Тэматычная кніжная выстаўка да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

"Незалежная Беларусь - наш агульны і надзейны дом"

     3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі і лёсе беларускага народа. Коштам небывалых ахвяр і разбурэнняў дасталася нам свабода, гэта свята заваявана кроўю і ратнымі подзвігамі тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Менавіта таму наш народ вызначыў дзень вызвалення г. Мінска датай галоўнага свята краіны - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

     Вялікай Перамозе НББ прысвяціла тэматычную кніжную выстаўку "Вялікі дзякуй за пераможны Май!", да Дня Рэспублікі прымеркавана выстаўка "Незалежная Беларусь - наш агульны і надзейны дом", якая адбудзецца з 1.07 па 31.07.2007 года. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 150 дакументаў, у якіх адлюстраваны цяжкі і доўгі гістарычны шлях да сцвярджэння дзяржаўнасці і суверэнітэту Беларусі, разглядаюцца галоўныя кампаненты ідэалогіі беларускай дзяржавы ў розных сферах жыццядзейнасці беларускага грамадства, пытанні канстытуцыйнага права Рэспублікі Беларусь, раскрываецца месца і роля палітычных інстытутаў і грамадскіх арганізацый у ідэалагічных працэсах, вызначаны асноўныя складальнікі нацыянальна-дзяржаўнай ідэі "пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі". Моцная і квітнеючая Беларусь - лепшы помнік паўшым і жывым, усім, хто ў жорсткіх бітвах адстаяў незалежнасць нашай радзімы!

     Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе атрыума.

     Кантактны тэлефон 293-28-86