На выстаўцы 6 сакавіка 2007 года ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка песень Алега Чыркуна «Маміна свята». Зборнік прысвечаны дзеткам і пабачыў свет у вядомым беларускім выдавецтве «Чатыры чвэрці».

    Аўтар зборніка беларускі кампазітар Алег Міхайлавіч Чыркун працуе ў розных жанрах. Уладальнік медаля Францыска Скарыны за асаблівы ўклад у развіццё духоўнага патэнцыялу і культурнай спадчыны беларускага народа Алег Чыркун з'яўляецца аўтарам аперэты «Калі заспявае певень», дзіцячых опер, кантат, сімфанічных паэм, камерна-інструментальнай і вакальнай музыкі.

    Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага жаночага дню. У час прэзентацыі гучалі песні А. Чыркуна і віншаванні ў адрас лепшай паловы чалавецтва.

    Беларускім выдавецтвам «Чатыры чвэрці» у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі перададзены кнігі, прысвечаныя нацыянальнай і духоўнай культуры беларускага народа.