|
Неўдах У.
Cantantibus organis: Беларуская арганная культура ў кантэксьце эўрапейскага музычна-гістарычнага працэсу. - Мн.: Тэхналогія, 1999. - 170 с.
"Спявайце, арганы", - так у перакладзе з лаціны гучыць фраза, вынесеная ў загаловак кнігі. Гэта першы радок антыфоны ў гонар св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і музыкаў.
У кнізе на аснове багатага гістарычна-музычнага матэрыялу паказаны этапы зьяўлення і эвалюцыі арганаў у нашай краіне. Прааналізаваны арганабудаўніцтва, кампазытарская творчасьць, што дазволіла знайсьці якасна новы комплексны прынцып асвятленьня арганнай тэматыкі ў Беларусі. Падаецца ўпершыню складзены аўтарам каталог арганаў, а таксама абагульняльная храналагічная табліца і нотныя прыклады. Кніга ёсць першай спробай даследвання спэцыяльнага арганазнаўства ў Беларусі.
Для навукоўцаў і студэнтаў музычных спэцыяльнасцяў ВНУ і сярэдніх навучальных установаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Бацькаўшчыны.