Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКАЯ И НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В 2003 Г.
Навукова-даследчая і навукова-метадычная дзейнасць Бібліятэкі была накіравана на навуковае і метадычнае забеспячэнне прыярытэтных напрамкаў дзейнасці публічных бібліятэк і НББ, на аналіз найбольш вострых праблем бібліятэчнай практыкі. 2003 г. стаў годам падвядзення вынікаў праведзеных у Бібліятэцы сацыялагічных даследаванняў: "Чытач НББ: пошук шляхоў аптымізацыі абслугоўвання", "Вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання карткавых каталогаў і картатэк чытачамі НББ". У пачатку года адбылося пасяджэнне вучонага савета, на якім былі разгледжаны і абмеркаваны прадстаўленыя навуковыя справаздачы. Даследаванні выявілі шэраг праблем у абслугоўванні карыстальнікаў, далі неабходны імпульс для прыняцця кіраўнічых рашэнняў: адкрыццё залы прававой інфармацыі, выкарыстанне магчымасцей інтэрнет-залы, кансервацыя карткавых каталогаў і інш.

Мінулы год стаў таксама завяршальным і для рэспубліканскага даследавання "Месца і роля публічнай бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна". Атрыманы каштоўны матэрыял для распрацоўкі канцэптуальных асноў эффектыўнага функцыянавання публічных бібліятэк рэспублікі. Па матэрыялах даследавання распрацаваны Мадэльны стандарт дзейнасці публічнай бібліятэкі (асноўныя раздзелы), што стане паваротным момантам у далейшым развіцці бібліятэк. Закончана работа над 4-м выпускам навуковага зборніка "Бібліятэчная справа на Беларусі. 1976 - 1990 гг.". Гэты храналагічны перыяд зўяўляецца чарговым этапам навукова-даследчага праекта "Бібліятэчная справа на Беларусі", зарэгістраванага ў Беларускім інстытуце сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (№ дзяржрэгістрацыі - 20014234). З выхадам у свет 4-га выпуску зборніка крыніцазнаўчая база для правядзення даследаванняў па гісторыі бібліятэчнай справы будзе ўключаць каля 2-х тыс. дакументаў, у тым ліку 438 упершыню апублікаваных.

Працягвалася работа над беларускім варыянтам табліц ББК. У сувязі з выхадам у свет выдання "Библиотечно-библиографическая классификация: Средние таблицы" з бібліятэчнымі спецыялістамі рэспублікі праведзена абмеркаванне і выпрацавана методыка адаптацыі новага варыянта табліц. Па запытах публічных бібліятэк здзяйснялася іх забеспячэнне электроннай версіяй адаптаваных да нацыянальнай спецыфікі раздзелаў: 63 "Гісторыя Беларусі;" 67 "Права;" 65 "Эканоміка". Пытанні ўкаранення сярэдніх табліц ў практыку работы публічных бібліятэк абмяркоўваўваліся на пасяджэнні міжведамаснай камісіі, на старонках часопіса "Бібліятэчны свет", на сустрэчах са слухачамі БелІПК, з удзельнікамі рэгіянальных семінараў.

Вынікам навуковага даследавання унікальных калекцый НББ стала ўвядзенне ў навуковы ўжытак каштоўнейшых помнікаў сусветнай кніжнай культуры. Сярод іх - усходнія рукапісы, інкунабулы, палеатыпы і выданні ХVІ ст.; калекцыі кірыліцы, рускага грамадзянскага друку, беларускіх выданняў лацінскім шрыфтам ХVІ - ХVІІІ стст., картаграфічных матэрыялаў, рускага эмігранцкага друку. Па выніках даследавання калекцый падрыхтаваны і надрукаваны 18 навуковых публікацый. На высокім навуковым узроўні праведзены Трэцція Міжнародныя Кнігазнаўчыя чытанні "Кніга Беларусі: повязь часоў" (16 - 17. 09. 2003). Сярод удзельнікаў - навукоўцы і спецыялісты з Беларусі, Польшчы, Расіі і ЗША. Мерапрыемства атрымала вялікі навуковы рэзананс, сведчанне таму - шэраг публікацый у айчынным і замежным друку.

Сярод навуковай прадукцыі НББ - канцэпцыя развіцця дзейнасці НББ ва ўмовах новага будынка, канцэпцыя маркетынгавай дзейнасці НББ, распрацоўка нацыянальнага стандарта "Белорусский коммуникативный формат представления библиографических записей в машиночитаемой форме (BelMARC)", выпуск зборнікаў навуковых артыкулаў "Здабыткі", звыш 90 публікацый супрацоўнікаў Бібліятэкі на старонках айчыннага і замежнага друку.

Навукова-метадычная работа здзяйснялася па выпрацаваных практыкай узаемадзеяння з бібліятэчным супольніцтвам краіны напрамках, у ліку якіх былі распрацоўка, зацвярджэнне і ўкараненне нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў, падрыхтоўка аналітычнай інфармацыі аб дзейнасці публічных і дзіцячых бібліятэк, ПЦПІ, аналітыка-сінтэтычная апрацоўка даных рознага парадку, характару і ўзроўню, прафесіяналізацыя бібліятэчных кадраў краіны. Спецыялістамі Бібліятэкі праводзілася распрацоўка нарматыўных актаў, рэгулюючых дзейнасць бібліятэк краіны, у т. л. рэспубліканскага Палажэння аб дакументаабмене, Мадэльнага стандарта дзейнасці публічных бібліятэк, Палажэння аб метадычным цэнтры "Духоўнае адраджэнне і праваслаўная кніга". Падрыхтаваны прапановы да праектаў "Закона аб адукацыі", "Палажэння аб установе адукацыі." Ажыццяўлялася рэцэнзаванне праектаў ДАСТаў: 7.88 "СИБИД. Правила для сокращения титульных слов и заголовков публикаций", адукацыйнага стандарта "Сярэдняя спецыяльная адукацыя. Спецыяльнасць 23.01.10 "Бібліятэказнаўства і бібліяграфія"", Мадэльнага кодэкса публічнай бібліятэкі (Расія), праекта Віцебскай абласной бібліятэкі па стварэнню мультымедыйнага культурнага цэнтра, дыпломных работ выпускнікоў БДУК.

У надзвычай сціслыя тэрміны ажыццяўлялася актуалізацыя лакальных актаў НББ, сярод якіх былі "Статут дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі"", "Правілы карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі", "Правілы ўнутранага працоўнага распарадку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", "Інструкцыя па праверцы фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі", палажэнні аб аддзелах, службовыя інструкцыі і шэраг іншых рэгламентуючых дакументаў. Распрацавана "Палажэнне аб Ганаровай грамаце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі". Падрыхтаваны да разгляду на вучоным савеце "Адзіны профіль камплектавання фондаў НББ".

Супрацоўнікі Бібліятэкі актыўна ўдзельнічалі ў павышэнні кваліфікацыі бібліятэчных кадраў рэспублікі: на канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах рознага ўзроўню імі было прачытана каля 70-ці дакладаў, чыталіся лекцыі ў БелІПК, РІВШ, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі; праводзіліся кансультацыі па актуальных пытаннях дзейнасці бібліятэк; ажыццяўлялася кіраўніцтва практыкай студэнтаў БДУК і навучэнцаў бібліятэчнага каледжа. У справаздачны перыяд было здзейснена 32 камандзіроўкі (175 дзён).

Кіраўнікамі аддзелаў і службаў праводзілася работа па ўзгадненню праектнай дакументацыі на новы будынак, па распрацоўцы праграмы тэхналагічнага забеспячэння дзейнасці НББ у новым будынку, новай арганізацыйна-упраўленчай структуры.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2002 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2001 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2000 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2003 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2004 г
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007