Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКАЯ И НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В 2004 Г
   На працягу 2004 г. у адпаведнасці з планам і вызначанымі прыярытэтамі ажыццяўлялася навукова-даследчая дзейнасць Бібліятэкі. Гэты напрамак уяўляе сабой важны стымулятар удасканалення бібліятэчнай справы рэспублікі, таму Бібліятэкай ён рэалізоўваўся перш за ўсё шляхам распрацоўкі навуковых асноў эфектыўнага функцыянавання айчынных бібліятэк, правядзення шэрагу прыкладных даследаванняў, спектр якіх ахопліваў праблематыку публічных бібліятэк рэспублікі, самой НББ, бібліятэчнай гісторыі, бібліятэчна-бібліяграфічнай класіфікацыі, вывучэння нацыянальных гістарычных кніжных калекцый і г.д. У 2004 г. былі здадзены ў БЕЛІСА навуковыя справаздачы па выніках выкананых даследчых праектаў "Месца і роля публічных бібліятэк у сацыякультурным асяроддзі рэгіёна" і "Бібліятэчная справа на Беларусі. 1976 - 1990 гг.". Матэрыялы даследаванняў былі прадстаўлены да ўвагі ўдзельнікаў Рэспубліканскага семінара дырэктараў абласных бібліятэк і вядучых спецыялістаў упраўленняў культуры аблвыканкамаў "Рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў дзейнасці публічнай бібліятэкі", на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Бібліятэкі і музеі ў адзінай прасторы інфармацыі і культуры". Акрамя таго матэрыялы даследавання шырока выкарыстоўваліся пры рэалізацыі праекта дзейнасці нямецка-французскага бібліёбуса, пры падрыхтоўцы выступленняў на тэлебачанні, радыё, публікацый у перыядычных выданнях. Навуковы зборнік "Бібліятэчная справа на Беларусі. 1976 - 1990 гг. Дакументы і матэрыялы" і здадзены на абмеркаванне бібліятэчнай супольнасці "Мадэльны стандарт дзейнасці публічнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь" з'явіліся практычным вынікам рэалізацыі даследчых праектаў НББ. У БЕЛІСА зарэгістраваны чарговы этап даследавання па гісторыі бібліятэк Беларусі "Бібліятэчная справа на Беларусі: першая палова ХІХ - пачатак ХХ ст.", а таксама даследчы праект "Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дакументах і фактах". На працягу справаздачнага перыяду ў гэтым напрамку вялася актыўная работа па выяўленню і адбору дакументаў у Нацынальным гістарычным архіве і Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Было прагледжана больш за 1 000 спраў, выяўлена звыш 400 дакументаў.
   З мэтай увядзення ў навуковы абарот каштоўнейшых помнікаў сусветнай кніжнай культуры праводзілася навуковае даследаванне нацыянальных гістарычных калекцый і дакументальных помнікаў на Беларусі (калекцый кірылічных выданняў, інкунабулаў, беларускіх старадрукаў, старадрукаваных карт і атласаў, усходніх рукапісаў і інш.). Распрацавана канцэпцыя графічнай базы "Геральдыка". Ажыццяўлялася работа ў рамках Міждзяржаўнага расійска-беларускага бібліятэчнага праекта "Сокровища славянской культуры", праекта "Літаратурная спадчына Беларусі. ХІ - сярэдзіна ХХ ст.". Распрацаваны і пададзены заяўкі на атрыманне грантаў ЮНЕСКА і Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў на рэалізацыю праектаў: "Коллекция Радзивиллов - уникальное культурное наследие Беларуси", "Беларуская літаратурная спадчына", "Электронная библиотека - школьникам", "Аристотелевы врата", "Слуцкое Евангелие". Падрыхтаваны прапановы Бібліятэкі для ўключэння ў праграму Міністэрства замежных спраў "Беларусы ў Польшчы".
   Бібліятэка працягвала ўзначальваць работу Міжведамаснага савета па ББК, дзейнасць якога была сфакусіравана на адаптацыі і ўкараненні Сярэдніх табліц да бібліятэчнай практыкі нашай краіны. Работа патрабуе навуковага забеспячэння, яна вельмі запатрабаваная, таму што публічныя бібліятэкі і бібліятэкі шэрага іншых ведамстваў аб'ядноўвае менавіта гэта сістэма аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі зместу атрымліваемай інфармацыі.
   У інфраструктуры навуковай дзейнасці значнае месца займала работа над стратэгіяй развіцця НББ, у рамках якой былі распрацаваны "Программа переезда НББ в новое здание" (зацверджана Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь 29.06.2004 г.), "Канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў у новым будынку НББ". Асабліва адказнай стала работа па падрыхтоўцы "Концепции создания республиканского информационного и социокультурного центра на базе строящейся Национальной библиотеки Беларуси". Дапрацавана з улікам заўваг "Канцэпцыя музея кнігі", зацверджаны "Адзіны профіль камплектавання сістэмы фондаў НББ. Частка першая". Працягвалася праца над другой часткай: рапрацаваны праект "Профіля камплектавання сістэмы выяўленчых дакументаў НББ".
   Па-ранейшаму шмат увагі надавалася навукова-метадычнай рабоце. Яна была накіравана на глыбокае вывучэнне дзейнасці бібліятэк, на раскрыццё новых аспектаў іх узаемадзеяння з грамадствам, на кансалтынгавае забеспячэнне прыярытэтных напрамкаў, на прафесіяналізацыю бібліятэчных кадраў. Здзяйснялася стварэнне метадычнай дакументацыі па фарміраванню аўтарытэтных запісаў. Дзякуючы намаганням НББ і НЦПІ у рэспубліцы, пачала дзейнічаць сістэма забеспячэння прававой інфармацыяй насельніцтва.
   На падставе маніторынга падрыхтаваны аналітычныя даведкі аб дзейнасці публічных бібліятэк: "Публічныя бібліятэкі ў 2003 г." і "Дзіцячыя бібліятэкі ў 2003 г.". Гэтыя матэрыялы сталі састаўной часткай зместу CD-ROM "Публічныя бібліятэкі ў кантэксце часу" і "Кніга. Дзеці. Бібліятэка". Кансалтынг заставаўся асноўнай формай узаемадзеяння НББ з публічнымі і іншымі бібліятэкамі рэспублікі. Прыярытэтнасць гэтай формы над выяздамі з аказаннем практычнай дапамогі тлумачыцца фінансавымі праблемамі. Тым не менш за 2004 г. зроблена 47 выездаў у камандзіроўкі, на якія было выкарыстана 195 дзён, у т. л. за межы Рэспублікі Беларусь 27 выездаў (154 дні).
   За справаздачны перыяд выканана складаная работа па вызначэнню месцаў і размяшчэнню структурных падраздзяленняў ў новым будынку Бібліятэкі (у адпаведнасці з чарцяжамі рабочых памяшканняў), адпрацаваны пытанні матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння. Распрацаваны план мерапрыемстваў паэтапнай падрыхтоўкі ўсіх аддзелаў НББ да пераезду, тэхналогія пераезду і асваення новага будынка.
   Супрацоўнікі Бібліятэкі актыўна ўдзельнічалі ў павышэнні кваліфікацыі бібліятэчных кадраў рэспублікі: на канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах рознага ўзроўню імі зроблена звыш 90 дакладаў і выступленняў, на старонках айчыннага і замежнага друку апублікавана 115 артыкулаў, выдадзены падручнік "Общее библиотековедение" (аўтар - Матульскі Р.С.). Спецыялісты таксама чыталі лекцыі ў БелІПК, РІВШ, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі; праводзілі кансультацыі па актуальных пытаннях дзейнасці бібліятэк; ажыццяўлялі кіраўніцтва практыкай студэнтаў БДУК і навучэнцаў бібліятэчнага каледжа.
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2002 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2001 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2000 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2003 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2004 г
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007