Беларускі каляндар, 2007 год [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; складальнікі: В.Я. Асаёнак, А.М. Маліноўская, І.В. Нарчук ; рэдактар І.В. Нарчук ; камп‘ютэрная верстка і дызайн: С.А. Анохін, В.Я. Асаёнак, А.М. Маліноўская. – Электронныя даныя і праграма (35,5 Мб). – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. – 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM). – Сістэмныя патрабаванні: Intel Pentium II 400 ; 64 Mb RAM ; SVGA ; Windows 98. – Назва з тытульнага экрана.
На CD-ROM прадстаўлена інфармацыя аб знамянальных і памятных датах беларускага календара, падрыхтаваная на аснове базы даных Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Беларусь у асобах і падзеях”. Асновай для стварэння базы з’яўляюцца звесткі з энцыклапедычных і іншых даведачных выданняў.
На даты арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў і інш., якія маюць афіцыйныя сайты, прыведзены гіперспасылкі.
Для зручнасці выкарыстання календара зроблены наступныя рубрыкі:
- Каляндар на 2007 год;
- Дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь;
- У 2007 годзе спаўняецца (прадстаўлены даты, у якіх дакладна не вызначаны дзень і месяц);
- Месяцы;
- Персаналіі (па прыналежнасці да пэўнай галіны навукі ці дзейнасці. Падрубрыкі вылучаны згодна з выданнем “Библиотечно-библиографическая классификация : рабочие таблицы для массовых библиотек”. М., 1999);
- Аб’екты (у алфавітным парадку прадстаўлены звесткі аб прадпрыемствах, збудаваннях, помніках гісторыі, культуры, прыроды, грамадскіх аб’яднаннях, навуковых і навучальных установах, установах культуры (бібліятэках, музеях, архівах), перыядычных выданнях і выдавецтвах, творчых калектывах, епархіях і манастырах);
- Падзеі (назвы падзей у алфавітным парадку);
- Рэгіёны (па абласцях. Пад кожнай падрубрыкай у алфавітным парадку змешчаны юбілейныя даты ўраджэнцаў азначанай вобласці і асоб, жыццё ці дзейнасць якіх былі звязаны з дадзенай тэрыторыяй; устаноў і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў вобласці; падзей, што адбываліся тут; і г.д.);
Інфармацыя на CD-ROM прадстаўлена ў pdf-фармаце. Для яе прагляду неабходна праграма Adobe Acrobat Reader, якую пры неабходнасці можна інсталяваць з прапануемага кампакт-дыска.
Цана: для юрыдычных асоб 7600 руб., для фізічных асоб 6400 руб.
CD
|