Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКАЯ И НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В 2000 Г.
    Галоўныя напрамкі сваёй навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці ў 2000 г. НББ рэалізоўвала праз удзел у навуковых праектах, правядзенне актуальных даследаванняў, накіраваных на навуковае і метадычнае забеспячэнне прыярытэтных напрамкаў; праз вывучэнне і ўкараненне інавацый у практыку работы бібліятэк, распрацоўку і ўдасканаленне нарматыўна-рэгламентуючай дакументацыі з улікам выканання асноўнай большасці тэхналагічных працэсаў у аўтаматызаваным рэжыме, распрацоўку галіновых стандартаў, падрыхтоўку экспертных вывадаў, аўтарскіх публікацый і інш.
    Навуковае жыццё Бібліятэкі было надзвычай насычаным. Найболып актыўна працавалі ў гэтым напрамку асноўныя навуковыя падраздзяленні, такія як аддзел бібліятэказнаўства; аддзел рукапісаў, рэдкай кнігі і старадрукаў; навукова-бібліяграфічны аддзел; аддзелы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента; апрацоўкі і каталогаў; навуковай інфармацыі па праблемах культуры і мастацтва; камплектавання; аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў. Праблематыка навукова-даследчай дзейнасці вызначаецца эканамічнымі і сацыякулыурнымі працэсамі, што адбываюцца ў грамадстве. Таму Бібліятэкай шырока выкарыстоўваюцца метады сацыякультурнага праектавання, што значна ўзмацніла ролю НББ як навукова-даследчай ўстановы.
    У 2000 г. працягвалася рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне "Месца і роля публічнай бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна". Прамежкавыя экспертныя матэрыялы выкарыстоўваліся ў аглядах дзейнасці публічных бібліятэк і шматлікіх публікацыях і выступленнях. Закончана даследаванне выкарыстання чытачамі НББ замежнай перыёдыкі. Па яго выніках да вучонага савета падрыхтавана навуковая справаздача. Выйшаў у свет трэці выпуск навуковага зборніка "Бібліятэчная справа на Беларусі. 1959-1975 гт.: Дакументы і матэрыялы". Вынікі працы былі разгледжаны на вучоным і рэдакцыйным саветах. Зацверджана тэма і праспект 4-га зборніка, вызначаны калектыў складальнікаў.
    Для бібліятэк рэспублікі актуалізаваны з улікам нацыянальных падыходаў раздзелы ББК: "63. Гісторыя", "66. Палітыка", адпаведна дапоўнены раздзелы "87. Філасофія", "63.5. Этнаграфія". Работа працягваецца.
    У справаздачным годзе Бібліятэкай падрыхтаваны блок напрацовак нарматыўна-рэгламентуючага характару. У рамках агульнай прававой рэформы, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ўлічваючы шэраг новых заканадаўчых кодэксаў і законаў узнікла неабходнасць аднаўлення галіновага закона аб бібліятэчнай справе. Часовым міжведамасным навуковым калектывам быў распрацаваны праект Закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь". Распрацаваны і зацверджаны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь Статут НББ. Падрыхтаваны да вучонага савета праект "Палажэння аб навукова-даследчай дзейнасці НББ". У справаздачным годзе Дзяржстандарт разгледзеў і рэкамендаваў да ўкаранення нацыянальныя ДАСТы "Бібліятэчная статыстыка" і "Міжбібліятэчны абанемент", якія распрацоўваліся таксама часовымі міжведамаснымі навуковымі калектывамі, створанымі пры НББ.
    У рамках даследчай дзейнасці завяршылася распрацоўка BELMARC-фармату і рэкамендацый па яго прымяненню пры складанні бібліяграфічнага запісу на выяўленчыя матэрыялы, ноты, праводзілася распрацоўка беларускіх аўтарытэтных файлаў.
    Па індывідуальных навуковых тэмах аспірантаў і суіскальнікаў, якіх у Бібліятэцы працуе 12 чалавек, вядуцца распрацоўкі па нацыянальнаму зводнаму каталогу, электронных рэсурсах і БД, канцэпцыі музея кнігі, праблемах дзіцячага чытання, эстэтычнага выхавання, абслугоўвання дзяцей з дэвіантнымі паводзінамі і г.д.
    Новым метадычным накірункам дзейнасці Бібліятэкі стала стварэнне рэспубліканскіх мэтавых праграм, якія ахопліваюць усе асноўныя аспекты дзейнасці не толькі бібліятэк, але і іншых устаноў. Так, па фарміраванню фондаў зроблены праект "Праграмы па захаванню, кансервацыі і рэстаўрацыі дакументальных помнікаў", "Палажэнне аб фондзе кніжных помнікаў". Інфарматызацыя грамадства выклікала неабходнасць шэрагу не толькі галіновых, але і дзяржаўных праектаў, куды ўключана бібліятэчная сістэма рэспублікі - праграма па падключэнню аб'ектаў культуры да Інтэрнет, стварэнне публічных цэнтраў прававой інфармацыі на базе агульнадаступных бібліятэк і г.д. Прыкладам дабрачыннай рэспубліканскай праграмы, якая тычыцца работы з сацыяльна неабароненымі дзецьмі, стала распрацаваная ў справаздачным годзе мэтавая праграма "Жыццё патрабуе міласэрнасці". У межах праекта на базе Барысаўскай раённай бібліятэкі і Асіповіцкай дзіцячай раённай бібліятэкі здзяйсняецца падпраграма "Нескучная книга".
    Увогуле ўзрастае роля Бібліятэкі не толькі як арганізатара шэрага рэспубліканскіх конкурсаў (па экалогіі, на лешпую навуковую работу), але і як эксперта па ацэнцы праектаў і праграм, дасылаемых на разгляд Міністэрства культуры.
    Для бібліятэк рэспублікі падрыхтаваны "Палажэнне аб платных паслугах бібліятэк Рэспублікі Беларусь", прыкладнае "Палажэнне аб бібліятэцы - цэнтры прававой інфармацыі", адпрацаваны кваліфікацыйныя характарыстыкі і сацыяльныя стандарты на бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва.
    Станаўленне публічных бібліятэк як інфармацыйных цэнтраў патрабавала пастаноўкі і рашэння блока тэхналагічных праблем. У стане пераходу на аўтаматызаваную тэхналогію знаходзяцца ўсе бібліятэкі сістэмы МК. У гэтым напрамку свайго развіцця яны праходзяць пэўныя перыяды: ад набыцця ЭВМ, закупкі і інсталяцыі праграмных прадуктаў, іх асваення да работы ў новым тэхналагічным рэжыме. У выніку колькасць праблем, з якімі яны сутыкаюцца, узрастае шматкратна. НББ зроблены першыя крокі па забеспячэнню публічных бібліятэк інструкцыямі па рабоце ў аўтаматызаваным рэжыме на модулі "Камплектаванне", "Бібліяграфічная дзейнасць", "Абслугоўванне карыстальнікаў".
    Шмат увагі ўдзялялася праблеме фарміравання бібліятэчных фондаў:
    рыхтаваліся спісы сацыяльна значнай для публічных бібліятэк літаратуры, пералікі кніг на перавыданне, спісы перыядычных выданняў для падпіскі ў ЦБС, вялося вызначэнне тыражоў. Вывучаўся стан метадычнага забеспячэння бібліятэчнага абслугоўвання дзіцячага насельніцтва абласнымі бібліятэкамі як навукова-метадычнымі цэнтрамі па рабоце з дзіцячым чытачом.
    Аддзел бібліятэказнаўства НББ з'яўляецца рэспубліканскім аналітычным падраздзяленнем па бібліятэчных пытаннях. Дзейнасць у гэтым кантэксце забяспечваецца маніторынгам асноўных паказчыкаў бібліятэк, іх інавацыйных напрацовак.
    Навуковая дзейнасць у галіне бібліяграфазнаўства здзяйснялася навукова-бібліяграфічным аддзелам і была накіравана на бібліяграфічнае забеспячэнне беларусазнаўства, далейшую распрацоўку тэрміналагічных значэнняў, работай над праектам "Праграма бібліяграфічнага забеспячэння беларусазнаўства", на распрацоўку нацыянальнага фармату аўтарытэтных файлаў (методыка стварэння запісаў "Імя асобы" і "Геаграфічнае найменне" і дапрацоўку бібліяграфічнага фармату BELMARC. Ствараліся беларусазнаўчыя бібліяграфічныя крыніцы, як у традыцыйнай форме, так і ў выглядзе БД. Была пастаўлена задача максімальна аператыўнай апрацоўкі інфармацыйнага масіву для БД "Гісторыя Беларусі", "Чарнобыль", "Беларусь у падзеях і асобах". Пры тым, што планавыя паказчыкі былі значна завышаны, у большасці яны выкананы, але з-за недахопу часу на аператарскую работу не ўдалося ўвесці ў БД увесь падрыхтаваны аб'ём. 3 мэтай удасканалення бібліяграфічнай дзейнасці НББ, выпрацоўкі стратэгіі яе развіцця ў 2000 г. была створана камісія, якая грунтоўна прааналізавала гэты напрамак і зрабіла шэраг прапаноў па развіццю бібліяграфічнай дзейнасці, у тым ліку па аптымізацыі структуры Бібліятэкі і тэхналогіі. Грунтоўны разгляд вынікаў гэтай працы плануецца на пашыраным пасяджэнні дырэкцыі.
    Навукова-даследчая дзейнасць у галіне кнігазнаўства ажыццяўлялася ў напрамку вывучэння і навуковай апрацоўкі калекцый рукапісаў, інкунабулаў і замежных выданняў XVI ст., кірыліцы, рускага грамадзянскага друку, беларускіх старадрукаў лацінскім шрыфтам (XVI -ХУШ стст.) з адначасовым стварэннем БД "Кніга Беларусі", "Рэдкая кніга", "Кнігазнаўства", "Геральдыка", "Radziviliana" і інш. Рэцэнзаваўся Мадэльны закон Расійскай Федэрацыі па кніжных помніках. Для супрацоўнікаў бібліятэк, музеяў і архіваў Рэспублікі Беларусь праводзіўся шэраг кансультацый па рабоце з рэдкімі фондамі і стварэнню БД. Дапрацаваны праекты "Палажэння аб фондзе кніжных помнікаў" і "Мэтавай праграмы па захаванню, кансервацыі і рэстаўрацьгі дакументальных помнікаў", якія, на жаль, да гэтага часу не зацверджаны.
    Каардынацыйны напрамак у рабоце знайшоў сваё ўвасабленне ў галіне распрацоўкі фармату BELMARC (аналітыка і дысертацыі) і ў падрыхтоўцы да выдання чарговага выпуску "Тэматычнага плана выдання бібліяграфічных паказальнікаў навуковымі бібліятэкамі Беларусі і Нацыянальнай кніжнай палатай на 2001 г.". Падрыхтаваны да рэдсавета метадычныя матэрыялы для абласных бібліятэк па адбору і раскрыццю беларусазнаўчых і краязнаўчых матэрыялаў.
    З'яўляючыся навукова-метадычным і каардынацыйным цэнтрам, а таксама вядучай установай краіны ў галіне навукова-даследчых работ па бібліятэказнаўству, кнігазнаўству і інфарматызацыі бібліятэк, НББ узначальвае стварэнне нацыянальных стандартаў для работы бібліятэк у аўтаматызаваньм рэжыме (BELMARC, нацыянальныя аўтарытэтныя запісы), распрацоўвае заканадаўчыя дакументы, у т.л. закон "Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь" (новая рэдакцыя 2000 г.), нарматыўна-прававую дакументацыю, прыярытэтныя напрамкі і праграмы развіцця галіны.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2002 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2001 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2000 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2003 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2004 г
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007