ПАМЯЦЬ ПАЛАЮЧЫХ ГАДОЎ
70-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца
алічбаваныя калекцыі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Газеты
Лістоўкі
Кішэнныя выданні
Рукапісныя матэрыялы
Службовыя паперы
Плакаты
Ваенны фотаальбом
Творы пра вайну
Песні вайны
 
Галоўная  »  Лістоўкі
 
Лістоўкі
Першымі падпольнымі выданнямі былі лістоўкі і звароты да суайчыннікаў, якія адыгралі важную ролю ў выкрыванні акупацыйнага рэжыму, праслаўленні подзвігаў партызан і савецкіх воінаў, мабілізацыі сіл беларускага народа на барацьбу з фашысцкімі захопнікамі.

Большасць “баявых лісткоў” выходзіла пад лозунгам “Смерць нямецкім акупантам! Прачытай і перадай другому”. У работнікаў падпольнага друку было шмат цяжкасцей, не хапала шрыфту. Спачатку набіралі і друкавалі адну паласу, потым шрыфт разбіралі і набіралі другую. Наборшчыкі суткамі не адыходзілі ад наборных кас. Не было цынкаграфіі. Клішэ самадзейныя друкары рэзалі з сухога дрэва, кавалкаў лінолеуму ці гумы.

У раздзеле прадстаўлены электронныя копіі 140 лістовак, выдадзеных партызанскімі і падпольнымі арганізацыямі краіны ў 1942–1944 гг. Сярод іх і лістоўка-плакат “Моладзь Беларусі! На бой за Савецкую Радзіму!”.

Спіс лістовак:






 


  


   © 2015 Нацыянальная бібліятэка Беларусі
220114, прасп. Незалежнасці, 116