Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИНФОРМАЦИОННАЯ РАБОТА В 2005 Г.
    Асноўнымі напрамкамі навукова-інфармацыйнай дзейнасці Бібліятэкі ў 2005 г. былі: навукова-інфармацыйнае забеспячэнне культурнай палітыкі, навуковых даследаванняў і праектаў у галіне культуры і мастацтва; інфармацыйнае абслугоўванне кіруючых работнікаў дзяржаўных органаў, вучоных і спецыялістаў, арганізацый і ўстаноў культуры і мастацтва; даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў; стварэнне крыніц бібліяграфічнай інфармацыі; фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.
    У рамках аператыўнага інфармавання кіруючых работнікаў апарату Міністэрства культуры падрыхтавана 165 выпускаў штодзённага электроннага дайджэста і 52 выпускі штотыднёвых рэфератыўна-бібліяграфічных аглядаў ("Сігнальная інфармацыя") тыражом 5 экз. (1 - у Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 1 - міністру культуры, 3 - намеснікам міністра культуры) асноўных публікацый па культуры і мастацтву з перыядычных выданняў і па новых паступленнях часопісаў і кніг (навуковых манаграфій і зборнікаў, матэрыялаў канферэнцый і інш.). Штодзённы электронны дайджэст, які па каналу ўрадавай электроннай сувязі дастаўляўся ў прыёмную міністра культуры, уключаў інфармацыю не толькі з электронных версій рэспубліканскіх газет, але і з інфармацыйных сайтаў тэлеграфных агенцтваў (Белта, БелаПАН), з раздзелаў навін сайтаў некаторых дзяржаўных арганізацый і ўстаноў (сайты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, НЦПІ, расійскага парталу "Культура" і інш.). Акрамя таго, у ІІІ кв. адноўлена і рэгулярна папаўнялася онлайнавая БД "Хроніка культурнага жыцця" на web-сайце "Музеі і тэатры Рэспублікі Беларусь". Штоквартальна для Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь рыхтавалася інфармацыя аб публікацыях, прысвечаных ходу будаўнічых работ у новым будынку НББ. У рэжыме "запыт-адказ" выканана каля 530 бібліяграфічных, адрасных, фактаграфічных даведак і 32 аналітычныя, зроблена каля 8 тыс. стар. копій найбольш праблемных матэрыялаў, запатрабаваных міністрам культуры Рэспублікі Беларусь і іншымі спецыялістамі.
    У справаздачным годзе дзякуючы павелічэнню колькасці набытых БД, паляпшэнню работы Інтэрнет, мэтанакіраванаму вывучэнню яго магчымасцей і выкарыстанню іх у штодзённай рабоце значна пашырылася рэсурсная база абслугоўвання карыстальнікаў. Працягвалася работа па паслядоўным вывучэнні і адборы якасных рэсурсаў для ўключэння ў Інтэрнет-навігатар. Актыўнае выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дазваляла пашырыць магчымасці доступу карыстальнікаў да вынікаў найноўшых сусветных даследаванняў. З 10.01.2005 г. у НББ пачала працаваць віртуальная чытальная зала дысертацый РДБ. Магчымасці доступу карыстальнікаў, у тым ліку іншагародніх, да электронных дысертацый актыўна абмяркоўваліся на семінары "Электронныя бібліятэкі дысертацый: замежны вопыт, перспектывы стварэння ў Беларусі" і тэлеканферэнцыі, якія былі арганізаваны Бібліятэкай у лютым 2005 г. з мэтай прапаганды гэтага рэсурсу. Паляпшэнне ўмоў работы карыстальнікаў НББ у Інтэрнеце, розныя варыянты прыёму заказаў на капіраванне дысертацый (непасрэдна ў Бібліятэцы, па тэлефоне, праз электронную пошту), скарачэнне тэрмінаў запісу дысертацый на адчужальныя носьбіты для карыстальнікаў забяспечвалі высокую колькасць зваротаў да БД дысертацый. Асаблівая ўвага надавалася іншагароднім чытачам, чые запыты на капіраванне інфармацыі выконваліся ў першую чаргу. Для карыстальнікаў быў арганізаваны тэставы доступ да БД "East View", "Project Muse.Scholarly journals online", "Emerald", "Blackwell", "World Bank on-line", "ПОЛПРЕД-справочники","Статистические издания России и стран СНГ", электроннай версіі часопіса "Вопросы истории" і іншых БД, у якіх прадстаўлены поўныя тэксты дакументаў; адноўлены заказ навуковых артыкулаў з замежных часопісаў праз электронную службу дастаўкі дакументаў SUBITO ў межах праграмы PERI; выкарыстоўваліся інфармацыйныя рэсурсы на CD-ROM і DVD-ROM.
    У ліку найбольш запатрабаваных электронных рэсурсаў заставаліся ЭК НББ, бібліяграфічныя базы ІНІГН РАН, РКП, РДБ, РНБ, БД нацыянальных бібліяграфій замежных краін. Пашырылася работа ў цэнтры прававой інфармацыі, дзе арганізаваны доступ да БД па беларускаму, расійскаму і ўкраінскаму заканадаўствах. Атрыманне інфармацыі ў пакетным рэжыме (падбор дакументаў па тэме і атрыманне іх копій, выяўленне бібліяграфічных звестак аб дакуменце і атрыманне яго копіі) заставалася найбольш запатрабаванай паслугай для карыстальнікаў. Традыцыйна больш за палову даведак у цэнтры прававой інфармацыі выконвалася з выкарыстаннем паўнатэкставых БД, у першую чаргу БД "КонсультантПлюс". Паглыбіліся сувязі з арганізацыямі і фірмамі-стваральнікамі БД: НЦПІ, "ЮрСпектр", "Светоч-инфо", "Эксперт-центр". Актывізаваліся сувязі з НЦПІ: БД "Эталон" дапоўнена раздзеламі "Судебная практика" і "Законодательство СССР", праведзены заняткі з бібліёграфамі ПЦПІ рэспублікі, распрацаваны прапановы па далейшым супрацоўніцтве.
    У цэлым бібліяграфічнымі службамі Бібліятэкі ў 2005 г было выканана больш за 79,9 тыс. запытаў, амаль трэцяя частка якіх - з выкарыстаннем БД на электронных носьбітах і рэсурсаў Iнтэрнет, дадзена каля 15 тыс. бібліяграфічных кансультацый.
    Складаныя тэматычныя даведкі рыхтаваліся па запытах Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "МК-периодика", рэдакцыйна-выдавецкай дырэкцыі "Літаратура і мастацтва", а таксама для пастаянных творчых партнёраў НББ: кінастудыі "Беларусьфільм" (пошук запісу факстрота, пад які фашысты адпраўлялі людзей у газавыя камеры), выдавецтва "Беларусь" (пошук ілюстраванага матэрыяла для кнігі "1418 дзён вайны") і інш.
    Аказанне даведачна-інфармацыйных паслуг карыстальнікам ажыццяўлялася ва ўмовах аптымальнага спалучэння традыцыйных і новых форм абслугоўвання. У 2005 г. на базе інфармацыйных рэсурсаў НББ і рэсурсаў Інтэрнет пачала дзейнічаць віртуальная даведачная служба Бібліятэкі "Спроси библиотекаря", з дапамогай якой пашырыліся магчымасці ажыццяўлення асінхроннага абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў.
    Павышэнню якасці інфармацыйнага забеспячэння карыстальнікаў спрыяла дзейнасць арганізаванага ў дакантрольнай зоне Бібліятэкі кансультацыйнага пункта, дзе карыстальнікам было дадзена звыш 3,6 тыс. кансультацый па пытаннях, звязаных з работай НББ, арганізавана кансультацыйная дапамога ў пошуку дакументаў і афармленні заказаў на іх атрыманне.
    У справаздачным годзе была прадоўжана работа па аказанні паслуг на платнай аснове. Аб'ём даходаў за аказанне платных паслуг склаў 120 407,8 тыс. рублёў (289,1% ад запланаванага на год) і ў параўнанні з 2004 г. павялічыўся на 40%. Уведзены 4 новыя паслугі, заключаны і прадоўжаны 81 дагавор з юрыдычнымі асобамі на доўгатэрміновае абслугоўванне (Рэспубліканскае унітарнае вытворчае аб'яднанне "Беларусьнефть", сумеснае прадпрыемства "ФИДМАШ", рэдакцыйна-выдавецкая дырэкцыя "Літаратура і мастацтва", юрыдычная фірма "Траст" і інш.). На дагаворнай аснове ажыццяўлялася выкананне разавых паслуг навукова-даследчай установе "НИИ проблем криминологии, криминалистики и судебной экспертизы", Беларускаму нацыянальнаму тэхнічнаму універсітэту і іншым юрыдычным асобам. Маніторынг платных паслуг сведчыць аб тым, што ў структуры даходаў 40% займаюць бібліятэчна-інфармацыйныя паслугі, 34%- ксеракапіраванне дакументаў. У ліку найбольш запатрабаваных паслуг стаў запіс дысертацый з ЭБД на адчуждальны носьбіт: запісана больш за 8 тыс. дысертацый амаль што для 2 тыс. заказчыкаў. Па разавых запытах карыстальнікаў было падрыхтавана звыш 50-ці і аформлена 77 бібліяграфічных спісаў да навуковых работ, ажыццяўляўся пошук інфармацыі ў электронным асяроддзі, сканіраванне тэкставай інфармацыі і адпраўка яе па электроннай пошце, раздрукоўка і экспарт інфармацыі на зручны для карыстальніка носьбіт (дыскету, флэш, CD-ROM, паперу).
    Стварэнне бібліяграфічных крыніц (у асноўным беларусазнаўчых) вялося як у традыцыйнай форме, так і ў выглядзе БД. У бібліяграфічным бюлетэні "Новыя кнігі" раздзелы "Навінкі беларускага друку" і "У полі зроку рэцэнзента" ўключалі інфармацыю аб амаль 3-х тыс. дакументаў. На старонках бюлетэня было апублікавана 6 тэматычных дадаткаў, бібліяграфічныя матэрыялы да 37-мі памятных дат беларускага календара. Тэмамі дадаткаў, размешчаных у бюлетэні у 2005 г., сталі: "К 60-летию Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 годов", "Новыя творы беларускай мастацкай літаратуры", "Инновационная политика государства и пути ее реализации", "Беларускі каляндар, 2006 год", "ООН и Беларусь: вчера, сегодня, завтра", "Нацыянальная бібліятэка Беларусі на шляху развіцця: да адкрыцця новага будынка" і інш.
    Працягвалася стварэнне рэспубліканскай БД па культуры і мастацтву, аб'ём якой у 2005 г. павялічыўся на 14 тыс. запісаў і складаў на 01.01.2006 г. 92,5 тыс. запісаў, БД "Гісторыя Беларусі" - на 3,2 тыс. запісаў (агульны аб'ём - 43,3 тыс. запісаў), "Чарнобыль" - на 1 тыс. запісаў (агульны аб'ём - 22,7 тыс. запісаў), "Беларусь у падзеях і асобах " - на 1,9 тыс. запісаў (агульны аб'ём - 20,6 тыс. запісаў).
    Па-ранейшаму значная ўвага надавалася фарміраванню інфармацыйнай культуры карыстальнікаў. Акрамя паўсядзённай работы па аказанні кваліфікаванай кансультацыйнай дапамогі карыстальнікам у пошуку неабходнай інфармацыі спецыялістамі Бібліятэкі было дадзена звыш 12-ці тыс. кансультацый па пошуку і заказу ў ЭК НББ, арганізавана і праведзена 136 мерапрыемстваў: лекцый і кансультацый па афармленні бібліяграфічных спісаў да навуковых работ, па інфармацыйных рэсурсах НББ. Прачытаны лекцыі для слухачоў курсаў бібліёграфаў бібліятэк ВНУ, РІВШ, для бібліятэкараў філіялаў ЦБС і інш. Сумесна з БДІПК арганізаваны трохдзённыя заняткі з супрацоўнікамі ПЦПІ Рэспублікі Беларусь.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-информационная работа в 2002 г.
  Научно-информационная работа в 2001 г.
  Научно-информационная работа в 2000 г.
  Научно-информационная работа в 2003 г.
  Научно-информационная работа в 2004 г.
  Научно-информационная работа в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007