21 лютага 2007 года ў зале беларускай літаратуры адкрылася кніжная выстаўка "Навуковец і даспедчык", прысвечаная 70-годдзю Галенчанкі Георгія Якаўлевіча, гісторыка-медыявіста, кнігазнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994). Выстаўка працягнецца па 4 сакавіка.
     У экспазіцыі прадстаўлены навуковыя працы аўтара па крыніцазнаўству, кнігазнаўству, скарыназнаўству, гістарыяграфіі эпохі феадалізму. Аўтар даследуе гісторыка-культурныя і духоўныя працэсы, гісторыю царкоўна-рэлігійных і этнічных адносін, кнігадрукаванне на Беларусі ў XVI-XVIII стст. На выстаўцы экспануюцца асобныя выданні яго прац: "Семья и общество" (1968), "Идейные и культурные связи восточно-славянских народов в XVI-середине ХVІІ в." (1989), "Францыск Скарына - беларускі ўсходнеславянскі першадрукар"(1993), "Еўрапейскія сувязі Беларусі ў этна-канфесійным і духоўным кантэксце (ХІІІ-сярэдзіна XVII ст.)" (1998) і інш. Ён сааўтар (з В.Чамярыцкім і В.Шматавым) навукова-папулярнай кнігі "Францыск Скарына", выдадзенай ЮНЕСКА ў Парыжы на французскай і англійскай мовах (1979 і 1980). Значную частку экспазіцыі складаюць выданні, у якіх Г.Я. Галенчанка з'яўляецца складальнікам шматлікіх навуковых зборнікаў, бібліяграфічных даведнікаў, спісаў, навуковым кансультантам, рэцэнзентам, рэдактарам.
     Кантактны тэлефон 2-93-27-16