Нацыянальная бібліятэка Беларусі шчыра віншуе чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі З Днём беларускага пісьменства і запрашае пазнаеміцца з тэматычнай кніжнай выстаўкай "Асветнікі зямлі беларускай".

    Ужо стала традыцыяй, што ў першую вераснеўскую нядзелю Беларусь наладжвае Свята пісьменства. Па ўсей краіне адбываюцца культурна-асветныя мерапрыемствы ў гонар Кнігі.

    На Беларусі любяць і шануюць кнігу. Пяшчотныя адносіны беларусаў да друкаванага слова не выпадковыя. Амаль 500 гадоў таму, 6 жніўня 1517 г., палачанін Францішак Скарына першы з усходніх славянаў у Празе надрукаваў кнігу "Псалтыр". Яго пераемнікі, паслядоўнікі, нашчадкі ганарацца гэтым і ўшаноўваюць імя і справу першадрукара. Яшчэ ў ХІІ ст. на беларускай зямлі Ефрасіння Полацкая арганізавала школу для перапісвання духоўных кніг. Кірыла Тураўскі, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя беларускія асветнікі пакінулі для сваіх сучаснікаў і нашчадкаў шэраг высокамаральных твораў.

    Невыпадкова, што Дзень беларускага пісьменства стаў сапраўды народным святам, святам кожнага, хто шануе родную мову, культуру і традыцыі.

    Экспазіцыя налічвае каля 200 дакументаў (кнігі, брашуры, часопісы, ілюстраваны матэрыял).

    Экспазіцыя размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора

    Кантактны тэлефон 293-28-86