"Скрыжалі памяці"
28 кастрычніка 2005 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя трохтомнага выдання "Скрыжалі памяці: 3 творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны" (2005, уклад. доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Алесь Бельскі).
Змітрок Астапенка

Захар Барсук

Янка Бобрык

Рахіль Брохес

Эдуард Галубок

Леанід Гаўрылаў

Аркадзь Гейнэ

Іван Дзенісенка

Алесь Дубровіч

Рыгор Жалязняк

Алесь Жаўрук

Рамуальд Зямкевіч

Мікола Ільінскі

Барыс Іофе

Сара Каган

Эля Каган

Пётр Калбыка

Уладзімір Кандраценя

Аляксей Коршак

Аляксандр Коўш

Сяргей Крывец

Тодар Курбацкі

Давід Курлянд

    Выданне трохтомніка "Скрыжалі памяці", дзе ўпершыню прэзентавана творчасць 46 пісьменнікаў і журналістаў Беларусі, якія загінулі ў гады вайны, мае несумненнае грамадска-культурнае значэнне. Выкарыстанне гэтай кнігі ў бібліятэках, навучальных і культурных установах Беларусі і іншых краін будзе садзейнічаць прыцягненню грамадскай увагі, у першую чаргу маладога пакалення, да чалавечых лёсаў таленавітых людзей, якія загінулі на франтах, у блакадным Ленінградзе, канцлагерах, гета, засценках СС і СД.

    Матэрыял кнігі ўяўляе сабой унікальную культурна-гістарычную спадчыну, кранае самыя глыбіні душы і скіраваны да памяці, свядомасці сучаснага грамадства, якое знаходзіцца ў пошуку адказаў на пытанні гісторыі і на шляху да аб'яднання на аснове агульначалавечых каштоўнасцей.

    Выданне прысвячаецца 60-годдзю Перамогі над фашызмам і 60-годдзю заканчэння Другой сусветнай вайны.

    У прэзентацыі кнігі прымалі удзел прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага фонду "Узаемаразуменне і прымірэнне", Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Інстытута літаратуры НАН Беларусі, а таксама вядомыя вучоныя, пісьменнікі, архівісты, сваякі пісьменнікаў, якія загінулі ў гады вайны, аўтары ўспамінаў, перакладаў, артыкулаў, уключаных у выданне, маладыя літаратары.


Кірухіна Л.Г., Цвірка К.А., Бельскі А.І. Цвірка К.А., Бельскі А.І., Адамушка У.І., Герасімаў В.Я.  Бельскі А.І., Адамушка У.І., Герасімаў В.Я., Запатыка Г.В. Цвірка К.А., Бельскі А.І.
Павел Левановіч

Гальяш Леўчык

Сямён Ляльчук

Алесь Мілюць

Рыгор Мурашка

Мікола Нікановіч

Уладзімір Пахоменка

Пётра Просты

Алесь Пруднікаў

Уладзімір Рагуцкі

Рува Рэйзін

Рыгор Суніца

Мікола Сурначоў

Мікола Сямашка

Леў Талалай

Андрэй Ушакоў

Вера Харужая

Іван Шапавалаў

Генадзь Шведзік

Хвядос Шынклер

Міхась Юдэлевіч

Клімент Якаўчык

Уладзімір Ясючэня