- АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. "Правілы экскурсійнага абслугоўвання" (далей Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" і рэгламентуюць парадак экскурсійнага абслугоўвання наведвальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей Бібліятэка) у складзе экскурсійнай групы.
2. Права наведвання Бібліятэкі ў складзе экскурсійнай групы прадастаўляецца кожнаму грамадзяніну. Дзеці да 14 гадоў дапускаюцца на экскурсію толькі ў суправаджэнні дарослых.
3. Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца на платнай аснове (па наяўнаму і безнаяўнаму разліку).
4. Экскурсійнае абслугоўванне на бясплатнай аснове ажыццяўляецца для дзяцей дашкольнага ўзросту, дзяцей-сірот, інвалідаў І і ІІ груп, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.
5. Дакументамі, якія даюць права арганізаванай групе на экскурсійнае абслугоўванне з'яўляюцца пропуск наведвальніка сацыякультурнага цэнтра і касавы чэк.
6. Экскурсійныя группы фарміруюцца па заяўках індывідуальных наведвальнікаў і калектыўных заяўках.
7. Экскурсійнае абслугоўванне ажыццяўляецца толькі супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
- АРГАНІЗАЦЫЯ ЭКСКУРСІЙНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ
8. Экскурсійныя групы па заяўках індывідуальных наведвальнікаў фарміруюцца па папярэдняму запісу з 20 чысла кожнага месяца на наступны месяц. Заяўкі на экскурсіі прымаюцца: аўторак - субота з 10.00 да 18.00.
Афармленне экскурсійных груп, сфарміраваных па заяўках індывідуальных наведвальнікаў, спыняецца за 5 хвілін да пачатку экскурсіі.
9. Экскурсійнае абслугоўванне сфарміраваных груп праводзіцца ў наступным рэжыме:
аўторак, серада, пятніца - 12.00, 15.00, 18.00;
чацвер, субота - 12.00, 15.00, 17.00;
нядзеля (акрамя ліпеня - жніўня) - 12.00, 15.00, 17.00;
выхадны - панядзелак.
Летні графік работы:
аўторак, серада, пятніца - 12.00, 15.00, 18.00;
чацвер, субота - 12.00, 15.00, 17.00;
панядзелак (01.07-31.08) - 13.00, 15.00, 17.00
выхадны - нядзеля.
10. На экскурсійнае абслугоўванне прымаюцца калектыўныя заяўкі ад груп наступных катэгорый насельніцтва:
школьнікі (з 12 год) ;
навучэнцы прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшч, сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, студэнты вышэйшых навучальных утаноў;
супрацоўнiкi прадпрыемстваў, арганiзацый i iншых устаноў;
групы замежных грамадзян;
турыстычныя групы.
11. Ад турыстычных арганізацый прымаецца не больш дзвюх заявак у месяц. Колькасны склад турыстычнай групы не павінен перавышаць 50 чалавек.
12. Папярэдні запіс калектыўных заявак ажыццяўляецца з 5 чысла кожнага месяца на наступны месяц. У выпадку, калi гэта чысло прыпадае на нядзелю цi святочны дзень, запіс ажыццяўляецца наступным дзнем гэтага месяца. Дата і час правядзення экскурсii могуць быць зменены не пазней, чым за 7 дзён да правядзення экскурсіі i толькі пры наяўнасці вольнага ў гэты час супрацоўнiка сектара экскурсійнай работы аддзела сувязей з грамадскасцю.
Калектыўныя заяўкі на экскурсіі прымаюцца: аўторак - субота з 10.00 да 18.00.
13. Колькасны склад экскурсійнай групы - да 15 чалавек, у тым ліку 1 (адзін) суправаджальны для груп школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў.
14. У выключных выпадках з'яўляецца дапушчальным перавышэнне колькаснага складу групы больш, чым на 5 чалавек. У гэтым выпадку афармляецца дадатковая экскурсія пры ўмове наяўнасці вольнага ў гэты час супрацоўніка сектара экскурсійнай работы аддзела сувязей з грамадскасцю. У адваротным выпадку экскурсанты, якія перавышаюць колькасны склад групы, набываюць білеты індывідуальнага наведвальніка.
15. У выпадку:
15.1 прыбыцця групы раней вызначанага часу, датэрміновае абслугоўванне ажыццяўляецца пры наяўнасці вольнага ў гэты час супрацоўніка сектара экскурсійнай работы аддзела сувязей з грамадскасцю;
15.2 спазнення групы менш, чым на 30 хвілін, час правядзення экскурсіі скарачаецца суразмерна часу спазнення;
15.3 спазнення групы больш, чым на 30 хвілін, абслугоўванне адмяняецца ў аднабаковым парадку.
- ПРАВЫ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
16. Наведвальнікі маюць права:
16.1 атрымліваць неабходную інфармацыю аб экскурсійных паслугах;
16.2 карыстацца паслугамі экскурсаводаў;
16.3 выкарыстоўваць фота-, відэаапаратуру пры наяўнасці касавага чэка, які пацвярджае аплату гэтай паслугі;
16.4 звяртацца да кіраўніцтва Бібліятэкі па пытаннях, звязаных з арганізацыяй экскурсійнага абслугоўвання.
- АБАВЯЗКІ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
17. Наведвальнікі абавязаны:
17.1 выконваць правілы экскурсійнага абслугоўвання Бібліятэкі;
17.2 здаваць у гардэроб верхнюю вопратку;
17.3 пакідаць у камеры захоўвання сумкі, папкі, партфелі, непразрыстыя пакеты, футляры з музычнымі інструментамі, парасоны і іншыя рэчы;
17.4 беражліва адносіцца да маёмасці Бібліятэкі;
17.5 захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканнях і на тэрыторыі Бібліятэкі;
17.6 ветліва адносіцца да экскурсаводаў і наведвальнікаў Бібліятэкі;
17.7 у надзвычайных абставінах (пажар, аварыя, пагроза тэрарыстычнага акта і г.д.) выконваць патрабаванні супрацоўнікаў Бібліятэкі, органаў унутранных спраў і пажарнай бяспекі.
18. Наведвальнікам забараняецца:
18.1 парушаць нормы грамадскіх паводзін;
18.2 уносіць у Бібліятэку друкаваныя матэрыялы, дакументы на электронных і іншых носьбітах, рэжучыя інструменты без узгаднення з адміністрацыяй Бібліятэкі;
18.3 уваходзіць у Бібліятэку з жывёламі;
18.4 выконваць дзеянні, якія наносяць шкоду абсталяванню Бібліятэкі;
18.5 выносіць рэчы і дакументы з Бібліятэкі;
18.6 карыстацца сродкамі мабільнай сувязі з уключаным гукавым сігналам;
18.7 карыстацца фота-, відэаапаратурай без наяўнасці касавага чэка;
18.8 самавольна размяшчаць у памяшканнях Бібліятэкі аб'явы, афішы і іншыя матэрыялы, займацца камерцыйнай дзейнасцю;
18.9 прыходзіць ў стане, які не адпавядае правілам санітарнай і асабістай гігіены, а таксама ў нецвярозым стане або пад уздзеяннем наркатычных сродкаў.
- АДКАЗНАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ
19. За пашкоджанне маёмасці Бібліятэкі, несанкцыянаваны вынас дакументаў, абсталявання і іншых рэчаў, якія належаць Бібліятэцы наведвальнікі нясуць адміністратыўную, маёмасную і іншую адказнасць, якая прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
20. Наведвальнікі, якія парушалі Правілы экскурсійнага абслугоўвання, могуць быць пазбаўлены права наведваць Бібліятэку на час, вызначаны адміністрацыяй Бібліятэкі.
- ПРАВЫ БІБЛІЯТЭКІ
21. Бібліятэка мае права:
21.1 уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы;
21.2 вызначаць умовы экскурсійнага наведвання;
21.3 аказваць экскурсійныя паслугі, пералік і цэны якіх вызначаюцца Бібілятэкай па ўзгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь;
21.4 прымаць меры па кампенсацыі страты, нанесенай наведвальнікамі Бібліятэкі, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
21.5 вызначаць тэрмін пазбаўлення правоў наведвання Бібліятэкі для экскурсантаў, якія парушылі Правілы;
21.6 патрабаваць ад экскурсантаў пакінуць памяшканне Бібліятэкі ў выпадку невыканання этычных норм і правілаў паводзін у Бібліятэцы.
- АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ
22. Бібліятэка абавязана:
22.1 абслугоўваць наведвальнікаў згодна Правілам экскурсійнага абслугоўвання;
22.2 забяспечваць высокі ўзровень экскурсійнага абслугоўвання наведвальнікаў;
22.3 інфармаваць наведвальнікаў аб:
відах паслуг, якія аказвае Бібліятэка;
дапаўненнях і змяненнях, якія ўносяцца ў Правілы;
змяненнях у рэжыме работы Бібліятэкі.
|