Мастацтва кнігі - 2003", і кніжна-ілюстраваная выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя М. Мажвідаса "Зямля пад белымі крыламі", прысвечаная Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 60-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Умацаванню станоўчага іміджу НББ у грамадстве спрыялі культурна-асветніцкія і дабрачынныя акцыі. Шырокі рэзананс атрымала культурна-патрыятычная акцыя "Шлях да перамогі", прысвечаная 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваная Бібліятэкай сумесна з Камітэтам па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальым архівам Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Дражын У.Н., Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Гуляка Л.П., Старшыня Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Адамушка В.І., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Рэспубліцы Беларусь сп. Хельмут Фрык, а таксама прадстаўнікі пасольстваў замежных краін ў Рэспубліцы Беларусь, ветэраны вайны (былыя супрацоўнікі і чытачы НББ). Падчас адкрыцця кніжна-ілюстрацыйнай выстаўкі, на якой экспанаваліся кнігі, часопісы, агітплакаты, падпольныя газеты, фотадакументы, лісты з фронту адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў "Освобожденная Беларусь". Спецыяльна падрыхтаваны да гэтай даты кампакт-дыск з запісамі песень ваенных гадоў з фондаў НББ быў уручаны гасцям і супрацоўнікам Бібліятэкі-ветэранам вайны.
    Комплексны характар насіла акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню культурнай разнастайнасці, якая праводзілася на працягу месяца з удзелам прадстаўнікоў пасольстваў і дыпламатычных місій розных краін (Францыі, Славакіі, Швецыі, ЗША, ФРГ, КНР). Адкрыццю ХХVІІІ Алімпійскіх гульняў прысвячалася культурная акцыя "Краса і сіла". Гэтай акцыі, а таксама прафесійнаму святу - Дню бібліятэк і дабрачыннай акцыі кампаніі British American Tobaco "Кніжныя рарытэты - у нацыянальную скарбніцу" прысвячаліся прэс-канферэнцыі, якія былі наладжаны для прадстаўнікоў СМІ. Падзеяй стала дабрачынная акцыя кампаніі British American Tobaco "Кніжныя рарытэты - у нацыянальную скарбніцу", у выніку якой Бібліятэка атрымала 39 рарытэтных кніг агульным коштам каля 15,5 млн. руб. У час урачыстага адкрыцця кніжнай і візуальна-інфармацыйнай выстаўкі "Стыль мадэрн у Латвіі" дырэктарамі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Нацыянальнай бібліятэкай Латвіі. Завяршальная ў 2004 г. дабрачынная акцыя НББ "Рождественский маскарад" сабрала арганізацыі, якія жадалі далучыцца да віншавання з Новым годам і Калядамі дзяцей-сірот Ждановіцкай школы-інтэрната №1.
    Аб мерапрыемствах, якія праводзіліся Бібліятэкай, для сродкаў масавай інфармацыі было падрыхтавана звыш 152 папераджальных інфармацыйных паведамленняў, 76 - для размяшчэння на сайце НББ. З Бібліятэкай актыўна супрацоўнічалі тэлеканалы: Беларускае тэлебачанне (праграма "Панарама"), Сталічнае тэлебачанне (праграма "24 часа"); радыёстанцыі: "Беларускае Радыё", "Радыё "Сталіца"", "Радыё "Мінск"", "FM-радыё "Юністар"", "Радыё "Культура""; газеты: "Рэспубліка", "Советская Беларусь сегодня","Культура", "Народная газета", "ЛіМ", "Звязда", "Голас Радзімы", "Минский курьер", "Настаўніцкая газета" і інш.
    У адкрытым радыё- і тэлеэфіры выступалі Р. Матульскі, Л. Кірухіна, Т. Кузьмініч, А. Далгаполава, В. Сабалеўская, Г. Кірэева, Т. Ероха, А. Шарамецьева, В. Карсека, І. Васільковіч, З. Каваленка, І. Думанская. Станоўчыя змены адбыліся ў інфармацыйным напаўненні сайта НББ, распрацавана Палажэнне аб афіцыйным вэб-сайце НББ.
    Асаблівая ўвага надавалася фарміраванню інфармацыйнай культуры карыстальнікаў. З красавіка 2004 г. у дакантрольнай зоне пачаў працаваць кансультацыйны пункт, дзе карыстальнікі і проста наведвальнікі Бібліятэкі атрымліваюць кансультацыйную дапамогу, у т. л. па карыстанню ЭК НББ, заказу кніг, іншую інфармацыю. Акрамя паўсядзённай работы па аказанні кваліфікаванай кансультацыйнай дапамогі карыстальнікам Бібліятэкі ў пошуку неабходнай інфармацыі спецыялістамі даведачна-інфармацыйнага аддзела было дадзена каля 12-ці тыс. кансультацый па пошуку і заказу ў ЭК НББ, арганізавана і праведзена 198 мерапрыемстваў, у т. л. 11 лекцый па інфармацыйных рэсурсах НББ, 10 заняткаў па методыцы паглыбленага пошуку ў ЭК і аўтаматызаваным заказе дакументаў, 177 лекцый і кансультацый па афармленні бібліяграфічных спісаў да навуковых работ. Прачытаны лекцыі для слухачоў курсаў бібліёграфаў бібліятэк ВНУ, РІВШ, для бібіліёграфаў ЦБС Мінскай вобласці на семінары "Библиография в современной электронной среде", на семінары супрацоўнікаў інфармацыйных службаў па культуры і мастацтву абласных бібліятэк Беларусі. Сумесна з БелІПК арганізаваны трохдзённыя заняткі з супрацоўнікамі ПЦПІ Рэспублікі Беларусь. Праведзена 15 экскурсій па Бібліятэцы.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-информационная работа в 2002 г.
  Научно-информационная работа в 2001 г.
  Научно-информационная работа в 2000 г.
  Научно-информационная работа в 2003 г.
  Научно-информационная работа в 2004 г.
  Научно-информационная работа в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007