3 лютага 2005 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Электронныя бібліятэкі дысертацый: вопыт замежных краін, перспектывы стварэння ў Беларусі".

    Прыярытэтнай задачай інфармацыйнага забеспячэння навукі ва ўсіх краінах свету з'яўляецца стварэнне электронных бібліятэк поўнатэкставых рэсурсаў. Асаблівае месца сярод іх займаюць дысертацыі і аўтарэфераты дысертацый, якія нязменна карыстаюцца павышаным попытам ў бібліятэках і інфармацыйных цэнтрах, што тлумачыцца ў першую чаргу навізной вырашэнняў актуальных навуковых праблем. З сярэдзіны 80-х гг. ХХ ст. пачаўся працэс стварэння электронных бібліятэк дысертацый. Доступ да адной з іх -- электроннай бібліятэкі дысертацый Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі (http://diss.rsl.ru), дзе сёння захоўваецца больш за 35 тыс. работ, - цяпер атрымаюць чытачы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. У межах семінара адбылося адкрыццё віртуальнай чытальнай залы электроннай бібліятэкі дысертацый расійскіх вучоных. З дакладам выступіла загадчык сектара даведачна-інфармацыйнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тулупава Алена Вячаславаўна. Галоўны бібліёграф даведачна-інфармацыйнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Знак Маргарыта Віктараўна зрабіла даклад на тэму "Сусветныя базы даных дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый - крыніца найноўшай навуковай інфармацыі".
    Удзельнікам семінара былі прадстаўлены буйнейшыя сусветныя базы даных дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый, прадэманстраваны магчымасці пошуку і атрымання поўных тэкстаў.
     У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёння знаходзіцца больш за 4 тыс. дысертацый па ўсіх галінах ведаў, абароненых у нашай краіне з 1994 г., і каля 800 тыс. аўтарэфератаў дысертацый беларускіх і замежных вучоных.
    Аб перспектывах стварэння электроннай калекцыі аўтарэфератаў дысертацый беларускіх вучоных зрабіла паведамленне загадчык аддзела камплектавання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Аляксееўна Сівакова.

Тэл. для даведак:
226-18-40 (Думанская Ірына Іосіфаўна)
226-18-42 (Ероха Таццяна Анатольеўна)


Удзельнікi семінара Тулупава Алена Вячаславаўна Знак Маргарыта Віктараўна Алена Аляксееўна Сівакова