Актуальныя праблемы культуры і мастацтва / Нац. б-ка Беларусі, Аддз. навук. інфарм. пра прабл. культуры і мастацтва. - Мн., 1992
Інфармацыйна - аналітычны зборнік, выдаецца з 1992 г. (да 2002 г. - "Аператыўная інфармацыя па праблемах культуры і мастацтва") на беларускай і рускай мовах, 6 выпускаў у год. Змяшчае матэрыялы ў выглядзе аналітычных і рэфератыўных аглядаў па актуальных праблемах стану і перспектыў развіцця культуры, культурнай палітыкі, міжнароднага супрацоўніцтва, інавацый у сацыякультурнай дзейнасці ў сферы вольнага часу, бібліятэчнай справе; агляды па музычных і тэатральных фестывалях, ахове культурнай і гістарычнай спадчыны і г.д.
20 ум. друк. арк.
Тыраж 100 экз.
Цана гадавога камплекта (без ПДВ) 12000 р.
Парадак заказу:
1. Запоўніце падпісныя дакументы:
2. Заверце іх пячаткай і подпісам кіраўніка арганізацыі і
галоўнага бухгалтара, дзе гэта неабходна.
3. Аформленыя дакументы дасылайце на адрас рэдакцыйна-выдавецкага
аддзела НББ (220636, Мінск, Чырвонаармейская, 9), а копіі іх
пакіньце сабе на захаванне.
Няправільна аформленыя заказы да выканання прымацца не
будуць.