Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКАЯ И НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В 2002 Г.
    Навукова-даследчая і навукова-метадычная дзейнасць НББ была накіравана на фарміраванне бібліятэчнай палітыкі Беларусі, на навуковае і метадычнае забеспячэнне галіны. Навуковае жыццё Бібліятэкі ў 2002 г. было шматаспектным і надзвычай насычаным. З'яўляючыся адной з вядучых навуковых устаноў краіны, Бібліятэка працягвала навукова-даследчую работу ў галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфа-знаўства, кнігазнаўства, сацыялогіі чытання, інфарматызацыі.
    Спектр навуковых даследаванняў ахопліваў праблематыку публічных бібліятэк рэспублікі, самой Нацыянальнай бібліятэкі (ад фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, іх апрацоўкі да аптымізацыі сістэмы абслугоўвання), гісторыі бібліятэчнай справы, бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі, вывучэння нацыянальных гістарычных кніжных калекцый і г.д.
    У 2002 г. поўнасцю ўведзена ў ЭВМ навуковая інфармацыя, атрыманая ў ходзе рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання "Месца і роля публічнай бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна", і распачалася аналітыка-сінтэтычная апрацоўка вынікаў з выхадам на праекты Палажэння аб публічнай бібліятэцы і Мадэльнага стандарту дзейнасці публічнай бібліятэкі, а таксама на сумесны з Расіяй праект "Модификация опорных публичных библиотек приграничных регионов Беларуси и России".
    Працягвалася паэтапнае грунтоўнае вывучэнне гісторыі бібліятэчнай справы краіны. Быў падрыхтаваны да друку макет чарговага (чацвертага) зборніка "Бібліятэчная справа на Беларусі: Дакументы і матэрыялы. 1976 - 1990 гг.". У працэсе пошукавай работы выяўлена 688 архіўных матэрыялаў, 255 з якіх упершыню ўводзяцца ў навуковы абарот; напісаны каментарыі; зроблены тэкставыя заўвагі.
    Завершана навуковае даследаванне "Чытач НББ: пошук шляхоў аптымізацыі абслугоўвання", якое праводзілася з мэтай удасканалення бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў НББ. Эфектыўнасць выкарыстання і праблемы кансервацыі карткавых каталогаў Бібліятэкі былі прадметам завершанага сацыялагічнага даследавання "Вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання карткавых каталогаў і картатэк чытачамі НББ". Па выніках гэтых даследаванняў падрыхтаваны навуковыя справаздачы. Атрыманыя дадзеныя з'яўляюцца каштоўным эмпірычным матэрыялам для выпрацоўкі канцэпцыі абслугоўвання карыстальнікаў НББ ва ўмовах новага будынка.
    Распачатае ў справаздачны перыяд навуковае даследаванне "Нацыянальная бібліятэка Беларусі на рынку інфармацыйных паслуг" ўжо на стадыі распрацоўкі праграмы і вывучэння існуючага стану інфармацыйнай прадукцыі набыло больш канкрэтны характар і было звужана да маштабу вывучэння рынку асноўных спажыўцоў інфармацыйнай прадукцыі НББ у галіне культуры. Прадметам дэталёвага аналізу сталі электронныя рэсурсы ўласнай генерацыі.
    У галіне бібліяграфазнаўства навуковая дзейнасць была накіравана на стварэнне бібліяграфічных крыніц, бібліяграфічнае забеспячэнне краязнаўства, распрацоўку нацыянальнага фармату аўтарытэтных файлаў і дапрацоўку бібліяграфічнага фармату BelMARC.
    Асобным блокам навуковай дзейнасці Бібліятэкі ў справаздачным годзе была работа над беларускім варыянтам табліц ББК. Завершана публікацыя на старонках часопіса "Бібліятэчны свет" адпрацаванага раздела 63 "Гісторыя і гістарычныя навукі" табліц ББК. Дадаткова ажыццяўлялася забеспячэнне публічных бібліятэк электроннай версіяй адаптаваных да нацыянальнай спецыфікі раздзелаў табліц ББК. У сувязі з выхадам у свет выдання "Библиотечно-библиографическая классификация: Средние таблицы" з бібліятэчнымі спецыялістамі рэспублікі праведзена абмеркаванне і выпрацавана методыка адаптацыі новага варыянта табліц.
    Працягвалася навуковае даследаванне гістарычных калекцый дакументальных помнікаў на Беларусі і ўвядзенне іх у навуковы ўжытак. З гэтай мэтай стваралася БД "Рэдкая кніга", ажыццяўлялася вывучэнне і навуковая апрацоўка калекцыі беларускіх старадрукаў лацінскім шрыфтам (XVI - XVIII стст.) з адначасовым фарміраваннем БД "Кніга Беларусі", калекцый рукапісаў, інкунабулаў, палеатыпаў і замежных выданняў XVI ст., кірыліцы, рускага грамадзянскага друку, старадрукаваных карт і атласаў; стваралася БД "Radziviliana" - уводзілася калекцыя з бібліятэкі Хельсінкскага універсітэта. Вялася падрыхтоўка каталога ўсходніх рукапісаў, каталога выданняў пятроўскага часу; рэкаталагізацыя рэдкіх выданняў ХІХ - ХХ стст., бібліятэкі К. Грота, калекцыі мініяцюрных выданняў; падрыхтоўка артыкулаў для чарговага зборніка "Здабыткі". Спецыялістамі аддзела рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў праводзілася навуковая экспертыза рукапісаў і старадрукаў, якія былі прадстаўлены на закупку; кнігазнаўчая экспертыза выданняў, затрыманых беларускай мытнай службай, КДБ; распрацаваны праект Канцэпцыі музея кнігі.
    Адным з адказнейшых напрамкаў навуковай работы, патрабуючым пастаяннай увагі, заставалася распрацоўка дакументаў нарматыўна-рэгламентуючага характару. У 2002 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь"", у распрацоўцы новай рэдакцыі якога НББ прымала самы актыўны ўдзел. Спецыялісты Бібліятэкі былі шырока задзейнічаны ў падрыхтоўцы экспертных заключэнняў па комплексу заканадаўчых і нарматыўных актаў краіны, у т.л. законаў "О налоге на добавленную стоимость", "Об основах обеспечения информационной безопасности", "Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь"; ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы заўваг і прапаноў да Мытнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. З пазіцый практыкі і сучасных патрабаванняў да бібліятэчных спецыялістаў падрыхтавана новая рэдакцыя дзеючага дакумента "Тарифно-квалификационные характеристики должностей работников культурно-просветительных учреждений". На працягу года рэцэнзаваліся ДАСТы "Предоставление дат и времени. Общие требования", "Камплектаванне фонду. Бібліяграфаванне. Каталагізацыя. Тэрміны і азначэнні", ISO "Библиографическое описание и ссылки. Правила сокращения слов и словосочетаний на иностранных языках". Сумесна з НЦПІ падрыхтавана Палажэнне аб публічным цэнтры прававой інфармацыі, у адпаведнасці з рэкамендацыямі VIII Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў распрацавана Палажэнне аб метадычным аб'яднанні "Духоўнае адраджэнне і праваслаўная кніга". У полі зроку заставалася таксама адпрацоўка дакументаў, рэгламентуючых дзейнасць самой Бібліятэкі і яе структурных падраздзяленняў: Профіль камплектавання адзінага фонду НББ, Правілы карыстання НББ, блок нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў па аказанню платных паслуг, арганізацыйна-тэхналагічная і нарматыўная дакументацыя на аўтаматызаваныя бібліятэчныя працэсы ў Бібліятэцы і інш.
    Па-ранейшаму значная ўвага надавалася навукова-метадычнай рабоце, накіраванай на вывучэнне бібліятэчнай справы праз прызму паўсядзённай практыкі бібліятэк, выпрацоўку перспектыўных напрамкаў развіцця, форм і метадаў работы бібліятэк, на раскрыццё новых аспектаў іх узаемадзеяння з грамадствам.
    Вынікам мэтанакіраванага непарыўнага і дынамічнага маніторынгу публічных і дзіцячых бібліятэк з'явіліся агляды іх дзейнасці за 1996 - 2000 гг.; аналітычныя даведкі, падрыхтаваныя для разгляду на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "Аб стане работы публічных цэнтраў прававой інфармацыі". Асобна праводзіўся аналіз выдавецкай дзейнасці абласных бібліятэк, друкаванай рэкламы публічных бібліятэк рэспублікі. Належная ўвага надавалася падрыхтоўцы табліц асноўных статыстычных паказчыкаў работы абласных і публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры. Былі распрацаваны таксама табліцы для збору звестак па бібліятэчных праектах, стану аўтаматызацыі бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры, рабоце публічных цэнтраў прававой інфармацыі ў бібліятэках. Адным з асноўных аспектаў навукова-метадычнай работы НББ з'яўляўся сутнасны ўклад у фарміраванне паўнацэнных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэк краіны. Спецыялістамі Бібліятэкі адпрацоўваўся спіс сацыяльна значнай літаратуры, сфарміраваны і прадстаўлены Міністэрству культуры і Міністэрству інфармацыіі Рэспублікі Беларусь рэпертуар літаратуры для перавыдання, ажыццяўлялася інфармаванне камплектатараў аб кніжнай прадукцыі беларускіх выдавецтваў. Пытанні стратэгіі камплектавання публічных бібліятэк у сучасных умовах, уліку і захавання бібліятэчных фондаў разглядаліся на семінарах і прафесійных сустрэчах рознага ўзроўню.
    У полі зроку спецыялістаў Бібліятэкі заставалася работа па падтрымцы раней распачатых публічнымі бібліятэкамі сацыяльна значных праектаў і праграм бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання розных катэгорый насельніцтва, па развіццю сувязей з грамадскасцю. Праз рэдагаванне праектаў Слуцкай, Капыльскай, Маладзечанскай, Дзяржынскай, Старобінскай, Жодзінскай, Нараўлянскай, Светлагорскай, Шклоўскай, Слонімскай і інш. дзіцячых бібліятэк, індывідуальнае кансультаванне распрацоўшчыкаў праектаў ажыццяўлялася метадычнае забеспячэнне дзейнасці дзіцячых бібліятэк - удзельніц рэспубліканскай мэтавай праграмы "Жыццё патрэбуе міласэрнасці". Усталяваныя сувязі з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ), Беларускім патрыятычным Саюзам моладзі, Дзяржаўным камітэтам па справах рэлігіі і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Беларускім Экзархатам, Галоўным упраўленнем сацыяльнай і выхаваўчай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь далі магчымасць увесці прадстаўнікоў большасці названых устаноў у склад арганізатараў рэспубліканскага агляду-конкурсу "Бібліятэка дзецям. Бібліятэка для дзяцей". Работа па арганізацыі і правядзенню рэспубліканскіх конкурсаў, накіраваная на прафесіяналізацыю бібліятэчных кадраў і ўдасканаленне дзейнасці бібліятэк, атрымала ў справаздачным годзе далейшае развіццё. Аформлены вынікі ІІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай адукацыі і інфармацыі насельніцтва; падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ па бібліятэказнаўству, бібліяграфіі і кнігазнаўству. Спецыялісты НББ актыўна ўдзельнічалі ў рабоце журы конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры", які праводзіцца Беларускім фондам культуры і ў 2002 г. адзначыў сваё 10-годдзе; у падвядзенні вынікаў конкурсу, прысвечанага Дню бібліятэк, на лепшы журналісцкі матэрыял аб бібліятэках сталіцы.
    Прафесіяналізацыя бібліятэчных кадраў, удасканаленне сістэмы павышэння кваліфікацыі і прафесійнай адаптацыі бібліятэчных спецыялістаў усіх сістэм і ведамстваў па-ранейшаму заставалася адным з важнейшых напрамкаў навукова-метадычнай работы Бібліятэкі. У 2002 г. высокі прафесійны патэнцыял спецыялістаў НББ быў задзейнічаны для экспертнай ацэнкі шматузроўневых матэрыялаў розных устаноў, у т.л. бібліятэчных праектаў, мэтавых праграм, дысертацый, навуковых работ аспірантаў, магістрантаў і дыпломнікаў БДУК і інш. Інтэлектуальная прадукцыя, выпрацаваная спецыялістамі НББ, выкарыстоўваецца ўсімі бібліятэкамі краіны незалежна ад ведамаснай прыналежнасці. Вядучымі спецыялістамі Бібліятэкі ажыццяўлялася чытанне лекцый у БелІПК, БДУК, РІВШ, кіраўніцтва практыкай студэнтаў БДУК, кансалтынгавае забеспячэнне ўсіх напрамкаў бібліятэчнай дзейнасці.
    На старонках друку ў 2002 г. было размешчана 130 публікацый супрацоўнікаў НББ. (Дадатак 2).
    Каардынацыйны напрамак знайшоў сваё ўвасабленне ў арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў праз сістэму МБА, у забеспячэнні ўдзелу бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў у прафесійных мерапрыемствах (канферэнцыях, семінарах, круглых сталах), у падрыхтоўцы чарговых выпускаў "Тэматычнага плана выдання бібліяграфічных паказальнікаў навуковымі бібліятэкамі Беларусі і Нацыянальнай кніжнай палатай на 2003 г.", "Каардынацыйнага плана навукова-метадычнай і даследчай работы бібліятэк - метадычных цэнтраў Рэспублікі Беларусь", планаў выставачнай работы і культурных акцый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2002 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2001 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2000 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2003 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2004 г
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007