"Вянок беларускіх народных песень"

     З 8 чэрвеня па 6 ліпеня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка "Вянок беларускіх народных песень".

     Агульна вядома, што адным з важнейшых набыткаў культуры народа з'яўляецца народная песня. Народжаная невядомым аўтарам, але блізкая і зразумелая кожнаму чалавеку, яна перадаецца з вуснаў у вусны, іншы раз набываючы розныя адценні, але захоўваючы пры гэтым эмацыянальнасць і змест. Створаныя геніем народа разнастайнасць сюжэтаў і рытмаў, багацце інтанацыйных фарбаў і паэтычнасць мовы беларускай народнай песні заўсёды з'яўляліся жыватворнай крыніцай натхнення і творчасці кампазітараў мінулага і сучаснасці. Шчырасць і задушэўнасць народнай песні абавязкова знаходзяць таленавітых выканаўцаў і масавую аўдыторыю слухачоў.

     На выстаўцы змешчаны ўзоры розных жанраў і відаў песеннага фальклору гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Гэта каляндарна-абрадавыя песні (купальскія, жніўныя, валачобныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, пахавальныя, хрэсьбінныя) і іншыя. Прадстаўлены нотныя выданні, кнігі і аўдыёзапісы вядомых выканаўцаў народнай песні з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

     Кантактны тэл. 293-27-52

Гурт Крыві - каляда
Сябры - снежань, студзень, люты
Харошкі - Добры вечар
Харошкі - Фэст