У снежні фонды Нацыянальнай бібліятэкі папоўніліся выданнямі з кнігазбору Міхаіла Фёдаравіча Дубянецкага, перекладчыка і публіцыста, былога дырэктара выдавецтва "Мастацкая літаратура".

    Гэта амаль 650 кніг беларускай мастацкай літаратуры 50-80-х гадоў выдання, кнігі па беларускаму літаратуразнаўству, мовазнаўству, фалькларыстыцы, кінасцэнарыі. Сярод іх некалькі выданняў, якія Нацыянальная бібліятэка раней не мела.

    Падарыла частку бібліятэкі дачка М.Ф.Дубянецкага - Ірына Дубянецкая.