БЕЛАРУСКI КАЛЯНДАР, 2007 ГОД 

Ад складальнікаў

 

Прадстаўлена інфармацыя аб святах, памятных і юбілейных датах, звязаных з сучасным і мінулым жыццём Беларусі. Каляндар створаны на аснове базы даных "Беларусь у падзеях і асобах", якую Нацыянальная бібліятэка Беларусі фарміруе з 1997 года на падставе шэрагу даведачных выданняў.

Адкрывае каляндар вытрымка з Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь". Асноўны матэрыял размеркаваны па наступных рубрыках і падрубрыках:

Падзеі года:

·        Дзяржаўныя святы, святочныя дні і памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь:

o       Дзяржаўныя святы

o       Агульнарэспубліканскія святы

o       Рэлігійныя святы

o       У Рэспубліцы Беларусь таксама адзначаюцца (прафесійныя святы ў галіне культуры, навукі, асветы)

o       Памятныя даты

·        У 2007 годзе спаўняецца (прадстаўлены даты, у якіх дакладна не вызначаны дзень і месяц. Яны размешчаны ў алфавітным парадку па наступных падрубрыках):

Падзеі месяца:

· Месяцы (прадстаўлены факты, для якіх дакладна вызначаны месяц і /ці дзень).


Пры складанні спіса "Беларускі каляндар, 2007 год" былі выкарыстаны наступныя даведнікі:


Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1996-2004. - 18 т.

Беларусь : энцыкл. давед. / рэдкал. : Б.І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1995. - 799 с. : фат., іл.

Беларуская ССР : карот. энцыкл. : у 5 т. / рэдкал. : І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1978-1981. - 5 т.

Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. : І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1989. - 575 с. : фат., іл.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1993-2003. - 6 т.

Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыкл. давед. / [аўт.-склад. Л.В. Календа]. - Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2004. - 567 с. : фат., іл.

Асветнікі зямлі Беларускай, X - пачатак XX ст. : энцыкл. давед. / [рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2001. - 492 с. : фат., іл.

Рэлiгiя i царква на Беларусi : энцыкл. давед. / [рэдкал. : Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2001. - 366 с. : фат., iл.

Национальная академия наук Беларуси : персональный состав / [редкол. : Н.А. Борисевич (пред.) и др. ; сост. : О.А. Гапоненко и др.]. - 3-е изд., доп. и перераб. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2003. - 335 с. : фот.

Гуманитарии и обществоведы Национальной Академии наук Беларуси / НАН Беларуси, отд. науч. информ. по гуманитар. наукам, комис. по истории науки НАН Беларуси ; [редкол. : Л.Ф. Евменов и др.]. - Минск : МФ "Беларускі кнігазбор", 1997. - 205 с. : фот.

Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1994. - 654 с. : фат., іл.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал. : І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : "Беларуская Савецкая Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1984-1987. - 5 т.

Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўнік : у 6 т. / [рэдкал. : А.В. Мальдзіс і інш.]. - Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1992-1995. - 6 т.

Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [склад. А.К. Гардзіцкі]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. - 653 с. : фат.

Беларускі саюз мастакоў : энцыкл. давед. / рэдкал. : Б.А. Крэпак (гал. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Кавалер Паблішэрс, 1998. - 663 с. : фат., іл.

Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А.В. Сабалеўскага. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2002 - 2003. - 2 т.

Тэатры Беларусі = Theatres of Belarus / пад рэд. А. Сабалеўскага ; [аўт. тэкстаў : Тамара Гаробчанка, Дзіяна Стэльмах ; пер. на англ. мову Наталлі Лейзер]. - Мінск : Беларуская навука, 1998. - 135 с. : фат. - Тэкст парал. на бел. і англ. мовах.

Музеі Беларусі = Museums of Belarus : інфарм. аб музеях сістэмы М-ва культуры Рэсп. Беларусь / [склад. : Сташкевіч А.Б. і інш. ; пер. з бел. мовы : Сташкевіч А.Б., Мірончык В.У.]. - Мінск : Беларусь, 2001. - 272 с., [4] л. фат. - Тэкст парал. на бел. і англ. мовах.

Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. / рэдкал. : А.А. Воінаў [і інш.]. - Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя" імя П. Броўкі, 1993. - 620 с. : фат., іл.

Мдзівані, Т.Г. Кампазітары Беларусі / Т.Г. Мдзівані, Р.I. Сергіенка. - Мінск : Беларусь, 1997. - 399 с. : фат.

70 год Беларускаму саюзу кампазітараў : [інфарм. выд.] / [склад. Песнякевіч Таццяна Пятроўна]. - Мінск : [ИВЦ Минфина], 2003. - 64 с. : фат.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі