ПРАВІЛЫ
карыстання агляднай пляцоўкай

  1. Агульныя палажэнні

    1.1. "Правілы карыстання агляднай пляцоўкай" (далей Правілы) распрацаваны ў адпаведнасці з існуючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі", Канцэпцыяй стварэння рэспубліканскага інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра на базе будынка ДУ "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" і рэгламентуюць парадак абслугоўвання наведвальнікаў агляднай пляцоўкі (далей АП).
    1.2. У аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (далей Бібліятэка) уваходзяць адкрытая і закрытая часткі.
    1.3. Правы карыстання АП Бібліятэкі прадастаўляюцца кожнаму грамадзяніну, акрамя дзяцей да 14 гадоў, якія дапускаюцца на АП толькі ў суправаджэнні дарослых.
    1.4. Абслугованне ажыццяўляецца на платнай аснове (па наяўнаму і безнаяўнаму разліку). Дзеці да 7 гадоў і ветэраны ВАВ абслугоўваюцца бясплатна.
    1.5. Дакументам, які дае права карыстацца паслугамі АП, з'яўляецца касавы чэк.

  2. Арганізацыя работы АП

    2.1. АП працуе ў наступным рэжыме: серада - нядзеля - 13.00-21.00; панядзелак, аўторак - выхадны.
    2.2. Наведванне АП арганізуецца на платнай аснове, як у аператыўным парадку, так і па папярэдняму запісу.
    2.3. Наведванне агляднай пляцоўкі ажыццяўляецца, як групамі да 15 чалавек у суправаджэнні экскурсавода, так і у індывідуальным
    2.4. Пад'ём на аглядную пляцоўку ажыццяўляеца на панарамным ліфце ў суправаджэнні аператара па абслугоўванню ліфтоў.
    2.5. Працягласць наведвання агляднай пляцоўкі 60 хвілін.

  3. Правы наведвальнікаў

    3.1. Наведвальнікі маюць права:
    3.1.1. Атрымліваць неабходную інфармацыю аб рабоце АП.
    3.1.2. Карыстацца паслугамі АП.
    3.1.3. Звяртацца да кіраўніцтва Бібліятэкі па пытаннях, звязаных з арганізацыяй абслугоўвання АП.

  4. Абавязкі наведвальнікаў

    4.1. Наведвальнікі абавязаны:
    4.1.1. Пакідаць у камеры захоўвання сумкі, папкі, партфелі, непразрыстыя пакеты, футляры з музычнымі інструментамі, парасоны і іншыя рэчы.
    4.1.2. Беражліва адносіцца да маёмасці АП.
    4.1.3. Захоўваць цішыню, парадак, чысціню ў памяшканнях і на тэрыторыі АП.
    4.1.4. Выконваць Правілы карыстання АП Бібліятэкі, інструкцыі па тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспекі.
    4.2. Наведвальнікам забараняецца:
    4.2.1. Парушаць нормы грамадскіх паводзін.
    4.2.2. Уваходзіць на АП з жывёламі.
    4.2.3. Выконваць дзеянні, якія могуць нанесці шкоду абсталяванню АП.
    4.2.4. Выносіць маёмасць з АП.
    4.2.5. Самавольна размяшчаць у памяшканнях АП аб'явы, афішы і іншыя матэрыялы рэкламнага характару, займацца камерцыйнай дзейнасцю.
    4.2.6. Прыносіць з сабой халодную і агнястрэльную зброю, выбуховыя, лёгкія на загаранне рэчывы.
    4.2.7. Прыходзіць у стане, які не адпавядае правілам санітарнай і асабістай гігіены, а таксама ў стане хваробы, нецвярозым стане або пад уздзеяннем наркатычных і таксічных сродкаў.
    4.2.8. Наведванне АП з дзецьмі да 3 годоў.
    4.2.9. Наведванне АП дзецям да 14 гадоў без суправаджэння дарослых.

  5. Адказнасць наведвальнікаў

    5.1. За пашкоджанне маёмасці АП, несанкцыянаваны вынас абсталявання і іншых рэчаў наведвальнікі нясуць матэрыяльную і юрыдычную адказнасць, якая прадугледжана дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
    5.2. Наведвальнікі, якія сваімі паводзінамі ствараюць небяспечнасць для жыцця і здароўя іншых наведвальнікаў і персаналу АП, зняважаюць сваімі дзеяннямі іх правы, абавязаны пакінуць тэрыторыю АП па патрабаванню адміністрацыі.

  6. Правы супрацоўнікаў АП

    Супрацоўнікі АП маюць права: 6.1. Уносіць дапаўненні і змяненні ў Правілы.
    6.2. Вызначаць умовы наведвання АП.
    6.3. Вызначаць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь віды і памеры кампенсацыі шкоды, нанесенай наведвальнікамі.

  7. Абавязкі супрацоўнікаў АП

    Супрацоўнікі АП абавязаны:
    7.1. Забяспечваць высокі ўзровень абслугоўвання наведвальнікаў АП.
    7.2. Інфармаваць наведвальнікаў аб дапаўненнях і змяненнях, якія ўносяцца ў Правілы. Адміністрацыя не нясе адказнасць за захаванасць грошавых сродкаў і іншых матэрыяльных каштоўнасцей наведвальнікаў АП.