Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКАЯ И НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В 2001 Г.
    Навукова-даследчая і навукова-метадычная дзейнасць Бібліятэкі ахоплівала ўсе бакі бібліятэчнай сферы: заканадаўства, бібліятэчную сетку, камплектаванне, інфармацый-ныя тэхналогіі, кансервацыю і захаванасць фондаў, абслугоўванне карыстальнікаў, функцыянаванне сістэмы МБА, наменклатуру бібліятэчна-інфармацыйных паслуг, і была накіравана на навуковае і метадычнае забеспячэнне прыярытэтных напрамкаў, на вывучэнне і ўкараненне інавацый у практыку работы бібліятэк, на распрацоўку галіновых заканадаўчых і нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў.
    У справаздачным годзе Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі шматаспектна здзяйснялася даследчая функцыя. З'яўляючыся адной з вядучых навуковых устаноў рэспублікі, Бібліятэка працягвала спецыялізавацца на навукова-даследчай рабоце ў галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства, сацыялогіі чытання. Гэты напрамак дзейнасці ўяўляе сабой важны стымул для ўдасканалення бібліятэчнай справы рэспублікі, таму Бібліятэкай ён рэалізоўваўся перш за ўсё шляхам распрацоўкі навуковых асноў эфектыўнага функцыянавання айчынных бібліятэк. Такой мэце служылі прыкладныя даследаванні, якія праводзіліся ў мінулым годзе. Іх спектр ахопліваў праблематыку публічных бібліятэк рэспублікі, міжбібліятэчнага абанемента, самой Нацыянальнай бібліятэкі (ад фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, іх апрацоўкі да аптымізацыі сістэмы абслугоўвання), бібліятэчнай гісторыі, бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі, вывучэння нацыянальных гістарычных кніжных калекцый і г.д.
     Рэспубліканскае даследаванне "Месца і роля публічных бібліятэк у сацыякультурным асяроддзі рэгіёна" наблізілася да завяршэння. 84% атрыманых пасля апытання выбарачнай сукупнасці анкет уведзены ў ЭВМ. І толькі складаная фінансавая сітуацыя ў асобных бібліятэках-базах даследавання не дала магчымасці здзейсніць поўную апрацоўку даных.
    Закончана даследаванне "Чытач Нацыянальнай бібліятэкі: пошук шляхоў аптымізацыі абслугоўвання", прадметам якога з'яўляліся такія сутнасныя кампаненты Бібліятэкі, як падсобны фонд, катэгорыі карыстальнікаў, іх запыты, прапановы і крытычныя заўвагі, структура аддзелаў абслугоўвання. Папярэднія вынікі, падрыхтаваныя калектывам даследчыкаў, былі выкарыстаны дырэкцыяй для падрыхтоўкі канкрэтных упраўленчых рашэнняў па структурнай рэарганізацыі і ўдасканаленню сістэмы абслугоўвання карыстальнікаў НББ.
    Aдным з важных аспектаў навуковай работы было вывучэнне гісторыі развіцця бібліятэчнай справы ў рэспубліцы. Завершаны пошук, адбор і археаграфічная апрацоўка гістарычных дакументаў для паўнатэкставай часткі чарговага (чацвёртага) выпуску навуковага зборніка дакументаў "Бібліятэчная справа на Беларусі: Дакументы і матэрыялы. 1976-1990 гг.". Такім чынам падрыхтавана база для ўвядзення ў навуковы абарот звыш 200 архіўных дакументаў.
    У галіне бібліяграфазнаўства навуковая дзейнасць была скіравана на стварэнне бібліяграфічных крыніц, бібліяграфічнае забеспячэнне краязнаўства, распрацоўку нацыянальнага фармату аўтарытэтных файлаў і дапрацоўку бібліяграфічнага фармату BelMARC. Выстаўлены для карыстання БД "Кнігазнаўства", "Гісторыя Беларусі. 1995 - 1999 гг.".
    Працягвалася навуковае даследаванне нацыянальных гістарычных калекцый дакументальных помнікаў на Беларусі і ўвядзенне іх у навуковы ўжытак. З гэтай мэтай здзяйснялася вывучэнне і навуковая апрацоўка калекцыі беларускіх старадрукаў лацінскім шрыфтам (XVI - XVIII стст.) з адначасовым фарміраваннем БД "Кніга Беларусі", калекцый рукапісаў, інкунабулаў і замежных выданняў XVI ст., кірыліцы, рускага грамадзянскага друку, старадрукаваных карт і атласаў; стварэнне БД "Radziviliana". Вялася падрыхтоўка артыкулаў для чарговага зборніка "Здабыткі". Спецыялістамі аддзела рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў праводзілася навуковая экспертыза рукапісаў і старадрукаў, якія былі прадстаўлены на закупку, кнігазнаўчая экспертыза выданняў, затрыманых беларускай мытнай службай, КДБ.
    У інфраструктуры навуковай работы значнае месца займала распрацоўка дакументаў нарматыўна-рэгламентуючага характару. У 2001 г. сутнасным укладам у яе з'явілася новая рэдакцыя "Інструкцыі па ўліку і захаванасці бібліятэчных фондаў Рэспублікі Беларусь", якая ў снежні прайшла ўсе этапы зацвярджэння. Прымаўся ўдзел у рабоце над рэдакцыяй закона "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь", вялася распрацоўка алгарытмаў укаранення СТБ "Бібліятэчная статыстыка" і "МБА", адпрацоўка кваліфікацыйных патрабаванняў да пасад бібліятэчных работнікаў, дакументаў, рэгламентуючых дзейнасць самой Бібліятэкі. Была праведзена арганізацыйная работа па збору прапаноў бібліятэчных практыкаў да "Проекта типовых норм времени на работы, выполняемые в библиотеках", дасланага з Расійскай Федэрацыі для апрабацыі ў бібліятэках рэспублікі. У рамках выпрацаванай стратэгіі працягвалася адаптацыя табліц ББК для публічных бібліятэк.
    Па-ранейшаму шмат увагі надавалася навукова-метадычнай рабоце. Яна была накіравана на глыбокае вывучэнне дзейнасці бібліятэк, на раскрыццё новых аспектаў іх узаемадзеяння з грамадствам, на кансалтынгавае забеспячэнне прыярытэтных напрамкаў, на прафесіяналізацыю бібліятэчных кадраў. Адметнасць мінулага года - дакладная скіраванасць на аналіз дзейнасці публічных бібліятэк за пяцігоддзе. Асноўная ўвага пры падрыхтоўцы матэрыялаў надавалася aжыццяўленню канструктыўных форм і метадаў работы. Створана база даных адрасоў інавацыйнага вопыту. Пяцігадовы маніторынг дынамікі паказчыкаў работы: руху бібліятэчных кадраў, распаўсюджвання інавацый і інфармацыйных тэхналогій, тэндэнцый у бібліятэчна-інформацыйным абслугоўванні насельніцтва рэспублікі, дакументальнага патоку па бібліятэчнай справе, які здзяйснялі адпаведныя аддзелы Бібліятэкі, дазволіў шматбакова падыйсці да раскрыцця зместу і характару функцыянавання бібліятэк у акрэслены перыяд. Рэзультатам гэтай работы сталі аналітычныя агляды і аналітычныя даведкі рознага характару, падрыхтаваныя для Міністэрства культуры.
    У полі зроку па-ранейшаму заставаліся найбольш актуальныя пытанні бібліятэчнай дзейнасці, вялася работа па падрымцы раней распачатых праектаў і праграм. У выніку кансалтынгавай дзейнасці НББ да рэспубліканскай мэтавай праграмы "Жыццё мае патрэбу ў міласэрнасці" падключыўся шэраг публічных бібліятэк рэспублікі. У ходзе ўкаранення праграмы ўсталяваны цесныя сувязі з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ), БПСМ, Беларускім саюзам пісьменнікаў і інш.
    Прадметам пільнай увагі стаў вопыт работы публічных бібліятэк як прававых інфармацыйных цэнтраў. Гэты перспектыўны напрамак, з'яўляючыся новым для бібліятэк, патрабаваў адпаведнага метадычнага забеспячэння. Была распрацавана Тыпавая праграма па адкрыццю публічных цэнтраў прававой інфармацыі ( ПЦПІ) і Тыпавое палажэнне аб ПЦПІ, акрэслена схема ўзаемадзеяння рэгіёнаў са службамі НЦПІ, адпрацаваны механізм атрымання і актуалізацыі прававой інфармацыі. Можна канстатаваць, што ў рэспубліцы, дзякуючы намаганням Бібліятэкі, Нацыянальнага Цэнтра прававой інфармацыі і абласных бібліятэк, з дапамогай Міністэрства культуры і абласных адміністрацый пачала дзейнічаць сістэма забеспячэння прававой інфармацыяй насельніцтва рэспублікі. Адкрыта 64 ПЦПІ, якімі выканана за справаздачны год звыш 60 тыс. даведак. Безупынны рух бібліятэк у напрамку камп'ютэрызацыі паставіў перад НББ як метадычным цэнтрам шэраг праблем тэхналагічнага плану. Бібліятэкай сумесна з фірмай ІНЕАК адпрацоўвалася для ЦБС рэспублікі аўтаматызаваная тэхналогія і яе нарматыўнае забеспячэнне.
    Аб'ектам пяцігадовага маніторынга з'яўляўся змест работы бібліятэк з чытачамі. На працягу ўказанага часу выяўляліся адрасы цікавага вопыту, інавацыйныя напрацоўкі і падыходы, тэндэнцыі. У выніку стварылася магчымасць сістэмна прааналізаваць такі напрамак бібліятэчнай дзейнасці, як сацыяльна-псіхалагічная падтрымка насельніцтва. Быў абагульнены вопыт работы публічных бібліятэк, выдадзены метадычныя рэкамендацыі "Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты бібліятэчнай работы" (Мн., 2001 г.).
    Адаптацыя да сацыяльна-эканамічных умоў прымусіла бібліятэкі шукаць дадатковыя крыніцы фінансавання, выклікала неабходнасць авалодвання практыкай напісання праектаў, заявак на атрыманне грантаў. Забяспечыўшы метадычна гэты напрамак дзейнасці, НББ актыўна выступае зараз у ролі заявіцеля грантаў. Так, у мінулым годзе Бібліятэкай было набыта 82 экз. рукапісных, рэдкіх выданняў і старадрукаў за кошт гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ад Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь атрымана CD-ROM- лабараторыя для алічбоўкі гуказапісаў.
    Па-ранейшаму шмат часу Бібліятэка ўдзяляла ўдасканаленню сістэмы павышэння кваліфікацыі і прафесійнай адаптацыі бібліятэчных спецыялістаў усіх сістэм і ведамстваў. У 2001 г. высокі прафесійны патэнцыял спецыялістаў НББ быў задзейнічаны для экспертнай ацэнкі шматузроўневых матэрыялаў розных устаноў, у т.л. галіновых стандартаў, бібліятэчных праектаў, мэтавых праграм, дысертацый, навуковых работ аспірантаў, магістрантаў і дыпломнікаў БУК і інш. Супрацоўнікамі Бібліятэкі было падрыхтавана звыш 10 рэцэнзій на праекты і праграмы бібліятэк розных узроўняў. Вядучымі спецыялістамі Бібліятэкі ажыццяўлялася чытанне лекцый у БелІПК, БУК, РІВШ, кіраўніцтва практыкай студэнтаў БУК, кансалтынгавае забаспячэнне ўсіх напрамкаў бібліятэчнай дзейнасці.
    На старонках друку ў 2001 г. было размешчана 85 публікацый супрацоўнікаў НББ. (Дадатак 2).
    Каардынацыйны напрамак знайшоў сваё ўвасабленне ў арганізацыі абслугоўвання карыстальнікаў праз сістэму МБА, забеспячэнні ўдзелу бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў у прафесійных мерапрыемствах (канферэнцыях, семінарах, круглых сталах), у падрыхтоўцы да выдання чарговых выпускаў "Тэматычнага плана выдання бібліяграфічных паказальнікаў навуковымі бібліятэкамі Беларусі і Нацыянальнай кніжнай палатай на 2002 г.", "Каардынацыйнага плана навукова-метадычнай і даследчай работы бібліятэк-метадычных цэнтраў Рэспублікі Беларусь".
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2002 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2001 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2000 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2003 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2004 г
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007