З нагоды свайго 85-годдзя Нацыянальная бібліятэка Беларусі на чале з яе дырэктарам Р.С. Матульскім атрымала вялікую колькасць ўрачыстых віншаванняў, тэлеграм, паштовак. Віншавальныя словы ў адрас калектыву НББ даслаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, які адзначыў, што "Нацыянальная бібліятэка Беларусі з'яўляецца невычарпальнай крыніцай інфармацыі, якая пастаянна папаўняецца, увасабленнем стваральнай сілы і інтэлекту нашага народа, а яе новы будынак - сапраўдным упрыгожваннем і сімвалам сталіцы, візітнай карткай краіны".
Супрацоўнікам НББ былі адрасаваныя шматлікія афіцыйныя віншаванні ад розных дзяржаўных, грамадскіх, культурных устаноў і ведамстваў, дыпламатычных прадстаўніцтваў, міжнародных арганізацый. Сярод іх - прывітальныя словы ад Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь Г.В. Навіцкага, Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь У.М. Канаплёва, намесніка прэм'ер-міністра Беларусі А.М. Косінца, Старшыні Выканаўчага камітэта - Выканаўчага сакратара СНД - Ул. Рушайлы, старшыні Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры М.М. Шаўцова, главы адміністрацыі Першамайскага раёна У.А. Скакуна, кіраўніцтва Федэральнага агенцтва РФ па культуры і кінематаграфіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства культуры РБ, Міністэрства адукацыі РБ, Міністэрства ўнутраных спраў РБ, міністра абароны Беларусі генерал-палкоўніка Л.С. Мальцава, міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі генерал-маёра ўнутранай службы Э.Р. Барыева, міністра культуры Украіны Ю.П. Багуцкага, Міністэрства культуры і турызму Украіны, Амбасады ЗША ў Беларусі (на чале з паслом ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт), Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Туркменістана ў РБ І. Вельджанава, Бібліятэчнай Асамблеі Еўразіі, Старшыні Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі Н. Чуевай, Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, бібліятэчных калектываў розных краін: Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, Расійскай нацыянальнай бібліятэкі, Нацыянальнай парламенцкай бібліятэкі Украіны, Нацыянальнай акадэмічнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан, Нацыянальнай бібліятэкі Азербайджанскай Рэспублікі.
Даволі вялікую па колькасці віншаванняў частку склалі тэлеграмы, дасланыя ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода РБ, Мінскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў, міністра культуры і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі А.С. Сакалова, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшчы ў РБ, Амбасады Рэспублікі Казахстан у РБ, Бібліятэкі Расійскай акадэміі навук, Цэнтральнай універсальнай навуковай бібліятэкі імя М.А. Някрасава, Нацыянальнай бібліятэкі Кыргызскай Рэспублікі, Нацыянальнай бібліятэкі Узбекістана, Нацыянальнай бібліятэкі Украіны, Саюза пісьменнікаў Беларусі, Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, УА "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт". Ёсць і тэлеграмы з віншаваннямі ад калектываў абласных бібліятэк і ўстаноў: Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, Гомельская абласная бібліятэка, бібліятэка УА "Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф.Скарыны", Гарадокская ЦБ Віцебскай вобласці, Асіповіцкая гімназія.
Падчас святочных мерапрыемстваў ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" была ўзнагароджана ганаровымі граматамі, уручанымі ад імя Нацыянальнага схода РБ ("за заслугі ў рэалізацыі сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы" ) і ад імя адміністрацыі Першамайскага раёна ("за захаванне культурнай спадчыны Беларусі, значны ўклад у фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей жыхароў раёна ў сувязі з 85-годдзем з дня заснавання"). Ганаровую грамату ад імя Прэзідыума Мінскага гарадскога камітэта прафсаюза работнікаў культуры "за вялікі ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, актыўную падтрымку прафсаюзнага руху і ў сувязі з 85-годдзем з дня заснавання бібліятэкі" атрымаў таксама калектыў НББ.
Юбілейныя мерапрыемствы не прайшлі незаўважанымі з боку СМІ, перыядычных выданняў. На старонках газет "Беларускі час", "Культура", "Рэспубліка" і інш. можна прачытаць шмат цікавага не толькі пра падзеі, звязаныя са святкаваннем знамянальнай даты ў жыцці Бібліятэкі, але і пра тых людзей, лёс і працоўныя будні якіх цесным чынам звязаны з лёсам НББ.