13 ліпеня 2007 года а 16-й гадзіне ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116) адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі "Экслібрысы Міколы Рыжага" і кніжнай выстаўкі "Мастацтва экслібрыса".

     Ex libris (з лат. "з кніг") - кніжны знак. Таму невыпадкова, што выстаўка праводзіцца ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Экслібрысы Міколы Рыжага да кніжных збораў мастакоў, пісьменнікаў з Беларусі і замежжа вылучаюцца тонкім разуменнем асобы, для якой яны былі зроблены, графічным майстэрствам. Ён - аўтар кніжных знакаў Уладзіміра Кожуха, Уладзіміра Савіча, Міхася Раманюка, Міколы Купавы, Васіля Шаранговіча, Віктара Альшэўскага, Валерыя Шкарубы і многіх іншых.

     Мікола Рыжы вядомы таксама як ілюстратар кніг Я.Коласа, Я.Купалы, таму на выстаўцы прадстаўлены некаторыя графічныя аркушы да літаратурных твораў.

     Каб у гледачоў склалася поўнае ўражанне аб мастацтве экслібрыса, адначасова адкрыта выстаўка кніг па экслібрысу, а таксама прадстаўлены некаторыя кнігі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі з экслібрысамі вядомых кнігазбораў.

     Кантактныя тэлефоны: (+375 17) 293 28 23, (+375 29) 779 53 48 — Фёдар Ястраб.