12 красавіка 2007 года ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі "Homo pulcher" ("Чалавек прыгожы").

     Назва выстаўкі "Homo рulcher" ("Чалавек прыгожы") выяўляе яе канцэптуальную аснову - разважанні аб прыгажосці чалавека. Разнастайнымі мастацкімі сродкамі творцы спрабуюць раскрыць сутнасць прыгожага ў чалавеку і ў яго асяроддзі.

    На ўрачыстым адкрыцці вернісажу выступілі інструментальны калектыў "Срэбнае вяселле", шматразовы чэмпіён кубкаў Беларусі па бодзібілдынгу Віталій Белавус, студыя бальнага танца "Элеганс", эстрадная выканаўца Ніколь. Прайшоў таксама паказ вопраткі мадэльнага агенцтва Андрэя Нагорнага.

    Выстаўка дае магчымасць дакрануцца да прыгожага, убачыць тое прыгожае, што вакол нас, але раней было незаўважным…

    З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай працы і сувязях з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, прафесар, доктар мастацтвазнаўства Я.М. Сахута, замежныя мастакі і удзельнікі выстаўкі.

    Фотарэпартаж з адкрыцця:

Віртуальная галерэя: