Rus Eng Auto Win Koi Dos Mac
National Library
85 National Library
 
ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ПРАДУКЦЫЯ НАВУКОВЫХ БІБЛІЯТЭК І НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КНІЖНАЙ ПАЛАТЫ БЕЛАРУСІ НА 2006 ГОД

Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2006 год [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; складальнікі: С.А. Анохін, К.Дз. Варанько; навуковы рэдактар А.В. Прадзеіна ; камп’ютэрная вёрстка і дызайн: С.А. Анохін, М.І. Аляксандрава ; тэхнічны выканаўца В.М. Аляксеева. – Электронныя даныя і праграма (43 Мб). – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2006. – 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM). – Сістэмныя патрабаванні: Intel Pentium II 400 ; 64 Mb RAM ; SVGA ; Windows-98. – Назва з тытульнага экрана.


    Кампакт-дыск уключае звесткі аб інфармацыйнай прадукцыі на 2006 г.: базах даных уласнай генерацыі; выдавецкай прадукцыі, якая змяшчае бібліяграфічную, фактаграфічную, камбінаваную інфармацыю ў друкаванай і электроннай форме. Прадстаўлены даныя пра рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя У.І. Леніна, Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна. Матэрыял згрупаваны па назвах бібліятэк – генератараў інфармацыйнай прадукцыі. У межах раздзелаў асобна даецца інфармацыя аб базах даных і аб выдавецкай прадукцыі. Звесткі пра кожную базу даных і бібліяграфічныя паказальнікі даюцца на той мове, на якой яны вядуцца ці будуць выдадзены. У канцы прыведзены дапаможныя “Паказальнік назваў” і “Сістэматычны паказальнік баз даных і выдавецкай прадукцыі” (у адпаведнасці з табліцамі УДК). Характарыстыка баз даных уключае элементы (у адпаведнасці з ДАСТам 7.70–2003 “Апісанне баз даных і машыначытаемых інфармацыйных масіваў. Састаў і абазначэнне характарыстык”): назва інфармацыйнага рэсурсу (ІР), уладальнік, апісанне, мова, рэтраспектыва, дата стварэння, перыяд абнаўлення, колькасць дакументаў, сеткавы адрас. Інфармацыя аб выдавецкай прадукцыі змяшчае бібліяграфічнае апісанне (згодна з ДАСТам 7.1–2003. “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне” і “Рэкамендацыямі па прымяненні асобных палажэнняў ДАСТа 7.1–2003 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі”). Скарачэнні адпавядаюць СТБ 7.12–2001 “Бібліяграфічны запіс. Скарачэнне слоў і словазлучэнняў на беларускай мове”.Выкарыстаны звесткі аб інфармацыйных рэсурсах, якія былі дасланы ўладальнікамі (па стану на 01.10.2005 г.).

    Выданне разлічана на навукоўцаў, спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы, іншых сфер грамадскай дзейнасці, якія звязаны са стварэннем і выкарыстаннем інфармацыйных рэсурсаў.

    Цана: для юрыдычных асоб 11079 руб., для фізічных асоб 9390 руб.

    Тэл. (+375-17) 266-37-00, 266-37-02

 
ЗАГЛАВНАЯ СТРАНИЦА
НАЦИОНАЛЬНАЯ БИБЛИОТЕКА БЕЛАРУСИ
  Список электронных изданий НББ
  Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 2004-2005.
  Асноўныя службовыя дакументы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 2005.
  Беларускі каляндар, 2004 – 2005гг.
  Беларускі каляндар, 2006 год
  Беларускі каляндар, 2007 год
  Беларускі танцавльны фальклор
  Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945)
  Бібліятэка. Дзеці. Кніга
  Издания петровского времени: книги гражданской печати (1708-1725)
  Інфармацыйная прадукцыя навуковых бібліятэк і Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі на 2006 год
  История раннего христианства
  Кніга Беларусі. 1517–1917: зводны каталог
  Концептуальные основы развития Национальной библиотеки Беларуси как Республиканского информационного и социокультурного центра
  Літаратурная спадчына Беларусі, ХІ - сярэдзіна ХХ стагоддзя
  Матэрыялы кнігазнаўчых чытанняў
  Нарматыўна-прававое забеспяченне дзейнасці бібліятэк
  Национальные коммуникативные форматы BelMarc для библиографических и авторитетных данных
  Новая літаратура па культуры і мастацтву
  Программа ЮНЕСКО "Память мира": деятельность библиотек архивов, музеев по сохранению культурного наследия
  Публічныя бібліятэкі ў кантэксце часу
  Социологические исследования в библиотеке : теоретический и практический аспект
  Спадчына Напалеона Орды (з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)
  Старажытная паштоўка ХІХ - пачатку ХХ ст. з краявідамі Беларусі
  Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і сацыяльная значнасць бібліятэк
  Чарнобыль
  Шлях да перамогі: песні ваенных гадоў з фондаў ННБ да 60-годдзя вызвалення Белрусі
  Электронная бібліятэка - школьнікам: хрэстаматыя
ВИРТУАЛЬНАЯ СПРАВКА
НББ В ПРЕССЕ
ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
СЛУЖБА ЭЛЕКТРОННОЙ ДОСТАВКИ ДОКУМЕНТОВ
НОВОЕ ЗДАНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
ЭЛЕКТРОННАЯ ВЕРСИЯ ГЕНЕРАЛЬНОГО АЛФАВИТНОГО КАТАЛОГА НББ
 Карта сервера



 
 
Сайт Президента Республики Беларусь Сайт Министерства культуры Республики Беларусь
Национальный правовой интернет-портал
Ваши предложения, замечания, отзывы ждем по адресу webmaster@nlb.by© Минск 1999-2007