Праблема сацыяльнага адраджэння і развіцця сяла ўзнікла даўно. I толькі дзякуючы прадуманай палітыцы ўлады ў апошнія гады стала магчымым спачатку спыніць падзенне вытворчасці сельгаспрадукцыі, а затым дасягнуць дадатных тэндэнцый у развіцці аграпрамысловага комплекса. Упершыню ў цэнтр пераўтварэнняў сельскай гаспадаркі пастаўлены чалавек. Для яго прадугледжана стварэнне камфортных умоў працы і жыцця, пачынаючы ад сучаснай тэхнікі і заканчваючы прыстойным узроўнем аплаты і практычна гарадскімі ўмовамі жыцця.

     Нацыянальная бібліятэка прапануе ўвазе чытачоў тэматычную кніжную выстаўку "Сучасная беларуская вёска". У экспазіцыі прадстаўлена больш за 250 дакументаў, якія знаёмяць з асноўнымі дзяржаўнымі праграмнымі дакументамі па адраджэнню сяла, з архітэктурна-планіровачнай структурай сельскіх населеных пунктаў, з перспектывамі сядзібнага будаўніцтва на сяле, з культурна-дасугавай дзейнасцю ўстаноў культуры ў сельскай мясцовасці, з сучасным беларускім сялом - захавальнікам нацыянальных традыцый беларускай мовы, фальклору, народнай творчасці.

     Экспазіцыя размешчана на 3-ім паверсе кальцавога калідора.

     Кантактны тэлефон 293-28-86