З 10 верасня па 1 кастрычніка праходзіць выстаўка "Нацыянальная бібліятэка ў сусветнай інфармацыйнай прасторы", прысвечаная 85-годдзю з дня заснавання НББ.

    На выстаўцы сабраны найноўшыя інфармацыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе рэкламная прадукцыя.

    Экспазіцыя выстаўкі налічвае больш за 200 дакументаў, сярод якіх кнігі, часопісы, матэрыялы на электронных носьбітах. У вялікай колькасці прадстаўлены ілюстрацыйныя матэрыялы: фота, паштоўкі, закладкі, буклеты. На выстаўцы дэманструюцца выданні Бібліятэкі за апошнія гады, а таксама найноўшыя публікацыі аб Бібліятэцы ў перыядычным друку.

    Змест выстаўкі адлюстроўвае шматаспектную і рознабаковую дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі як рэспубліканскага інфармацыйнага, сацыякультурнага і сацыяпалітычнага цэнтра, што ажыццяўляе інтэграцыю краіны ў агульнасусветныя інавацыйныя і культурныя працэсы, садзейнічае інфарматызацыі грамадства.

    Выстаўка разлічана на ўсіх, хто цікавіцца сучаснай дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і размешчана на 3-м паверсе кальцавога калідора.

    Кантактны тэлэфон: (8-017) 293-28-86