Арт - крок на Каляды


IMG_5083


IMG_5087

    20 снежня 2005г. у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка "Арт - крок на Каляды", арганізатарамі якой выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жівапісцаў.

    У выстаўцы прынялі ўдзел каля 50 жывапісцаў, а гэта ў асноўным найбольш вядомыя і актыўныя мастакі, ствараючыя грунт беларускай мастацкай школы. Гледачу прадстаўлена шырокая палітра розных напрамкаў і стыляў, цікавых індывідуальных манер, тэхнік, карацей кажучы, апошніх тэндэнцый у сучасным беларускім жывапісе. Ад рэалістычных краявідаў Лубнеўскага Алеся, Бархаткова Ігара, Шкарубы Валерыя, Ісаёнкаў Марыі і Міколы да сюррэалізму Малішэўскага Сяргея, Скрыпнічэнкі Георгія, ад складаных сімвалічных палотнаў Драздова Генадзя, Ястраба Фёдара, да асацыятыўных прац Луцэвіч Зоі, Сямілетава Івана, Рачкоўскай Наталлі - усё зможа ўбачыць і ацаніць дасціпны глядач ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (прасп. Незалежнасці, 47).

    На вернісажы многія сталі ўдзельнікамі каляднай дзеі, арганізаванай маладымі супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і студэнтамі БДУ культуры і мастацтва, а таксама вядомым этна-гуртам "Ліцьвіны".

    Выстаўка працягнецца да 7 студзеня 2006г.

    Куратар праекта - Фёдар Ястраб. Кантактны тэл. : 209-13-84, Маб. : 779-53-48

IMG_5091


IMG_5105