17 кастрычніка - 70 год з дня нараджэння (1937) М.І.  Чаргінца, пісьменніка, журналіста, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Беларусі

    Імя беларускага празаіка Мікалая Іванавіча Чаргінца добра вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, вядома не толькі як аўтара дэтэктываў, жанр якіх ён з годнасцю прадстаўляе, але і як грамадскага і палітычнага дзеяча. Званні і пасады Мікалая Іванавіча цяжка пералічыць. Ён генерал-лейтэнант у адстаўцы, акадэмік шэрага міжнародных акадэмій, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Акадэміі народаў свету і Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі, прафесар, гранд-доктар філасофіі і права Сусветнага размеркаванага універсітэта Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. М.І. Чаргінец - член Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. М.І. Чаргінец - сустаршыня Міжнароднага літаратурнага фонду, сакратар міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў-баталістаў, старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Удастоены звання "Міжнародны прафесіянал 2005" (Кембрыдж). Яго імя ўнесена ў трыццаць трэцяе выданне Міжнароднага біяграфічнага слоўніка і ў Кнігу рэкордаў Гінеса за разнапланавыя дасягненні ў галіне навукі і культуры ў 1998 г. М.І. Чаргінец узнагароджаны 8 ордэнамі, вялікай колькасцю медалёў, у тым ліку СССР, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Афганістан і Рэспублікі Польшча. Ён заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР, лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій імя А. Фадзеева і В. Пікуля, а таксама некаторых саюзных і рэспубліканскіх.

    Нарадзіўся М.І. Чаргінец у Мінску. Яшчэ ў юнацтве пачаў займацца ў дзіцячай спартыўнай школе, гуляў у футбольных камандах майстроў гарадоў Мінска, Вінніцы, Кішынёва. Скончыў Вышэйшую школу трэнераў, працаваў рабочым на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У.І. Леніна. У 1964 г. яму прапанавалі пайсці ў крымінальны вышук. У органах унутраных спраў М.І.Чаргінец прайшоў шлях ад радавога супрацоўніка да начальніка Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. За гэты час ён скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, абараніў дысертацыю, прымаў удзел у баявых аперацыях у Афганістане.

    Нараджэнню Чаргінца-пісьменніка спрыяла яго праца ў органах унутраных спраў. Пад рукой будучага аўтара дэтэктываў апынуўся багаты і цікавы матэрыял. У 1973 г. пабачыла свет першая дакументальная аповесць М.І. Чаргінца "Четвертый след", галоўны герой якой - інспектар крымінальнага вышуку Вятроў - пераходзіць і ў іншыя творы аўтара. Услед за ёй з'явіліся аповесці "Тревожная служба", "Следствие продолжается", "Финал Краба". У 80-я гады XX ст. з'явілася дылогія пісьменніка "За секунду до выстрела", першая частка якой ахоплівала падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а другая адлюстроўвала складаную работу супрацоўнікаў міліцыі ў мірны час. Некаторыя героі гэтага твора мелі рэальных прататыпаў. Вялікі вопыт прафесіянала, дасканалае веданне прыёмаў і метадаў барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, спосабаў раскрыцця злачынстваў па гарачых слядах зрабілі М.І. Чаргінца адным з самых вядомых у рэспубліцы аўтараў. На творчым лёсе пісьменніка адбілася і камандзіроўка ў палаючы Афганістан, вынікам якой сталі раманы "Тайна Черных гор" і "Сыновья". А. Чаргінец - майстар вострасюжэтных сучасных дэтэктываў ("Черный пес", "Киллер"), палітычнага дэтэктыва ("Тайна Овального кабинета"), самых сапраўдных баявікоў, у якіх бандыцкія групоўкі кідаюць выклік праваахоўным органам ("Смертельный квадрат"), гісторыка-палітычнага дэтэктыва пра станаўленне савецкай улады на Беларусі ("Приказ № 1"). Свой раман-прадбачанне "Илоты безумия" сам пісьменнік вызначыў як "міжнародны дэтэктыў". У творы адлюстравана барацьба разведак розных краін з міжнародным тэрарызмам. Напружанасць дзеяння дапаўняецца элементамі містыкі і фантастыкі, што робіць твор яшчэ больш цікавым. У 2000 г. пісьменнік прапанаваў увазе чытачоў серыю "Уголовный розыск", якую склалі як яго новыя творы, так і выдадзеныя раней.

    Па творах М.І. Чаргінца пастаўлены ваенна-прыгодніцкі фільм "Вам задание", чатырохсерыйны тэлевізійны фільм "Ветров", здымаецца шасцісерыйны тэлевізійны фільм па яго раманах "Смерць за смерць" і "Побег".

Т в о р ы  М. І.  Ч а р г і н ц а

    Вам задание : роман / Николай Чергинец. - Минск : Мастацкая літаратура, 2004. - 397 с., [8] л. цв. ил.
    Выстрел в прошлое : роман / Николай Чергинец. - Минск : Белорусский Дом печати, 2006. - 351 с. - (Спецназ).
    За секунду до выстрела : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2001. - 398 с. - (Уголовный розыск).
    Илоты безумия : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2002. - 511 с. - (Уголовный розыск).
    Киллер / Николай Чергинец. - Минск : Харвест ; Москва : АСТ, 2001. - 382 с. - (Уголовный розыск).
    Кремлевский колодец : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест ; Москва : АСТ, 2001. - 382 с. - (Уголовный розыск).
    Логово змей : [роман] / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2007. - 415 с.
    Побег : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2002. - 382 с. - (Уголовный розыск).
    Последний герой : повесть / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2003. - 319 с. - (Уголовный розыск).
    Приказ № 1 : повесть / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2003. - 335 с. - (Уголовный розыск).
    Русская красавица : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест ; Москва : АСТ, 2001. - 350 с. - (Уголовный розыск).
    Русское братство : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2004. - 415 с. - (Уголовный розыск).
    Свадьбы не будет ; Однажды в марте ; По божьей воле ; Следствие продолжается : повести / Николай Чергинец. - Минск : Харвест ; Москва : АСТ, 2000. - 399 с. - (Уголовный розыск).
    Смертельный квадрат : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2004. - 399 с. - (Уголовный розыск).
    Смертник : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2002. - 319 с. - (Уголовный розыск).
    Смерть за смерть : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2003. - 255 с. - (Уголовный розыск).
    Сыновья : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест ; Москва : АСТ, 2000. - 351 с. - (Уголовный розыск)
    Тайна Овального кабинета : полит. детектив / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2002. - 462 с.
    Третья звезда : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2005. - 431 с. - (Уголовный розыск).
    Убить вождя : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест ; Москва : АСТ, 2001. - 302 с. - (Уголовный розыск)
    Упреждающий удар : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест, 2002. - 319 с. - (Уголовный розыск).
    Финал Краба ; Последний приезд ; Тайны Черных гор : повести / Николай Чергинец. - Минск : Харвест ; Москва : АСТ, 2000. - 415 с. - (Уголовный розыск).
    Черный пес : роман / Николай Чергинец. - Минск : Харвест ; Москва : АСТ, 2000. - 350 с. - (Уголовный розыск)
А б  ж ы ц ц і  і  т в о р ч а с ц і  п і с ь м е н н і к а

    Чаргінец Мікалай Іванавіч // Беларус. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 225.
    Чаргінец Мікалай Іванавіч // Парламент - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / [пад агул. рэд. У.М. Канаплёва і М.А. Аўласевіча]. Мінск, 2003. С. 231.
    Чергинец Николай Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005 / [под ред. И.В. Чекалова]. Минск, 2005. Т. 2. С. 366.
    Чаргінец Мікалай // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А.В. Мальдзіса. Мінск, 1995. Т. 6. С. 249-251.
    Мікалай Чаргінец // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 576-577.
    Чергинец, Н. 18 минут с писателем и человеком / беседовал Сергей Климкович // Армия. 2006. № 1. С. 26-27.
    Юрьев, А. Загадка Чергинца / Анатолий Юрьев // Немига литературная. 1999. № 1. С. 180-182.

    Гл. таксама: http://www.Cherginets.by.