Беларускі каляндар, 2004 – 2005гг. [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка
Беларусі; склад.: В.Я. Асаёнак, А.М.Маліноўская, І.В.Нарчук; рэд. А. В.
Прадзеіна, канд. пед. навук; камп’ютарная вёрстка і дызайн Дз.А. Самуйлік.–
Электрон. даныя і прагр.– Мн.: Нац. б-ка Беларусі, 2004.– 1 электрон. апт.
дыск (CD-ROM ).– Сістэм.
патрабаванні: IntelPentium 133; RAM 64; SVGA; аперац. cістэма Windows 95.
На CD-ROM прадстаўлены пералік юбілейных дат, што маюць важнае значэнне для
рэспублікі: вядомых дзеячаў Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі,
культуры, эканомікі і г.д., адыгралі важную ролю ў гісторыі або грамадскім жыцці;
даты найважнейшых гістарычных падзей; аб’ектаў прыроды рэспубліканскага значэння,
навуковых і навучальных устаноў, устаноў культуры, прадпрыемстваў і г.д.
Для зручнасці выкарыстання да кожнага календара зроблены наступныя рубрыкі:
- Дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь
- У ... годзе спаўняецца (прадстаўлены даты, у якіх дакладна не вызначаны
дзень і месяц)
- Месяцы
- Персаналіі (па прыналежнасці да пэўнай галіны навукі ці дзейнасці. Падрубрыкі
вылучаны згодна з выданнем “Библиотечно-библиографическая классификация: Рабочие
таблицы для массовых библиотек”. М., 1999)
- Аб’екты (у алфавітным парадку прадстаўлены звесткі аб творчых калектывах,
культурных, навуковых і навучальных установах, арганізацыях, прадпрыемствах,
збудаваннях, перыядычных выданнях, помніках гісторыі, культуры, прыроды)
- Падзеі (назвы падзей размешчаны ў алфавітным парадку)
- Рэгіёны (прадстаўлены па абласцях; пад кожнай падрубрыкай у алфавітным парадку
змешчаны юбілейныя даты ўраджэнцаў азначанай вобласці; асоб, жыццё і дзейнасць
якіх былі звязаны з дадзенай тэрыторыяй; устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца
ў вобласці; падзей, што адбываліся тут, і г.д.)
Спіс падрыхтаваны на аснове базы даных “Беларусь у падзеях і асобах”
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Аб’ём 450 Кб
Тыраж 150 экз.
Цана (без ПДВ) 4700 р.
Парадак заказу:
1. Запоўніце падпісныя
дакументы:
2. Заверце іх пячаткай і подпісам кіраўніка арганізацыі і галоўнага бухгалтара,
дзе гэта неабходна.
3. Аформленыя дакументы дасылайце на адрас рэдакцыйна-выдавецкага аддзела
НББ (220636, Мінск, Чырвонаармейская, 9), а копіі іх пакіньце сабе на захаванне.
Няправільна аформленыя заказы да выканання прымацца не будуць.