|
Ян Давід Голанд
Фартэпіянная музыка Беларусі XVIII стагоддзя
Помнікі музычнай культуры Беларусі
Хрестоматия по истории белорусской музыки XII-XVIII веков |
З 3 па 29 кастрычніка ў музычным сектары аддзела мастацтва адкрыта выстаўка "Старадаўняя музыка Беларусi". Музычная культура Беларусі мінулых стагоддзяў - адна з самых цікавых і важных галін гісторыі айчыннай культуры. Вельмі спецыфічная і своеасаблівая, яна разам з тым з'яўляецца арганічнай і неад'емнай часткай еўрапейскай музычнай цывілізацыі. Музычная спадчына значнай часткі кампазітараў, якія жылі і стваралі ў Беларусі, сапраўды належыць адначасова некалькім народам і справядліва з'яўляецца іх агульным набыткам. На выставе прадстаўлены творы знакамітых на ўвесь свет Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшкі, Восіпа Казлоўскага, а таксама творы менш вядомых да нашага часу, але не менш таленавітых аўтараў: Войцаха Длугарада, Напалеона Орды, Міхала Ельскага, Антона Абрамовіча і інш. Прадстаўленыя на выставе ноты, аўдыёматэрыялы і кніжныя выданні даюць уяву пра старадаўнюю музыку Беларусі, якая, развіваючыся ў рэчышчы агульнаеўрапейскай традыцыі, увабрала ў сябе многія рысы і тэндэнцыі, што ядналі яе з культурай як Захаду, так і Усходу. Выстаўка зацікавіць шырокае кола наведвальнікаў бібліятэкі.
|
Творы для камерных ансамбляў
Напалеон Орда. Творы для фартэпіяна
CANTANTIBUS ORGANIS
Музыка сям'і Ельскіх |