Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
НАУЧНО-ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКАЯ И НАУЧНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ В 2005 Г.
   У адпаведнасці з планам ажыццяўлялася навукова-даследчая дзейнасць Бібліятэкі.
   Адным з яе напрамкаў стала рэалізацыя даследчага праекта "Рынок информационных ресурсов и Национальная библиотека Беларуси", у рамках якога праведзены аналіз інфармацыйных прадуктаў і паслуг (вывучаліся інфармацыйныя рэсурсы буйнейшых айчынных і замежных бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў). У ходзе даследавання выяўлены інфармацыйныя агенцтвы і службы - генератары фундаментальных БД па гуманітарнай тэматыцы, прааналізавана электронная інфармацыйная прадукцыя буйнейшых бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Па выніках даследавання падрыхтавана аналітычная даведка, табліца электронных рэсурсаў па гуманітарных навуках і пералік інфармацыйных рэсурсаў, рэкамендаваных для набыцця ў фонды НББ.
   У рамках навукова-даследчага праекта "Гісторыя бібліятэчнай справы на Беларусі" ажыццяўлялася падрыхтоўка пятага выпуску зборніка "Бібліятэчная справа на Беларусі. Дакументы і матэрыялы. Першая палова ХІХ - пачатак ХХ ст.", навуковага зборніка "Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дакументах. 1921-2005 гг.". Згодна з запланаванымі тэрмінамі ажыццяўлялася навуковая работа па кнігазнаўстве: працягвалася паасобнікавая навуковая апрацоўка рукапісаў, рэдкіх і старадрукаваных выданняў з фондаў НББ (інкунабулы, кірылічныя выданні беларускіх тыпаграфій, рускі грамадзянскі друк, рускія эмігранцкія выданні 1917-1939 гг., заходееўрапейскія выданні XVI ст., старадрукаваныя карты і атласы, усходнія рукапісы ХІV-ХІХ стст.); праводзілася даследаванне гісторыі і выяўленне выданняў з кнігазбораў Радзівілаў з адначасовым папаўненнем БД ЭК НББ "Редкая книга"; ажыццяўлялася падрыхтоўка да выдання зводнага каталога ўсходніх рукапісаў з фондаў НББ і Гомельскай абласной навуковай бібліятэкі; пачалася работа па стварэнні мультымедыйнага выдання "Кніга Беларусі".
   У інфраструктуры навуковай дзейнасці значнае месца займала работа над стратэгіяй развіцця НББ, у рамках якой ажыццяўлялася распрацоўка канцэптуальных асноў развіцця Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра і праграм іх рэалізацыі. Дапрацавана і зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2005 г. № 555 "Концепция создания республиканского информационного и социокультурного центра на базе строящегося здания государственного учреждения "Национальная библиотека Беларуси"", на падставе якой распрацаваны: "Концепция формирования информационных ресурсов Национальной библиотеки Беларуси", "Концепция организации библиотечно-информационного обслуживания пользователей Национальной библиотеки Беларуси", "Концепция создания социокультурного центра на базе строящегося здания Национальной библиотеки Беларуси", "План мероприятий по реализации протокола поручений Президента Республики Беларусь, данных на совещании по вопросам строительства здания Национальной библиотеки Беларуси и создания республиканского информационного и социокультурного центра". Рэалізацыя канцэпцый будзе садзейнічаць развіццю Бібліятэкі ў якасці рэспубліканскага інфармацыйна-камунікацыйнага цэнтра ў галіне інавацыйнай дзейнасці, а таксама рэспубліканскага сацыякультурнага цэнтра з шырокім спектрам паслуг для наведвальнікаў.
   У адпаведнасці з задачамі, пастаўленымі перад Бібліятэкай як рэспубліканскім інфармацыйным і сацыякультурным цэнтрам, ажыццяўлялася адпрацоўка структуры і штатнага раскладу. Згодна з зацверджаным "Календарным планом-графиком разработки и актуализации нормативных документов, регламентирующих деятельность НББ в 2005-2006 гг." вялася распрацоўка лакальных нарматыўных і тэхналагічных дакументаў НББ (575 дакументаў).
   У рознай стадыі распрацоўкі і рэалізацыі знаходзілія 12 праектаў. Амаль усе яны былі накіраваны на стварэнне электронных інфармацыйных рэсурсаў у выглядзе БД і CD-ROM. Навуковыя распрацоўкі па гэтых праектах ажыццяўляліся з прыцягненнем знешніх інвестыцый, якія выдзяляліся Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў, Нацыянальнай камісіяй па справах ЮНЕСКА Рэспублікі Беларусь. Пры фінансавай падтрымцы кампаніі "British American Tobacco" вялася падрыхтоўка да выпуску альбома "Рарытэты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі".
   Завершаны работы, што праводзіліся ў межах Дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі на 2003-2005 гг. і на перспектыву да 2010 г. "Электронная Беларусь" (заданне 89), па распрацоўцы вопытнага ўзору аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы стварэння і вядзення нацыянальных баз даных аўтарытэтных/нарматыўных запісаў, якая павінна забяспечваць працэсы фарміравання, вядзення і выкарыстання аўтарытэтных/нарматыўных запісаў.
   Падрыхтаваны праект Дзяржаўнай праграмы "Памяць Беларусі". Рэалізацыя Праграмы дазволіць ажыццявіць перавод у электронную форму рухомых помнікаў культуры (кнігі, гравюры, гук), арыгіналы якіх знаходзяцца у розных сховішчах краіны, і аб'яднаць іх электронныя копіі ў адзіную калекцыю. Дапрацаваны расійска-беларускі праект "Сокровища славянской культуры".
   Рыхтаваліся блокі дакументаў для нарады ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўрадавых пасяджэнняў, прысвечаных будаўніцтву новага комплексу НББ, для калегій Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, для Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
   Па-ранейшаму шмат увагі надавалася навукова-метадычнай рабоце Бібліятэкі, якая праводзілася па выпрацаваных практыкай узаемадзеяння з бібліятэчным супольніцтвам краіны кірунках: актуалізацыя і распрацоўка нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў, статыстычнае назіранне за развіццём бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з выхадам на аглядную аналітычную інфармацыю. На падставе аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі даных у справаздачным годзе былі падрыхтаваны матэрыялы аб дзейнасці публічных бібліятэк як агляднага характару, так і па асобных напрамках іх работы. У полі зроку спецыялістаў НББ знаходзіліся найбольш актуальныя пытанні бібліятэчнай дзейнасці. Прадметам пільнай увагі сталі бібліятэкі аграгарадкоў. Гэты адказны кірунак патрабаваў выпрацоўкі адпаведнага метадычнага забеспячэння. На аснове Галіновай праграмы Міністэрства культуры па адраджэнні сяла на 2005-2010 гг. Бібліятэкай распрацавана праграма навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк аграгарадкоў і праведзена падрыхтоўчая работа па арганізацыі ў 2006 г. рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання інфармацыйных запытаў сельскага насельніцтва.
   Як галаўны навукова-метадычны цэнтр Бібліятэка рэалізоўвала мерапрыемствы па прафесіяналізацыі бібліятэчных кадраў. Гэта работа ажыццяўлялася шляхам удзелу ў падрыхтоўцы міжнародных навукова-практычных канферэнцый, семінараў, у журы ІІІ Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшую пастаноўку работы бібліятэк па экалагічнай асвеце і інфармаванні насельніцтва і Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры". Супрацоўнікамі Бібліятэкі на канферэнцыях, сімпозіумах, семінарах рознага ўзроўню зроблена звыш 100 дакладаў і выступленняў, на старонках айчыннага і замежнага друку апублікавана 97 артыкулаў. Спецыялісты таксама чыталі лекцыі ў БДІПК, РІВШ, ажыццяўлялі кіраўніцтва практыкай студэнтаў БДУ культуры і мастацтваў і навучэнцаў бібліятэчнага каледжа.
   Кансалтынг заставаўся асноўнай формай узаемадзеяння НББ з публічнымі і іншымі бібліятэкамі рэспублікі. Прыярытэтнасць гэтай формы над выяздамі з аказаннем практычнай дапамогі тлумачыцца фінансавымі праблемамі. Усяго за 2005 г. зроблена 44 выезды ў камандзіроўкі, на якія было выкарыстана 214 дзён, у т. л. за межы Рэспублікі Беларусь 30 выездаў (185 дзён).
 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2002 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2001 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2000 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2003 г.
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2004 г
  Научно-исследовательская и научно-методическая деятельность в 2005 г.
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007