ЧАЛАВЕК I КОЛА

     30 мая 2007 года а 17-й гадзіне ў галерэйна-выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай мастацкай выстаўкі "Чалавек і кола".

     З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі, старшыня Саюза народных майстроў Беларусі Я.М.Сахута, галоўны рэдактар часопіса "Мастацкая культура і адукацыя" Л.Е. Раманенка, іншыя вядомыя і прызнаныя асобы.

     На вернісажы адбываліся разнастайныя прадстаўленні (цыркавыя і гімнастычныя нумары) з выкарыстаннем кола, выступленні харэаграфічных ансамбляў(ансамбль танца "Весялушкі", народны цыркавы калектыў "Белая Русь") і этна-гуртоў ("Джамбібум"), былі паказаны тэматычныя перфомансы (пад кіраўніцтвам Мітрыча)перад уваходам у бібліятэку і ў галерэі "Ракурс".

     Кола - сімвал гармоніі, дасканаласці, сімвал часу, сімвал шляху, сімвал сонца, якое дае жыццё. Кола - адзін з самых яскравых, фундаментальных сімвалаў цывілізацыі. Ад вавілонскіх калясніц да сучасных аўто - нідзе немагчыма абыйсціся без кола.

     Выстаўка "Чалавек і кола" - сінтэтычны праект, у якім арганічна спалучаюцца розныя жанры, віды і практыкі мастацтва - жывапіс, графіка, скульптура, фота, інсталяцыі, аб'екты, перфоманс.

     Свае творы на тэму кола, круга прадставілі беларускiя творцы Г. Вашчанка, В. Славук, У. Кожух, А. Родзін, Э. Астаф'еў, К. Селіханаў, В. Качан, а таксама мастакі з Літвы, Латвіі, Ізраіля, Нарвегіі, Арменіі, Сербіі, Расіі і інш.

     Вела мерапрыемства Раманава Наталля.

     Выстаўка адчынена з 30 мая па 11 ліпеня.

     Партнер праекта



Экспанаты: