ПАМЯЦЬ ПАЛАЮЧЫХ ГАДОЎ
70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца
алічбаваныя калекцыі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Газеты
Лістоўкі
Кішэнныя выданні
Рукапісныя матэрыялы
Службовыя паперы
Плакаты
Ваенны фотаальбом
Творы пра вайну
Песні вайны
 
Прадмова
Перамога над фашысцкай Германіяй – адна з самых вялікіх падзей сусветнай гісторыі. Гэта тэма не страчвае актуальнасці і сёння. Выпрабаванні, якія прынесла нашай краіне Вялікая Айчынная вайна, назаўсёды застануцца незгасальнай часткай гістарычнай памяці беларускага народа.

Юбілейны праект “Памяць палаючых гадоў” адлюстроўвае ўклад нашага народа ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і, не прэтэндуючы на паўнату звестак па заяўленай тэме, дае магчымасць дакрануцца да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праз тагачасныя кнігі і перыёдыку, лістоўкі і рукапісныя матэрыялы, асабістыя і службовыя паперы, плакаты і насценгазеты, фатаграфіі і песні.

Па традыцыі пераемнасці ў падмурак праекта пакладзены матэрыялы электроннага дыска “Подпольная и партизанская печать Беларуси” (3-е выд., дапоўн., 2015), створанага Нацыянальнай бібліятэкай сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны; пры гэтым структура дадзенага інтэрнэт-рэсурсу значна пашырана, а змест дапоўнены новай алічбаванай інфармацыяй з фондаў бібліятэкі.






 


  


   © 2015 Нацыянальная бібліятэка Беларусі
220114, прасп. Незалежнасці, 116